УС Максім Філімонавіч (?, в. Грабінка Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — студз. 1920),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў час яе акупацыі герм. і польск. войскамі. Вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (1919). У 1-ю сусв. вайну на фронце, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. У час ням. акупацыі 1918 чл. Рудабельскага падраённага к-та РКП(б). У 1919 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. атрада (гл. ў арт.Рудабельская «рэспубліка»). Схоплены польск. акупантамі і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАО́Н,
старажытнаегіпецкі правіцель; вярхоўны распарадчык зямельных, сыравінных, харч. рэсурсаў і насельніцтва Егіпта; з XXII дынастыі — тытул правіцеля. Першапачаткова тэрмін «Ф.» абазначаў «палац правіцеля» і толькі з XVIII дынастыі (з эпохі Новага царства) — самога правіцеля. Да XXII дынастыі слова «Ф.» не ўваходзіла ў царскую тытулатуру, якая складалася з асабістага імя і 4 царскіх імён (даваліся пры ўступленні на прастол). Паводле стараж.-егіп. вераванняў, Ф. лічыўся сынам Сонца, зямным увасабленнем Гора і наследнікам Асірыса. Імёны Ф. ўвекавечаны ў грандыёзных помніках-пірамідах і храмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЦЬЯ́НАЎ Аляксей Іванавіч (5.3.1919, с. Малое Петрына Уладзімірскай вобл., Расія — 13.9.1959),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве. Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1938). Вядомы як паэт-песеннік (каля 200). Вял. папулярнасць набылі песні, напісаныя ім у 1942 разам з кампазітарам В.Салаўёвым-Сядым («На сонечнай паляначцы», «Салаўі»). Музыку на тэксты Ф. пісалі М.Багаслоўскі, М.Блантэр, Б.Макравусаў і інш.
Тв.:
Избр. лирика. М., 1972;
Родина. М., 1976;
Однополчане. М., 1980.
Літ.:
Когда весна придет: [Сб., посвящ. А.И.Фатьянову]. Ярославль, 1979.
венгерскі дырыжор. Вучань А.Тасканіні. З 1927 канцэртмайстар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. З 1945 гал. дырыжор сімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж.сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.Кошута 1951, 1961.
нямецкі вучоны ў галіне ўралогіі і хірургіі. Скончыў ун-т Ф.Вільгельма ў Берліне (1928). З 1929 у клініцы г. Эберсвальдэ, з 1932 у бальніцы Р.Вірхава, з 1956 праф. ун-та імя Гутэнберга (г. Майнц), з 1964 у Мед. акадэміі, адначасова ва ун-це (да 1970) г. Дзюсельдорф. Распрацаваў метад катэтарызацыі сэрца, выпрабаваў яго на сабе (правёў зонд праз локцевую вену ў правае перадсэрдзе). Нобелеўская прэмія 1956 (з А.Ф.Курнанам і Дз.Рычардсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НЕЎ Іван (24.7.1900, с. Горна-Бешавіца, Балгарыя — 21.7.1983),
балгарскі скульптар. Нар. мастак Балгарыі (1961). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў АМ у Сафіі (1930), з 1945 яе прафесар. Творы (у жалезабетоне) пераважна на рабочую тэму: «Рабкоры» (1931), «Машыніст» (1933), «У вагоне трэцяга класа» (1936) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Георгі Караславаў», «Нікола Хрэлкаў», абодва 1932), у манум. скульптуры («Партызаны», 1945). Адзін з аўтараў манумента ў гонар Сав. Арміі ў Сафіі (1954). Прэмія імя Дзімітрова 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЕ́ЎСКІ Мікалай Рыгоравіч (1.10.1900, в. Бароўка Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 13.9.1980),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1949). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з сак. 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Усх. і Ферганскім франтах. З 1923 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі і грамадз.паветр. флоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. і Бранскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Усх.Прускай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 у цэнтр. апараце ВПССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮШКЕ́ВІЧ Васіль Аляксандравіч (16.2.1897, Вільнюс — 15.3.1951),
генерал-палкоўнік (1945). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926, 1928). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—22, у Іспаніі 1936—39 войнаў. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах: камандзір корпуса, арміі; удзельнік абароны Мінска, бітвы пад Масквой. У 1944—50 камандуючы ваен. акругамі. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦУ́НСКІ Віктар Карнельевіч (1.2.1893, Масква — 13.10.1966),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1915) і гісторыка-філал.ф-т Маскоўскага ун-та (1916). З 1921 выкладаў у Камуніст. унце імя Свярдлова, маскоўскіх горным і гісторыка-архіўным ін-тах. З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР. Асн. працы па праблемах генезісу капіталізму ў Расіі, агр. гісторыі, гіст. геаграфіі і дэмаграфіі.
Тв.:
Социально-экономическая история России XVIII—XIX вв.: Избр. труды. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЙМЁНАЎ Іван Цярэнцьевіч (13.4.1898, с. Старая Сурава Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 1938),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па ракетнай тэхніцы ў СССР. Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1928). З 1932 нач. Газадынамічнай лабараторыі, у 1933—37 нач. рэактыўнага НДІ. Пад яго кіраўніцтвам ствараліся рэактыўныя снарады на бяздымным пораху (М-8, М-13) для пускавых установак БМ-13 («Кацюша»), авіяц. пускавыя ўстаноўкі. Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца.