ЛАПЯНКО́Ў (Іван Адамавіч) (15.1.1912, в. Яськаўшчына Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.12.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінійскім, Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы. З групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання, захапіў 2 лодкі, пераправіўся і замацаваўся на левым беразе; 6 гадзін група адбівала контратакі ворага, стварыўшы ўмовы для фарсіравання ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦК,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Стыр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдУ ад горада і 44 км ад чыг. ст. Пінск, 215 км ад Брэста. 726 ж., 296 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі стаянка і паселішча эпохі неаліту і ранняга жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ,
пасёлак у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Заснаваны ў 1966. Цэнтр сельсавета і аграфірмы-калгаса «Рагазянскі». За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Жабінка, 27 км ад Брэста. 1213 ж., 621 двор (1999). Торфабрыкетны з-д. Санаторый «Буг». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік прыроды рэсп. значэння — дуб-волат у парку «Ацячызна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАНГІІ́Т, лімфангіт (ад лімфа + грэч. angeion пасудзіна),
запаленне лімфатычных сасудаў пры наяўнасці першаснага гнойна-запаленчага ачага (нагноеныя раны, фурункул, трафічная язва і інш.). Сімптомы Л.: балючыя чырв. цяжы, сеткаваты чырв. малюнак на скуры (як галінкі дрэва), павышэнне т-ры цела да 39—40 °C, ацёкі, абмежаванасць руху. Дробныя лімфатычныя сасуды ад ачага запалення збіраюцца па напрамку да сэрца ў вял.чырв., балючыя цяжы і выклікаюць запаленне лімфавузлоў (лімфадэніт). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯГІ́НІН, Княгініна,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Полацк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на ПдУ ад г.п. Мядзел, 100 км ад Мінска. 1056 ж., 456 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла рас. салдат, што загінулі ў час Нарачанскай аперацыі 1916. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІЧ (Іван Сямёнавіч) (н. 3.3.1920, в. Старыя Маргі Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскі аэраклуб (1938), Адэскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Чугуеўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 у ППАг. Масква, на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік К. зрабіў 423 баявыя вылеты, правёў 31 паветр. бой, збіў 20 самалётаў праціўніка. У 1950—77 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НДА,
рака ў Зах. Сібіры, левы прыток р. Іртыш. Даўж. 1097 км, пл.бас. 72,8 тыс.км². У басейне шмат азёр. Цячэ па зах. ускраіне Зах.-Сібірскай раўніны. Вельмі звілістая. Асн. прытокі: Мулым’я, Вял. Тап (злева), Еўра, Кума (справа). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да канца крас. — сярэдзіны мая. Сярэдні расход вады каля с. Алтай 327 м³/с. Суднаходная на 744 км ад вусця. Сплаўная. На К. — г. Урай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНДО́ (Мікалай Паўлавіч) (3.3.1904, чыг. ст. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.6.1989),
генерал-лейтэнант (1960). Скончыў Ваенна-гасп. акадэмію (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Прыбалт. і 1-м Далёкаўсх. франтах: нач. аддзялення, групы і аддзела штаба Упраўлення тылу Зах. фронту, нач. штаба Упраўлення тылу арміі, фронту і нач. тылу фронту. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎЦЯГО́ННЫЯ СРО́ДКІ,
рэчывы, якія стымулююць утварэнне жоўці або павялічваюць выдзяленне яе ў дванаццаціперсную кішку.
Падзяляюць на 3 групы: прэпараты, у якіх ёсць жоўць і жоўцевыя к-ты (алахол, дыгідрахолевая к-та, халензім і інш.), сінт. рэчывы (оксафенамід, нікадзін і інш.), лек. настоі, экстракты, канцэнтраты, якія атрымліваюць з кветак бяссмертніку пясчанага, рыльцаў кукурузы, вял. падтынніку, амурскага барбарысу і інш. Ж.с. ўжываюць пры хваробах печані, жоўцевага пузыра і жоўцевывадных шляхоў (гепатыт, халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба, халангіт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Павел Ільіч) (16.1.1903, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 30.8.1986),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1930), курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Камандзір стралк. палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дзясны на Пд ад Чарнігава і Дняпра на Пн ад Кіева. Да 1957 на гасп. рабоце.