КА́ВАС (Катэрына Альбертавіч) (30.10.1775, г. Венецыя, Італія — 10.5.1840),
расійскі кампазітар, дырыжор. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Ф.Б’янкі. З 1799 служыў пры Дырэкцыі імператарскіх т-раў у Пецярбургу. З 1806 капельмайстар рус. оперы, з 1822 інспектар прыдворных аркестраў. З 1832 «дырэктар музыкі» імператарскіх т-раў. Зрабіў вял. ўклад у развіццё рус.муз.т-ра. Сярод твораў (больш за 50): оперы «Ілья-волат» (1806), «Іван Сусанін» (1815), опера-вадэвіль «Казак-вершатворац» (1812); балеты «Зефір і Флора» (1808), «Амур і Псіхея» (1809), «Ацыс і Галатэя» (1816), «Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» паводле А.Пушкіна (1823); патрыят. балеты-дывертысменты.
Літ.:
Сычева О. Кавос и русский музыкальный театр первой трети XIX в. // Стилевые особенности русской музыки XIX—XX вв. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАША ((Kadosa) Пал) (6.9.1903, г. Левіцэ, Славакія — 1983),
венгерскі кампазітар, піяніст, педагог. Нар.арт. Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), чл.кар. Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З.Кодая) і фп. (1927), выкладаў у ёй (праф. з 1945). З 1923 выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнар. конкурсу імя Б.Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце. У творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сяродтв.: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (1942—68); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, фп. п’есы і інш. Прэміі імя Л.Кошута 1950, 1975 і Ф.Эркеля 1955, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАНЛЫ́КСКАЯ РУ́ЖА (Rosa damascena),
кветкавая расліна сям. ружавых. Культывуецца ў Казанлыкскай даліне ў Балгарыі з 18 ст. Атрымана ў выніку гібрыдызацыі. Займае вядучае месца сярод руж, якія вырошчваюць для атрымання ружавага алею (у кветках да 0,15%; спецыфічны клімат «даліны руж» спрыяе яго назапашванню ў пялёстках). Плантацыі К.р. ёсць у Малдове, Крыме, на Каўказе.
Да арт.Казанлыкская ружа. Ружа эфіраалейная.
Шматгадовыя кусты з прамастойнымі, звычайна шыпаватымі парасткамі выш. да 2 м. Лісце складанае, няпарнаперыстае. Кветкі буйныя, двухполыя, духмяныя, махрыстыя, разнастайнай афарбоўкі, адзіночныя. Плод — арэшак, змешчаны ў мясістым несапраўдным плодзе (відазмененым гіпантыі). З кветак здабываюць ружавыя алей і ваду Для 1 кг алею патрабуецца каля 3 тыс.кг пялёсткаў. Выкарыстоўваюцца ў касметыцы, парфумерыі, кандытарскай прам-сці, нар. медыцыне (супраць хвароб скуры і вачэй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІРО́ЎСКІ (Саламон Савельевіч) (н. 28.4.1915, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1940). У 1940—41 рэжысёр, у 1967—75 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы пошукі вобразнай сцэн. формы, псіхалагізм. Спектаклі паводле твораў бел. аўтараў вызначаюцца беражлівымі адносінамі да нар. традыцый, нац. каларытам. Сярод лепшых пастановак: «Лекар паняволі» Мальера (1940), «Шостага ліпеня» М.Шатрова (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Трыбунал» А.Макаёнка (1970), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1971), «Багна» А.Астроўскага і «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна (абедзве 1972), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (абедзве 1976), «Заставайцеся сонцам» А.Папаяна (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАДЗІ́НСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (19.11.1937, в. Дубічы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.4.1997),
бел. акцёр, тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1972). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1956—72 акцёр Дзярж.т-ра лялек Беларусі, з 1972 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1985 у Бел.АМ. Сярод роляў: Поп і Пан («Дзед і жораў» В.Вольскага), Васіль-царэвіч («Іван царэвіч і шэры воўк» А.Бычкова), Вярнідуб («Каваль Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Кароль («Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі), Айбаліт («Доклар Айбаліт» паводле К.Чукоўскага), Люцыус («Чортаў млын» Я.Дрды), Пігмаліён («Цудоўная галатэя» Б.Гадара і С.Дарваша) і інш. Укладальнік кн. «Народны тэатр» (1983), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1, 1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТО́ЗАЎ (сапр.Калатазішвілі) Міхаіл Канстанцінавіч
(10.1.1904, Тбілісі — 26.3.1973),
грузінскі і расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1969). У 1931—34 слухач Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. У кіно з 1923, з 1928 рэжысёр. Дырэктар Тбіліскай кінастудыі (1936), упаўнаважаны К-та па справах кінематаграфіі СССР у ЗША (1943—45), нач.Гал. ўпраўлення па вытв-сці маст. фільмаў (1945—48). Творчасці ўласцівы яркая паэт. вобразнасць, імкненне да перадачы пластыкі выявы, вострых ракурсаў, эфектаў асвятлення. Сярод фільмаў: «Соль Сванетыі» (1930, дакументальны), «Змова асуджаных» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Адданыя сябры* (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ляцяць журавы» (1957, Вял. прыз 11-га Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1958), «Чырвоная палатка» (1970, італа-сав.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХТА (Усевалад Вітольдавіч) (18.8.1922, г. Калуга, Расія — 1991),
бел. рэжысёр. Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1950). У 1951—52 рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Купалы, у 1957—61 — Рэсп. студыі тэлебачання, з 1967 — Новамаскоўскага драм.т-ра. Сярод п’ес у т-ры імя Я.Купалы: «Уцёкі» Дз.Шчаглова (1951), «На досвітку» А.Макаёнка (з К.Саннікавым) і «Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага (1952). Стваральнік першых тэлевізійных спектакляў на бел. тэлебачанні: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Месяцавая саната» паводле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (1957), «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага, «Палата № 6» паводле А.Чэхава (1960). Першы на рас.прафес. сцэне паставіў «Паўлінку» Я.Купалы (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЎСКАЯ (Алена Іванаўна) (25.12.1904, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 29.8.1981),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1952). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—70 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца вострахарактарных роляў, майстар эпізоду. Глыбокая народнасць нац. вобразаў найб. ярка выявілася ў бел. рэпертуары: Марыля, Альжбета («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), бабка Мар’я («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Наста («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Агата («Цэнтральны ход» К.Губарэвіча і І.Дорскага). Сярод роляў у класічным рэпертуары: Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Фяона («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Варвара і Квашня («Ягор Булычоў і іншыя» і «На дне» М.Горкага), Карміцелька («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛО́ ((Lalo) Эдуар Віктор Антуан) (27.1.1823, г. Ліль, Францыя — 22.4.1892),
французскі кампазітар, адзін з папярэднікаў імпрэсіянізму ў музыцы. Сын выхадца з Іспаніі. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў Ф. Хабенека (з 1839, скрыпка), у Ю. Шульгафа (кампазіцыя). Удзельнічаў як альтыст у камерна-інстр. ансамблях. Відны майстар франц. інструментальнай музыкі 2-й пал. 19 ст.: стварыў новы тып канцэрта — «канцэрт-сюіту» (у т. л. «Іспанская сімфонія» для скрыпкі з арк., 1875). Адным з першых сяродфранц. кампазітараў звярнуўся да ісп.муз. фальклору. Асн. творы: опера «Кароль горада Іс» (паст. 1888), балет «Намуна» (паст. 1882); сімфонія (1889) і інш. творы для арк.; канцэрты для фп. (1889), 3 для скрыпкі, у т. л. «Рускі канцэрт» (1883), з арк.; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні і інш.
украінскі і расійскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1957). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1929). У 1930—52 саліст Адэскага і Кіеўскага, у 1952—68 — Ленінградскага т-раў оперы і балета. У 1973—83 выкладаў у Ленінградскай кансерваторыі. Валодаў мяккім голасам прыемнага тэмбру, драм. талентам. Сярод партый: Астап, Мікола («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» Лысенкі), Яўген Анегін, Мазепа, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Мазепа», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рэната, Рыгалета, Аманасра («Баль-маскарад», «Рыгалета», «Аіда» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выконваў рамансы, рус., укр.нар., неапалітанскія песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1935).