КРЫНІ́ЦКІ Арон Маркавіч [парт.псеўд.Бампі; 14.12.1896, Мінск — 21.2.1971], удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны ў Мінску. Скончыў БДУ (1925), Ін-тчырв. прафесуры (1931). У час ням. акупацыі Беларусі (1918) адказны сакратар Мінскага падп.парт.к-та, адзін з арганізатараў партыз. руху, чл Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Пасля вызвалення Мінска нам. старшыні Мінскага Савета, чл. Мінскага рэўкома, чл.ЦВКБССР. У 1920 нач. аддзела РВСЗах. фронту, удзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. У 1921—24 у Мінскім гарсавеце. З 1931 у Наркамасветы РСФСР, з 1933 на выкладчыцкай рабоце ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Леанід Васілевіч) (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1995, чл.-кар. 1992), д-рс.-г.н. (1983). Скончыў БСГА (1960). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэктара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІНКО́ВІЧ (Канстанцін Антонавіч) (7.11.1919, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 8.10.1998),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1973). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1967). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 заг. кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 заг. кафедры, з 1977 праф.Бел.пед. ін-та. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі, арг-цыі і сац. ролі спорту. Адзін з аўтараў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).
Тв.:
Развитие физической культуры и спорта в БССР, Мн., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУЛЬТУ́РА»,
штотыднёвая поўнакаляровая грамадска-асветная газета. Выдаецца з кастр. 1991 у Мінску на бел. мове. Выходзіць на 16 і 24 палосах. Асвятляе падзеі грамадскага, культ. і сац. жыцця краіны і свету. Друкуе матэрыялы па пытаннях развіцця тэатр. і выяўл. мастацтва, л-ры, музыкі, кіно, тэлебачання, самадз. творчасці, работы культ.-асв. устаноў. Змяшчае навукова-папулярныя артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры, гісторыі архітэктуры Беларусі, звязаныя з культ. жыццём інш. народаў, якія жывуць на Беларусі, прапагандуе творчасць дзеячаў мастацтва. У маі 1993 — лют. 1997 выходзіў штомесячны літ.-філас. сшытак, дзе публікаваліся арыгінальныя творы па пытаннях айч. і сусв. л-ры, культуралогіі і філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХАРЭ́НКА (Юрый Уладзіміравіч) (2.4.1919, в. Чапля Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 6.1.1980),
археолаг. Д-ргіст.н. (1966). Скончыў Хабараўскі пед.ін-т (1943). З 1951 у Ін-це археалогіі АНСССР. Даследаваў археал. помнікі Палесся, Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя ад неаліту да сярэдневякоўя (на БеларусіАтвержычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Рамель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Даў найб. поўную характарыстыку зарубінецкай культуры, паклаў пачатак сістэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, прасачыў пранікненне плямён вельбарскай культуры на тэр.Усх. Еўропы.
Тв.:
Памятники железного века на территории Полесья. М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (25.8. 1905, г. Смаргонь Гродзенскай вобл. — 16.1.1980),
бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт.Беларусі (1954). На оперную сцэну прыйшоў з маст. самадзейнасці. У 1937—61 (з перапынкам) саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Прыроджаная музыкальнасць і артыстызм дазвалялі яму выконваць разнапланавыя партыі: Міхась, Сяргей («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Нупрэй («Яснае світанне» А.Туранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Герман, Андрэй, Вакула («Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Стэфан («Страшны двор» С.Манюшкі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗУ́КА (Барыс Андрэевіч) (н. 27.7.1955, в. Рэпеншчына Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1977), працаваў у ім. З 1996 у Мін-ве культуры Рэспублікі Беларусь, з 1998 прарэктар і заг. кафедры Бел.АМ. Даследуе бел. мастацтва 17—18 ст., тэарэт. праблемы стылю барока. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя мастацтваў» (1996).
Тв.:
Праблемы стылістыкі выяўленчага мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. // Весці АНБеларусі. Сер. грамад. навук. 1993. № 3;
Параўнаўча-тыпалагічнае вывучэнне беларускага мастацтва эпохі барока // Там жа. 1995. № 2;
Беларускае барока: Тэндэнцыі і напрамкі развіцця // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА (Лідзія Аляксандраўна) (10.3.1871, в. Лапцева Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.11.1950),
савецкі батанік, адзін з першых даследчыкаў мікалагічнай флоры на Беларусі. Д-рбіял.н. (1937), праф. (1946). Працавала ў Ленінградзе: з 1930 ва Усесаюзным ін-це раслінаводства, з 1938 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па геабат. даследаваннях грыбных харч. рэсурсаў Беларусі.
Тв.:
Первый список грибов и миксомицетов Белоруссии;
Второй список грибов и миксомицетов Белоруссии // Зап.Бел. гос. ин-та сельского и лесного хозяйства. 1925. Вып. 4, 9;
Третий список грибов миксомицетов Белоруссии // Тр. Ботанического ин-та АНСССР. Сер. 2. Споровые растения. 1935. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАЎСКА́Я (Таццяна Міхайлаўна) (н. 21.5.1966, г. Шчокіна Тульскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1991). З 1999 ст. трэнер нац. каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы. Чэмпіёнка XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у эстафеце 4 × 400 м, сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 400 м з бар’ерамі. Чэмпіёнка свету (1991) у бегу на 400 м з бар’ерамі і ў эстафеце 4 × 400 м, Еўропы (1990) у бегу на 400 м з бар’ерамі і сярэбраны прызёр у эстафеце 4 χ 400 м. Чэмпіёнка СССР (1988—90); шматразовая чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 22.8. 1946, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1992). Скончыў Орскі пед.ін-т (1970). З 1970 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АНБеларусі, з 1986 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па тэорыі канечных груп і тэорыі графаў. Прапанаваў методыку даследавання будовы канечных фактарызавальных груп, распрацаваў дастасаванні груп Шміта да апісання класаў канечных груп.
Тв.:
О конечных группах с заданным набором подгрупп Шмидта // Мат. заметки. 1995. Т. 58, № 5;
О произведении двух групп с циклическими подгруппами индекса 2 // Весці АНБеларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 3.