МАРГЕ́ЛАЎ (Сцяпан Прохаравіч) (28.3. 1902, в. Расохавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.1938),
бел. вучоны ў галіне геаграфіі. Канд.эканам.н. (1934), праф. (1930). Скончыў БСГА (1927). У 1933—35 у Ін-це нар. гаспадаркі (заг. секцыі, заг. кафедры), у 1930—37 у Ін-це эканомікі АН Беларусі (вучоны сакратар). Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957. Працы па размяшчэнні прам-сці, сельскай гаспадарцы, па народанасельніцтве Беларусі. Удзельнічаў у складанні плана 2-й пяцігодкі, у рэдагаванні Вял.Сав. Атласа, у эканам. абследаванні раёнаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТАДО́НТЫ [Mastodontidae ад грэч. mastos грудзі, сасок + odus (odontos) зуб],
сямейства выкапнёвых млекакормячых атр. хобатных. Вядомы з позняга палеагену—неагену (каля 30 млн. гадоў назад) у Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. Каля 15 відаў. Жылі ў лясах, лесастэпах, на балотах.
Выш. ў карку да 3,2 м. Адрозніваюць М. бугорыстазубых (зубы складаліся з асобных саскападобных бугаркоў — адсюль назва) і М. грэбенязубых (бугаркі зубоў утваралі папярочныя грабяні). Разцы ў выглядзе доўгіх іклаў (біўні) па адной пары ў верхняй 1 ніжняй сківіцах або 1 пара ў верхняй сківіцы. Расліннаедныя. Ад грэбенязубых М. паходзяць сланы. Па рэштках М. вызначаецца ўзрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЗІНСКАЯ СТАЯ́НКА,
познапалеалітычнае (каля 20 тыс. гадоў назад) паселішча на беразе р. Дзясна каля с. Мезін Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Захаваліся рэшткі доўгачасовых невял. жытлаў з дрэва і касцей маманта, месцы апрацоўкі крэменю і косці, заглыбленыя агнішчы па-за жытламі. Сярод вял. колькасці крамянёвых прылад працы выяўлены спец. інструменты для гравіроўкі па косці, шмат прылад і рэчаў з косці і рогу жывёл. Знойдзены скульптурныя фігуркі жанчын і жывёл, бранзалеты і інш. рэчы з іклаў маманта, з геам. графікай (у т. л. меандравымі ўзорамі), размалёўкі чырв. вохрай на вял. касцях маманта, шмат марскіх ракавін паўд. паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Аляксей Пятровіч) (н. 18.3.1951, в. Маркавічы Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ліцейнай вытв-сці. Канд.тэхн.н. (1989). Скончыў БПІ (1977). З 1974 на Гомельскім ліцейным з-дзе «Цэнтраліт». З 1993 дырэктар н.-д. і канструктарска-тэхнал. ін-та ліцейнай вытв-сці «БелНДІліт», адначасова выкладчык БПА. Навук. працы па ліцейнай вытв-сці чорных і каляровых металаў і сплаваў, камп’ютэрных тэхналогіях па праектаванні тэхнал. працэсаў і аснасткі для ліцейнай вытв-сці. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Технология и оборудование непрерывного литья заготовок. Мн., 1992 (разам з М.І.Карпенкам;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РА СТРЫМА́ННЯў крымінальным працэсе,
прадугледжаныя законам меры працэсуальнага прымусу, якія ўжываюцца да абвінавачанага пры наяўнасці дастатковых падстаў лічыць, што ён можа схавацца ад следства або суда, перашкодзіць высвятленню ісціны пакрымін. справе, займацца злачыннай дзейнасцю, а таксама для забеспячэння выканання прыгавору. Да М.с. ў бел.крымін. працэсе адносяцца: падпіска аб нявыездзе, асабістае паручыцельства або паручыцельства грамадскіх арг-цый і калектываў працоўных, узяцце пад варту, пад нагляд камандавання вайск. часцей (у адносінах да ваеннаслужачых), адданне непаўналетніх пад нагляд бацькоў або апекуноў. Узяцце пад варту робіцца толькі з санкцыі пракурора або па вызначэнні суда.
расійскі прыродазнавец і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1837). У 1842—45 здзейсніў падарожжа паПаўн. і Усх. Сібіры, Д.Усходзе, наведаў п-аў Таймыр, Удска-Тугурскае Прыахоцце і Прыамур’е, Шантарскія а-вы і інш. Справаздача М. была найб. поўным прыродна-гіст. апісаннем Сібіры. У 1870 даследаваў Барабінскі стэп, у 1878 — Ферганскую даліну. У 1883—85 узначальваў экспедыцыю па даследаванні жывёлагадоўлі ў цэнтр. і ўсх. губернях еўрап.ч. Расіі. Займаўся селекцыяй. Імем М. наз. мыс на паўн. в-ве Новая Зямля і заліў каля п-ва Таймыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Аляксей Ігнатавіч) (н. 19.12.1934, в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі і папуляцыйнай генетыкі чалавека. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук. працы па міжпапуляцыйным генагеаграфічным размеркаванні спадчынных прыкмет, залежнасці генафонду і стану здароўя сучаснага насельніцтва ад экалагічнай сітуацыі, па этнагенезе і адаптыўных магчымасцях беларускага этнасу. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
А.І.Мікуліч.
Тв.:
Наша генетическая память. Мн., 1987;
Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з І.С.Гусевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІГУ́ЛА (Мікалай Паўлавіч) (н. 7.11.1936, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1968). Засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1954—86 спартсмен-інструктар ЦСКА, выкладчык Вышэйшага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча (Мінск); у 1986—91 трэнер нац. каманды Беларусі паспарт. гімнастыцы. У 1977—80 старшыня Федэрацыі гімнастыкі Беларусі. Сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у камандным першынстве. Чэмпіён СССР (1960) у практыкаваннях на брусах. Шматразовы чэмпіён Беларусі (1955—67). Сярод выхаванцаў — Н.Кім, А.Малееў (сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў, 1972). З 1991 у ЗША, трэнер па гімнастыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНЫЯ ВО́ДЫ,
горад ў Стаўрапольскім краі Расіі, цэнтр Мінералаводскага р-на, за 170 км на ПдУ ад Стаўрапаля. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на паўд.-ўсх. ускраіне Стаўрапольскага ўзв., у даліне р. Кума. Засн. ў 1878 у сувязі з буд-вам Растова-Уладзікаўказскай чыгункі як пас. Султанаўскі. З 1920 горад. Нас. 75,1 тыс.ж. (1996). Трансп. вузел. Чыг. станцыя (электрыфікаваныя чыгункі на курорты Пяцігорск, Есентукі, Кіславодск, Жалезнаводск). Аэрапорт, які абслугоўвае курорты Каўказскіх Мінеральных Вод. Прадпрыемствы па абслугоўванні чыг. транспарту, грамадз. авіяцыі, быт. абслугоўванні насельніцтва. Харч.прам-сць (маслазавод, з-дпа вытв-сці жэлаціну, спіртзавод, мясакамбінат); вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ЖАНЧЫ́Н.
Існавала ў 1901—14 у Мінску. Засн.гар. галавой К.Э.Чапскім. Знаходзілася пад уплывам дзеячаў ліберальна-апазіцыйнага руху. У рабоце т-ва ўдзельнічалі пераважна жонкі чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Мела юрыд. аддзел, прысяжныя павераныя якога давалі бясплатныя юрыд. кансультацыі, бюро па арганізацыі лекцый. Жанчыны-ўрачы вялі курс жаночай гігіены, выкладчыкі гімназіі К.В.Фальковіча чыталі лекцыі па астраноміі, гісторыі і л-ры. У 1904—05, 1912—13 пры т-ве дзейнічалі нядзельныя школы, быў адкрыты прытулак для дзяцей рабочых. Спыніла дзейнасць з пачаткам 1-й сусв. вайны.