ГА́МІЛЬТАН (Hamilton),

горад, адм. ц. брыт. ўладання Бермудскія астравы. На в-ве Бермуда. Засн. ў 1790. 1,1 тыс. ж., з прыгарадамі каля 10 тыс. ж. (1993). Порт, вузел гандл. шляхоў праз Атлантычны ак. Аэрапорт. Цэнтр турызму. Суднарамонт. Харч. прам-сць.

т. 5, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУДЖРАНВА́ЛА,

горад на ПнУ Пакістана. Каля 700 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел і гандл. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (пераважна электратэхн.) і металаапрацоўка, баваўняная, гарбарна-абутковая; мукамольная, алейныя і рысаачышчальныя прадпрыемствы. Рамёствы (ганчарнае, маст. вырабы з слановай косці, бронзы і медзі).

т. 5, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖО́РНАЎКА,

рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 125 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Жалезкава. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 13 км. Каналізаваны ўчастак наз. Смалярня.

т. 6, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯМЧА́ТКА, Зенчанка, Малюшыца,

рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёўда (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 61 км². Пачынаецца каля в. Міратычы, на ўсх. схілах Навагрудскага ўзв. На працягу 6,2 км ад вусця каналізаваная.

т. 7, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МПУС (Campos),

горад на ПдУ Бразіліі, штат Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1676. Каля 250 тыс. ж. (1993). Трансп. вузел. Рачны порт на р. Параіба. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, жывёлагадоўля). Прам-сць: цукр., тытунёвая, тэкст., цэментная.

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ТАКА, Катак,

горад на У Індыі, каля дэльты р. Маханады, у штаце Арыса. 486 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Рачны порт. Гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Тэкст. і харч. прадпрыемствы. Мастацкая разьба па косці, рогу, серабры. Ун-т.

т. 8, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАХУ́Л, Кагул (Cahul),

горад, раённы цэнтр у Малдове, каля р. Прут. Засн. ў 1835 пад наз. Кагул. 44,3 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Вінаробныя, кансервавыя, масларобныя і інш. з-ды; вытв-сць жалезабетонных вырабаў. Гісторыка-краязнаўчы музей, карцінная галерэя. Тэатр.

т. 8, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́МАЎКА,

вёска ў Прыбыткаўскім с/с Гомельскага р-на, чыг. ст. на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр эксперым. базы «Гомельская». За 21 км ад Гомеля. 949 ж., 396 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — гарадзішча.

т. 8, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІФ (ад англ. cliff стромкі абрыў, скала, уцёс),

берагавы ўступ, стромы абразійны абрыў, што ўтварыўся ў выніку разбурэння высокага карэннага берага пад уздзеяннем прыбою. Паступова адступае ў бок сушы і павялічвае шырыню абразійнай берагавой тэрасы, што ляжыць каля яго падножжа.

т. 8, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЙШЧА́НКА,

рака ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 58 км². Пачынаецца на ПдЗ ад в. Ціхонавічы. Цячэ па паўн. схілах Мінскага ўзв. Каналізавана на працягу каля 2 км. На рацэ створана сажалка.

т. 8, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)