тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці ўмерана халоднага кантынент. клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невял. прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да Р. адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУВУ́МА (Ruvuma), Равума (Rovuma),
рака ваУсх. Афрыцы, на б.ч. цячэння ўтварае мяжу паміж Танзаніяй і Мазамбікам. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 150 тыс.км². Вытокі ў гарах на У ад воз. Ньяса (Малаві), упадае ў Індыйскі акіян. Буйны прыток — р. Лужэнда. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Разводдзе ад сак. да мая. Суднаходная на асобных участках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц.аўт.вобл. Канарскія а-вы і прав. Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХАЛІ́НСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Ахоцкага м., паміж узбярэжжам Азіі (на Пн ад вусця р. Амур) і паўн. краем в-ва Сахалін. Шырока адчынены на Пн, на Пд звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаны з Татарскім пралівам і Японскім м.Шыр. да 160 км. Ад ліст. да чэрв. ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя сутачныя (да 2—3 м). Рыбалоўства. Порт — Маскальво.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗУО́КА,
горад у Японіі, на Пдцэнтр. часткі в-ва Хонсю. Адм. ц.аднайм. прэфектуры. Каля 500 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Аванпорт С. — г. Сімідзу. Цэнтр раёна вырошчвання мандарынаў і чаю. Прам-сць: электра- і тэкст. машынабудаванне, аўтамабіле-, авія- і суднабудаванне, каляровая і чорная металургія, вытв-сць мэблі, лакавых вырабаў, тэкст., папяровая, харчасмакавая (чайная). Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛІЧЫ́,
вёска ў Бучацінскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл., на р. Волка. Цэнтр. закрытага акц.т-ва «Малінава». За 42 км на Пд ад г. Капыль, 157 км ад Мінска, 34 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 366 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРЫ́ДАзвычайная
(Spicara smaris),
рыба сям. смарыдавых атр. акунепадобных. Пашырана ваўсх.ч. Атлантычнага ак., у Міжземным, Чорным, Азоўскім морах. Зрэдку заходзіць у нізоўі рэк.
Даўж. да 20 см, маса да 80 г. Цела сціснутае з бакоў з падоўжнымі блакітнымі палосамі, укрытае ктэноіднай луской. Спінны плаўнік суцэльны, доўгі, анальны кароткі Рот высоўны, сківіцы з дробнымі вострымі зубамі. Гермафрадыт. Драпежнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЛІТАМА́К,
горад у Башкортастане (Расійская Федэрацыя), прыстань на р. Белая (бас. Волгі). Засн. ў 1766, горад з 1783, у 1919—22 — сталіца Башкірскай АССР. 265 тыс.ж. (2000), чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: хім. (ВА «Каўстык» і «Сода», з-ды нафтахім. і сінт. каўчуку), маш.-буд. і металаапр. (станкі, буд. машыны, абсталяванне для нафтавай прам-сці), гарбарна-абутковая, швейная. Тэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБВЕ́НЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога),
грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.-эканам. развіцця адпаведнага нац.-дзярж. або адм.-тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.