паласа ўзбярэжжа Міжземнага (на З) і Лігурыйскага (на У) мораў, якая працягваецца ад г. Кан (Францыя) да г. Спецыя (Італія). Даўж. каля 370 км. Падзяляецца на франц. Р. — Блакітны бераг, і італьян. Р. — Рыўера-Лігурэ. Знаходзіцца каля падножжа Альпаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, лета сонечнае, гарачае. Развіты вінаградарства, садоўніцтва, кветкаводства. Буйны курортны раён. З пач. 19 ст. зона шматлікіх курортаў, месцаў адпачынку і турызму. Клімататэрапія і марскія купанні ўвесь год. Да 1-йсусв. вайны — адзін з асн.еўрап. цэнтраў лячэння туберкулёзу, пазней — расстройстваў нерв. сістэмы, атлусцення, дыябету і інш. Невял. ч. Р. займае дзяржава Манака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПРАДУ́КЦЫЯ (ад рэ... + лац. productio стварэнне),
узнаўленне і размнажэнне выяў (малюнкі, чарцяжы, карціны, фотаздымкі, тэксты, дакументы і інш.) фатаграфічным або паліграф. спосабам; узноўлены сродкамі друку малюнак, карціна, фотаздымак. Узнікла ў графіцы 16 ст. для капіравання твораў мастацтва (рэпрадукцыйная гравюра ў розных тэхніках), з 2-йпал. 19 ст. ручныя спосабы рэпрадуктавання выцеснены фотамеханічнымі. Р. характарызуюць колькасць фарбаў на адбітку (адна-, двух- і шматколерныя), спосаб друку (афсетны ці глыбокі друк, фотатыпія, шаўкаграфія і інш.), матэрыял, на якім робяць адбітак (папера, бляха, каленкор, цэлафан і інш.). Р. называецца факсімільнай, калі пры ўзнаўленні дакладна перадаюцца змест і ўсе асаблівасці аб’екта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКАЯ ВО́ЎНАВАЯ ПАРО́ДАкоз,
воўнавага кірунку. Выведзена ў 1947—62 у Сярэдняй Азіі і Казахстане скрыжаваннем мясц. грубашэрсных парод з казламі ангорскай пароды. Выкарыстоўваюць для паляпшэння воўнавай прадукцыйнасці мясц. грубашэрсных парод коз. Гадуюць у краінах Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Паўн. Каўказе.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Маса казлоў 55—65, матак 38—40 кг. Воўна 46—56-й якасці, даўж. Да 20 см, ангорскага тыпу, паўтонкая, белая, з люстраным бляскам. Гадавы настрыг воўны з казлоў 3—4, з матак 1,6—2 кг. Выхад чыстай воўны 75—80%. Плоднасць 105—110 казлянят на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Уладзімір Глебавіч, бел. этнограф і фалькларыст 2-йпал. 19 ст.Чл. Мінскага губернскага стат. к-та, Рус.геагр.т-ва. З 1863 жыў у Мінскай губ., потым працаваў у Тураве, Мазыры міравым пасрэднікам, надворным саветнікам, міравым суддзёю. Друкаваўся ў «Минских губернских ведомостях», «Минских епархиальных ведомостях» і інш. Аўтар артыкулаў: «Нарысы нораваў Барысаўскага павета», «Нарысы народных святкаванняў і маленняў на Палессі», «Палессе: Паездка на возера Князь-Жыд», «Ліст з Палесся» (усе 1869), «Тураўская кантата св. Іаану Хрысціцелю» (1879), «Дзе мошчы св. Кірылы Тураўскага?» (1884). Адзін з першых запісаў легенды пра Князь-возера. Рабіў этнагр. замалёўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯБІЯЛО́ГІЯ,
галіна навукі, якая выкарыстоўвае метады эвалюц. біялогіі ў аналізе сац. жыцця. Узнікла ў 2-йпал. 20 ст. пры вывучэнні паводзін жывёл і іх згуртаванняў. Асн. праблемы С. выкладзены амер. энтамолагам Э.Уілсанам у кн. «Сацыябіялогія. Новы сінтэз» (1975). Спрабуе тлумачыць паводзіны індывіда, зыходзячы з яго генет. праграмы.
З-за падабенства ў паводзінах жывёл і чалавека С. праводзіць прамую аналогію паміж імі. Лічаць, што паводзіны чалавека абумоўлены прыродным адборам і запраграмаваны генетычна; спрабуе ўводзіць у грамадскія навукі метады біял. навук, якія дазваляюць прадказваць паводзіны людзей; не адмаўляе таксама ролі навакольнага асяроддзя, навучання, культ. традыцый і Генет. схільнасці індывіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л МО́ЛАДЗІ (СІМ),
міжнародная маладзёжная арг-цыя сацыял-дэмакр. кірунку. Засн. на Міжнар. канферэнцыі сацыяліст. саюзаў моладзі (24—26.8.1907, г. Штутгарт, Германія), да 1912 аб’ядноўваў каля 170 тыс.чл. маладзёжных арг-цый 17 краін. У 1-ю сусв. вайну фактычна распаўся. Пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 значная ч. арг-цый, што ўваходзілі ў СІМ, перайшла на камуніст. пазіцыі і ў ліст. 1919 засн.Камуністычны інтэрнацыянал моладзі. Адноўлены ў 1923 на міжнар. канферэнцыі ў г. Гамбург (Германія). Прымыкаў да Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, распаўся ў пач. 2-йсусв. вайны. Пераемнікам СІМ стаў засн. ў 1946 Міжнар. саюз маладых сацыялістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВА́СТЫКА (санскр.),
знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі. Першапачаткова меў культавае значэнне ў некат. стараж. народаў; атрымаў распаўсюджанне як арнаментальны матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі, Грэцыі, на в-ве Сіцылія і інш. (выявы С. на стараж. вазах, манетах, помніках сярэдневяковага мастацтва). Некат. гаршкі 11—13 ст., знойдзеныя пры раскопках стараж. гарадоў Беларусі, мелі на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе С. Напярэдадні і ў час 2-йсусв. вайны (1939—1945) С. выкарыстоўвалася як цэнтр. элемент кампазіцыі дзярж. сцяга фаш. Германіі, стала эмблемай нацызму, сімвалам варварства, насілля, генацыду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯЎСКАЯ КЕРА́МІКА,
бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы з вёсак Сіняўка, Ганявічы, Масцілавічы, Забалатнікі Клецкага р-на Мінскай вобл. У 19—1-йпал. 20 ст. працавала каля 200 ганчароў. Выраблялі чорназадымлены і гартаваны посуд гасп. прызначэння: гаршкі, міскі, гладышы, макатры і інш. Фармоўка з буйназярністай масы на нажным ганчарным крузе вызначала асн. асаблівасці С.к.: простыя, лаканічныя прысадзістыя формы сінявата-чорнага колеру (чорназадымленыя) ці аздобленыя чорна-карычневымі плямамі на тэракотавай шурпатай паверхні чарапка з украпінамі жарствы (гартаваныя). Найб. вядомыя майстры 1940—70-х г.: К.Дудук, Ф.Вашчыла. З пач. 1980-х г. промысел не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРБ,
1) дзяржаўная ўстанова ВКЛ у 15—18 ст., якая адказвала за эканам. і фінансавае кіраванне. Мела ўласны штат, куды ўваходзілі падскарбі земскі, скарбны, скарбовыя пісары і дваране.
2) Сховішча дзярж. даходаў ВКЛ: даніны, чыншу, дзякла, мезлева, асадных пенязяў, судовых пошлін, якія паступалі да вял. князя (віны, перасуды), сярэбшчыны і інш. У С. зберагаліся таксама дзярж. рэгаліі («клейноты і аздобы»), арыгіналы агульназемскіх і абласных прывілеяў, міжнар. дагавораў і інш. Да 2-йпал. 17 ст. на захоўванні ў С. знаходзіліся арыгіналы кніг Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. С. быў цэнтр. арсеналам ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ПШЧЫК,
прадстаўнік гандл. капіталу, які займаўся скупкай у вытворцаў або перакупкай у контрагентаў вырабаў гарадскіх і дробных сял. промыслаў, прадуктаў сял. і памешчыцкай гаспадаркі для іх перапродажу. Найб. вядомы ў 17—1-йпал. 19 ст., калі развіццё таварнага абароту паглыбілася, а сам вытворца тавараў не меў часу гандляваць на рынку На мануфактурнай стадыі развіцця прам-сці роля С. паменшала, бо С. часта сам станавіўся гаспадаром мануфактуры. На Беларусі функцыі С. выконвалі таксама прасолы, булыні, самавозы-гандляры, «ліцвінкі», шынкары, карчмары. Скупка тавараў з мэтаю перапродажу была адной з крыніц фарміравання купецкіх капіталаў.