А́НЧЫКАЎ (Рыгор Аляксандравіч) (н. 27.1.1914, с. Верхнія Цімярсяны Цыльнінскага р-на Ульянаўскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). З 1939 у Сав. Арміі, з 1956 інструктар ЦККПБ. У 1966—72 маст. кіраўнік Бел. філармоніі. Працуе пераважна ў галіне камернай і хар. музыкі. Аўтар санаты для скрыпкі і фп., прэлюдый і варыяцый дляфп., хароў на словы бел. паэтаў (А.Русака, М.Алтухова), рамансаў, апрацовак чуваш. нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГС ((Briggs) Генры) (2.1561, Уолівуд, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 26.1.1630),
англійскі матэматык. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1588). З 1619 праф. Оксфардскага ун-та. Навук. працы па геаметрыі, трыганаметрыі і навігацыі. Склаў і апублікаваў першыя табліцы дзесятковых лагарыфмаў: 8-значныя для лікаў першай тысячы (1617), 14-значныя для лікаў ад 1 да 20 000 і ад 90 000 да 100 000 (1624). У 1633 выдадзены 14-значныя табліцы лагарыфмаў трыганаметрычных функцый, падрыхтаваныя Брыгсам з Г.Гелібрандам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРШТЭ́ЙН (Майсей Ісакавіч) (5.4.1889, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.—1968),
бел. вучоны ў галіне садоўніцтва. Д-рс.-г.н. (1944), праф. (1922). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Пулавы Люблінскага ваяв., Польшча). З 1922 у Горацкай с.-г. акадэміі. Абследаваў многія раёны Беларусі і Расіі для закладкі садоў з улікам рэльефу мясцовасці і прыроднага дрэнажу. Выяўляў каштоўныя мясц. сарты пладовых культур, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак, падбіраў прышчэпы для закладкі гадавальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМ-ФІ́ЛЬТР,
прылада дляфільтравання, дзеянне якой заснавана на стварэнні вакуумнай помпай рознасці ціскаў па абодва бакі фільтравальнага матэрыялу. Бываюць перыядычнага і безупыннага дзеяння. Выкарыстоўваюцца для раздзялення суспензій, якія маюць цвёрдыя часціцы ва ўзважаным стане, прапампоўваннем іх праз тканіну, сетку, керамічныя пліткі. Пашыраны ў хім. прам-сці, металургіі (пры абагачэнні карысных выкапняў) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ,
умяшанне цэнтральнага (нац.) банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеяння на курс нац.валюты праз куплю-продаж замежнай валюты; састаўная частка валютнай палітыкі. Для павышэння курсу нац. валюты цэнтр. (нац.) банк прадае замежную валюту, а для зніжэння — купляе яе ў абмен на нацыянальную. У буйных маштабах валютная інтэрвенцыя ажыццяўляецца за кошт валютных рэзерваў ці кароткатэрміновых узаемных крэдытаў цэнтр. банкаў некалькіх краін у нац. валютах па міжбанкаўскіх пагадненнях «своп».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПАРА́ЛЬНІК,
гідралагічная прылада ці ўстаноўка для вымярэння выпарэння з розных натуральных паверхняў. Дзейнічае на прынцыпах вызначэння выпарэння па вазе або аб’ёме выпаранай з сасуда вады, змяненні канцэнтрацыі солі ў сасудзе, змяненні вагі маналіту глебы і інш. З паверхні вады выпарэнне вымяраецца воднымі выпаральнікамі (плывучыя выпаральнікі, выпаральныя басейны і інш.), з паверхні сушы — глебавымі выпаральнікамі (вагавыя, гідраўлічныя і інш.) і іх разнавіднасцю балотнымі выпаральнікамі. Для вызначэння колькасці ападкаў да выпаральнікаў звычайна дадаецца дажджамер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫЯ ВО́ЙСКІ,
спецыяльныя агульнавайсковыя, артыл., інж. і інш. часці і злучэнні, прызначаныя для вядзення дзеянняў у горнай мясцовасці. У некат. арміях горныя войскі наз. альпійскімі (Францыя, Італія), горнапяхотнымі (ФРГ і інш.), горнастралковымі (СССР да сярэдзіны 1950-х г.). Камплектуюцца пераважна з жыхароў горных раёнаў; забяспечваюцца спец. абмундзіраваннем і амуніцыяй; пяхота горных войскаў можа мець палегчанае ўзбраенне, артыл. часці — горную артылерыю і мінамёты палегчанай канструкцыі, прыстасаваныя для руху ў гарах на ўючных жывёлах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 7.9.1938, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трактарабудавання і механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў БПІ (1961). У 1964—84 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1988 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па абгрунтаванні цягаваэнергет. параметраў мабільных энергет. сродкаў дляс.-г. вытворчасці.
Тв.:
Перспективные мобильные энергетические средства (МЭС) для сельскохозяйственного производства. Мн., 1982 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭБЕНЕЧАСА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына длячасання валакністых прыродных (бавоўна, воўна, лён) і хім. матэрыялаў пры падрыхтоўцы да прадзення. На грэбенечасальнай машыне з дапамогай стальных грабянёў вычэсваюць кароткія і пашкоджаныя валокны, раслінныя прымесі і вузельчыкі, раз’ядноўваюць, выпростваюць і паралелізуюць доўгія валокны ў атрыманай стужцы. Адрозніваюць грэбенечасальную машыну перыядычнага (найб. пашыраны) і бесперапыннага (пераважна для доўгай грубай воўны) дзеяння. З грэбенечасальнай машыны стужка паступае на стужачную машыну, потым на роўнічную, дзе вырабляецца слабаскручаная нітка — роўніца.