БУ́ХНЕР ((Buchner) Эдуард) (20.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 13.8.1917),
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1895). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1888), дзе і працаваў. У 1893—1911 праф. у Кілі, Берліне, Брэславе, Вюрцбургу. Навук.працы па арган. хіміі. Адкрыў піразол (1889). У 1897 атрымаў з дражджэй сок, які не меў жывых клетак, але выклікаў энергічнае спіртавое браджэнне. Гэта адкрыццё заклала асновы сучаснай энзімалогіі. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 81.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ТСАН, Бейтсан (Bateson) Уільям (8.8.1861, г. Уітбі, Вялікабрытанія — 8.2.1926), англійскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Замежны чл.-кар.АНСССР (1923). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1892), з 1908 праф. у ім. З 1910 дырэктар Ін-та садовых культур у Мертане. Навук.працы па вывучэнні генетычных высноў спадчыннасці. Тлумачыў узнікненне новых прыкмет у арганізмаў выпадзеннем тармозячых фактараў (тэорыя «прысутнасці — адсутнасці»; 1905). Аўтар многіх генетычных тэрмінаў, у т. л. і тэрміна «генетыка» (1906). Чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Канстанцінавіч) (17.7.1917, с. Пратасава Кастрамской вобл., Расія — 1985),
савецкі біёлаг. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. 1964). Скончыў Іванаўскі с.-г.ін-т (1938). У 1939—41 і 1946—58 у НДІ пушной зверагадоўлі (Масква), з 1959 дырэктар Ін-та цыталогіі і генетыкі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук.працы па агульнай біялогіі, генетыцы і селекцыі жывёл, тэорыі эвалюцыі, па ўздзеянні фіз. фактараў і прыручэнні дзікіх жывёл на іх рэпрадуктыўную функцыю, праблемах фотаперыядызму пры рэгуляцыі размнажэння і пладавітасці млекакормячых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР (Ягор Ягоравіч) (9.12.1849, г. Казань, Расія — 27.11.1903),
рускі хімік-арганік. Праф. (1882). Скончыў Казанскі ун-т (1874). З 1875 у Пецярбургскім, з 1886 у Варшаўскім ун-тах. Навук.працы па арган. сінтэзе. Адкрыў спосаб атрымання другасных спіртоў уздзеяннем на карбанільныя злучэнні цынку (1875, разам з А.М.Зайцавым), рэакцыю акіслення этыленавых злучэнняў (цыклаалефінаў, тэрпенаў, стэроідаў) 1%-ным растворам перманганату калію (1888, рэакцыя Вагнера), камфенавую перагрупоўку першага роду (1899, перагрупоўка Вагнера — Меервейна).
Літ.:
Старосельский П.И., Никулина Е.П. Е.Е. Вагнер, 1849—1903. М., 1977.
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1912), замежны чл.АНСССР (з 1929, чл.-кар. з 1992). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1890). Праф. Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ун-та і політэхн. школы (1900—35) і інш.Навук.працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі функцый, тэорыі лікаў, праблемах устойлівасці ў механіцы. Даследаванні Адамара зрабілі значны ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу.
Літ.:
Леви П. Жак Адамар // Успехи мат. наук. 1964. Т. 19, вып. 3 (117).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНАНАЧА́ЛЛЕ,
1) прынцып кіравання, які азначае наданне кіраўніку якога-н. органа, установы, прадпрыемства шырокіх паўнамоцтваў, неабходных для выканання яго функцый, а таксама ўстанаўленне яго персанальнай адказнасці за вынікі працы.
2) Адзінаначалле ва ўзброеных сілах — прынцып кіравання войскамі, пры якім камандзіры (начальнікі) надзелены ўсёй паўнатой распарадчай улады ў адносінах да падначаленых, нясуць асабістую адказнасць за іх жыццё і дзейнасць. Заключаецца ў праве камандзіра асабіста прымаць рашэнні, аддаваць загады, забяспечваць іх выкананне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правамі, якія вызначаны законамі і рэгламентуюцца статутамі воінскімі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЗЕРМА́Н (Тэадор Ільіч) (н. 14.5.1914, с. Жоўцень Адэскай вобл.),
расійскі філосаф. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ін-т філасофіі, л-ры і гісторыі (1938). Працаваў у МДУ, у Ін-це філасофіі АНСССР. Працы па гісторыі зах.-еўрап. філасофіі, тэорыі гіст.-філас. працэсу: «Праблемы гісторыка-філасофскай навукі» (1969, 2-е выд. 1982), «Асноўныя філасофскія кірункі» (1971), «Крызіс сучаснага ідэалізму» (1972) і інш.Чл. рэдкалегіі і адзін з аўтараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65). Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЁНЦАЎ (Сяргей Ліпавіч) (н. 15.1.1936, Мінск),
бел. біяфізік. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1966 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук.працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, структурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.
Тв.:
Кооперативные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.В.Коневым, Я.А.Чарніцкім);
Объёмная регуляция Na+/H+-обмена в эритроцитах крысы: эффект валиномицина (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕ́РДЗІ ((Alberti) Хуан Баўтыста) (29.8.1810, г. Тукуман, Аргенціна — 18.6.1884),
аргенцінскі паліт. і грамадскі дзеяч, філосаф, пісьменнік. У 1838 удзельнічаў у стварэнні тайнага т-ва «Маладая Аргенціна». У 1839—52 у эміграцыі. Пасля падзення дыктатуры Х.М.Росаса (1852) на дыпламат. службе ў краінах Еўропы і ЗША. Аўтар працы «Асновы і зыходныя палажэнні для палітычнай арганізацыі Аргенцінскай Рэспублікі» (1852), кнігі «Злачынства вайны» (1870), драм. хронікі «Майская рэвалюцыя» (1839), паліт. рамана «Паломніцтва Светача дня, або Падарожжа і прыгоды Праўды ў Новым Свеце» (1878) і інш.
амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл.Нац.АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (г. Берклі). Навук.працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.