СТУ́АКА-ГУЦЯ́ВІЧУС (Stuoka-Gucevičieus) Лаўрынас, Гуцэвіч (Gucewicz) Ваўжынец (5.8.1753, с. Міганяй Панявежскага пав., Літва — 21.12.1798), літоўскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1773—75, вучань М.Кнакфуса), Рыме (1776—77), Парыжскай каралеўскай акадэміі (1778) у арх.Ж.Ж.Суфло, К.Н.Леду і арх. школе Ж.Ф.Бландэля. Выкладаў у Школе літ.інж. корпуса ў Вільні (1789—94) і Віленскім ун-це (1795—98); праф. (з 1793). Удзельнік паўстання Т.Касцюшкі (1794). Асн. работы: у Вільні — кафедральны сабор св. Станіслава (1777—1801, дабудаваў арх. М.Шульц; у аснове гатычны сабор 15 ст.), палац епіскапа (1792, перабудаваны ў 19 ст. паводле праекта В.П.Стасава), рэканструкцыя палацава-паркавага ансамбля Масальскіх у Веркяй (пачата Кнакфусам; завершана ў 1810), праект рэканструкцыі і буд-ва ратушы (1781—99, завершана Шульцам); рэканструкцыя замка 16 ст. ў Раўдоне (Юрбаркскі пав., канец 18 ст.). У 1780 стварыў тапаграфічны план Вільні. На Беларусі паводле праектаў С.-Г. на заказ Магілёўскага архіепіскапа С.Богуш-Сестранцэвіча пабудаваны касцёл (1787—94, не захаваўся) і сядзібны комплекс у в. Маляцічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. (буд-вам кіраваў яго вучань Я.Падчашынскі). Касцёл уяўляў сабой паменшаную копію сабора св. Пятра ў Рыме. Аўтар праекта ратушы ў г.п. Відзы Віцебскай вобл. (1795, не захавалася), многіх незахаваных палацавых комплексаў для магнатаў і шляхты. Творчасць С.-Г. істотна паўплывала на літ., польск. і бел. архітэктараў перыяду класіцызму.
В.Ф.Марозаў.
Л.Стуака-Гуцявічус. Касцёл у в. Маляцічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобл. Фота пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЧЧА,
гарадскі пасёлак у Любанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярозаўка. За 24 км на ПнЗ ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыг. ст. на лініі Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогамі злучана са Слуцкам, Любанню, Старымі Дарогамі. 3,6 тыс.ж. (2002).
Вядома з 1635, калі ў маёнтку У. Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстэркавая мануфактура, на базе якой дзейнічала Урэцкая шкляная мануфактура. Належала Алелькавічам, Радзівілам, у 18—19 ст. Вітгенштэйнам. У 18 ст. ва У. царква св. Мікалая, касцёл, сінагога. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Горкаўскай вол. Бабруйскага пав. З 1830 у маёнтку працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841—2 мануфактуры па вытв-сці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла, на месцы якіх у канцы 19 ст. адкрыты керамічныя майстэрні. У 1886—595 ж., 60 двароў. У пач. 20 ст. ва У. нар. вучылішча, царк.-прыходская школа, паштовае аддз., аптэка, пажарная дружына. У 1915 пабудавана чыг. станцыя на лініі Асіповічы—Слуцк. З 1924 мястэчка Слуцкага р-на, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939—5,6 тыс.ж З 28.6.1941 да 30.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі, дзейнічала падп.патрыят. група. У жн. 1943 акупанты расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падп. групы. З 25.12.1962 у Любанскім р-не.
Працуюць Урэцкі спіртавы завод, з-дс.-г. прылад, прадпрыемства «Другасмет», хлебазавод; 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы, 3 б-кі, Дом культуры; бальніца, аптэка, 2 аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, што загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРУ́Б,
вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 8 км на ПдУ ад г. Глыбокае, 200 км ад Віцебска. 321 ж., 117 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛГА́АН, Белгаўм,
горад на Пд Індыі, у штаце Карнатака. 326 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-трансп. ц. у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. Баваўняныя, харч. (ачыстка рысу, алейная і інш.), хім., дрэваапр. прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужная вытв-сць адзення, скураных вырабаў, запалак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІН,
вёска ў Беларусі, у Асавецкім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пд ад Драгічына, 130 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Драгічын-2. 374 ж., 126 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНДЭ́Р-ХАМЕЙНІ́,
горад на Пд Ірана. Каля 35 тыс.ж. (1990). Нафтаэкспартны і рыбалоўны порт на беразе Персідскага зал. Чыг. ст. (паўд. заканчэнне Трансіранскай чыгункі). Аэрапорт. Нафтахім. (у т. л. буйнейшы на Сярэднім Усходзе нафтахім. комплекс) і харч. прадпрыемствы. Да 1979 называўся Бендэр-Шахпур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРДА,
вёска ў Беларусі, у Клічаўскім пасялковым Савеце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса «Зарэчны». За 10 км на Пд ад Клічава, 100 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Нясета. 221 ж., 88 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́ГАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на З ад Чавусаў, 36 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Чавусы. 430 ж., 165 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́САВА,
вёска ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Талачын, 87 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст. Талачын. 244 ж., 108 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.