ПЯКА́РСКІ (Эдуард Карлавіч) (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. —29.6.1934),
расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.-кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АНСССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. ін-це (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.-Сібірскага аддзялення Рус.геагр.т-ва (РГТ, 1894—96) і Аяна-Нельканскай (1903). З 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі Рас.АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Ін-це усходазнаўства АНСССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—30; у сааўт.).
Літ.:
Э.К.Пекарский: (К 100 летию со дня рождения). Якутск, 1958;
Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙЗЕН (Марк Восіпавіч) (3.7.1895, с. Зайцава Сінельнікаўскага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 25.11.1392),
расійскі спявак (бас), педагог; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рус.вак. школы. Нар.арт.СССР (1937). Вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі (1917—18). З 1921 у Харкаўскім оперным т-ры. З 1925 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета, у 1930—54 — Вял.т-ра. У 1965—70 заг. кафедры ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1967 праф.). Валодаў моцным голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону. Выконваў усе вядомыя басовыя партыі з рус. опер. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Тонкі інтэрпрэтатар камернай лірычнай музыкі. Удзельнічаў у выкананні вак.-сімф. твораў В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Дж.Вердзі. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКІ МЕРЫНО́С,
парода танкарунных авечак воўнавага і мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў 1920—51 у паўд. раёнах еўрап.ч.СССР паляпшэннем і скрыжаваннем мазаеўскіх і новакаўказскіх авечак з баранамі асканійскай пароды, прэкас, рамбулье, каўказскай і інш. Выкарыстоўваліся пры вывядзенні грузінскай танкаруннай і забайкальскай парод. У 1960—80 адна са шматлікіх танкарунных парод авечак у СССР. Гадуюць пераважна ў Расіі (паўд. раёны, Зах. Сібір і інш.) і Казахстане.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, з прапарцыянальным тулавам, магутным касцяком. Скура шчыльная, на шыі 1—2 невял. папярочныя складкі ці 1 падоўжная (бурда). Маса бараноў 90—110 (да 130) кг, матак 50—55 (да 70) кг. Руно самкнутае, воўна мерыносавая, эластычная, мяккая, ураўнаваная па тонкасці і даўж. (7,5—10 см), з раўнамернай пакручастасцю. Настрыг воўны з бараноў 13—16 (да 24) кг, з матак 5—7 кг. Выхад чыстай воўны 36—42%. Плоднасць 120—140 ягнят на 100 матак.
расійскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1937). Скончыў Тыфліскае муз. вучылішча (1906), вучыўся ў Празе і Парыжы. З 1910 дырыжор опернага т-ра пецярбургскага Нар. дома. У 1917—19 у Марыінскім т-ры, з 1918 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Ленінградскага Малога опернага т-ра, з 1936 гал. дырыжор Вял.т-ра, у 1943—50 — Муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. З 1953 узначальваў сімф. аркестр Маскоўскай філармоніі; з 1957 арганізатар і маст. кіраўнік оперна-сімф. аркестра Усесаюзнага радыё і тэлебачання. З яго дзейнасцю звязана станаўленне сав. опернага мастацтва. Сярод твораў, пастаўленых пад яго кіраўніцтвам, оперы «Нос» (1930) і «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1934) Дз.Шастаковіча, «Іван Сусанін» М.Глінкі (1939) і інш.; 7-я сімф. Шастаковіча (1942) і 7-я сімфонія С.Пракоф’ева (1952) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Юрый Іванавіч (н. 4.3.1941, г. Саратаў, Расія); расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1965, 1968). З 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. У 1985—89 маст. кіраўнік і гал. дырыжор арганізаванага ім Дзярж. Малога сімф. аркестра СССР. Адначасова ў 1978—91 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). З 1994 муз. дырэктар Бельгійскага нац. аркестра, пастаянны запрошаны дырыжор аркестра Венгрыі. З 1998 узначальвае Акад.сімф. аркестр Маскоўскай філармоніі. Сярод пастановак у Вял. т-ры: оперы «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пскавіцянка» М Рымскага-Корсакава, «Золата Рэйна» Р.Вагнера, «Так робяць усе» В.А.Моцарта, «Замак герцага Сіняя Барада» Б.Бартака, балеты «Пятрушка» і «Жар-птушка» І.Стравінскага, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына, «Залаты век» Дз.Шастаковіча. Ставіў оперы ў т-ры «Ковент-Гардэн» і інш. 1-я прэмія Міжнар. конкурса аркестравых дырыжораў (1968, Рым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХИ́ВНОЕ ДЕ́ЛО»,
часопіс цэнтральных архіўных устаноў СССР і РСФСР. Выдаваўся ў 1923—41 (акрамя 1934) у Маскве на рус. мове. У ім друкаваліся пастановы і інструкцыі па архіўнай справе, дакумент. матэрыялы, водгукі на сав. і замежныя кнігі па архіўнай справе, інфармацыя пра выданні цэнтр. архіваў, стан замежных архіваў, абмяркоўваліся метадычныя пытанні. Выйшла 58 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧА́ДНЫ БА́НК,
крэдытная ўстанова, якая акумулюе зберажэнні і свабодныя грашовыя сродкі насельніцтва, выдае спажывецкі і іпатэчны крэдыты, банкаўскія пазыкі, купляе каштоўныя паперы. Звычайна знаходзіцца пад кантролем дзяржавы ці належыць ёй. У СССР функцыі ашчаднага банка выконвалі ашчадныя касы. У Рэспубліцы Беларусь ашчадны банк з’яўляецца дзярж. камерцыйным банкам (з 1995 акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́РЫН (Уладзімір Пятровіч) (27.9.1902, г. Стаўрапаль — 7.11.1945),
рускі геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1945). Даследаваў геалогію і літалогію нафтаносных раёнаў паўд.-ўсх. Каўказа, Урала-Эмбінскай і Урала-Волжскай абласцей. Распрацаваў метад вывучэння асадкавых парод, пазбаўленых выкапнёвых рэшткаў. Працы Батурына прысвечаны пытанням петраграфіі асадкавых парод і гіст. геалогіі, атрымалі міжнар. прызнанне. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ЎСКІ (Георгій Дзмітрыевіч) (1875—1950),
савецкі мікрабіёлаг, імунолаг. Чл.-кар.АНСССР (1929). Засл. дз. нав. Расіі (1935). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1899). Вучань І.І.Мечнікава, С.П.Боткіна. Навук. працы па хіміявакцынатэрапіі, вывучэнні клетачнага імунітэту. Прапанаваў метад імунізацыі супраць шкарлятыны (1927), вызначыў, што ўзбуджальнікам грыпу з’яўляецца вірус (1918).
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.