амерыканскі эканаміст, адзін з заснавальнікаў народнага капіталізму тэорыі. Працаваў эканам. экспертам у банках. З 1926 супрацоўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. З 1927 праф. Нью-Йоркскага ун-та. Аўтар прац па тэорыі крэдыту і грашовага абарачэння. У трактоўцы грошай блізкі да колькаснай тэорыі. Лічыў, што ва ўмовах прыватнага прадпрымальніцтва немагчыма поўнасцю ліквідаваць цыклічныя ваганні вытв-сці, але іх можна рэзка скараціць шляхам увядзення жорсткіх крэдытных абмежаванняў, калі ўзнікае сур’ёзная небяспека інфляцыі. Аўтар прац «Народны капіталізм» (1956), «Эканамічнае развіццё Злучаных Штатаў» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕХАРО́ШАВА Людміла Мікалаеўна (н. 3.4.1951, г. Каўнас, Літва),
бел.эканаміст. Д-рэканам.н. (1996), праф. (2000). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1972). З 1976 у Бел.эканам. ун-це (з 1998 заг. кафедры). Адначасова (з 1993) праф. Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах фарміравання інавацыйнай інфраструктуры, навук.-тэхнал. развіцця і рынку, прадпрымальніцкай дзейнасці.
Тв.:
Совершенствование хозяйственного механизма в промышленности. Мн., 1989;
Научно-технологическое развитие и рынок: (регулирование, венчурная деятельность, инфраструктура). Мн., 1996;
Регулирование развития наукоемких отраслей и высокотехнологических производств // Бел. экон. журн. 1998. №1.
англійскі купец, тэарэтык-эканаміст. У 1660—85 шэрыф у Лондане, пазней чл. камісіі па зборы мытных пошлін. У працы «Разважанні аб гандлі, пераважна аб працэнце, манетнай сістэме, скарачэнні і павелічэнні грошай» (1691) выступіў з крытыкай меркантылізму. Сцвярджаў, што багацце краіны вызначаецца не запасамі золата і серабра, а развіццём прам-сці, сельскай гаспадаркі і міжнар. гандлю, што ўзровень прыбытку залежыць ад попыту і прапановы. Выступаў за свабоду гандлю, супраць дзярж. ўмяшання ў эканам. жыццё. Лічыў капіталіст. развіццё грамадства натуральным працэсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХА́БАЎ Валерый Інакенцьевіч (н. 1.1.1947, г. Талачын Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1995). Скончыў БШ (1969). З 1978 у Бел.політэхн. акадэміі (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па эканоміцы вытв-сці і транспарту, энергазберажэнні ў машынабудаванні, маркетынгу ў сферы вытв-сці і паслуг.
Тв.:
Организация технического обслуживания и ремонта автомобилей. Мн., 1988;
Проектирование автотранспортных предприятий и станций технического обслуживания. Мн., 1997 (у сааўт.);
Основы маркетинга. Мн., 2001;
Логистика. Мн., 2001 (разам з М.М.Грыневічам, А.М.Цемічавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСАРЭ́НКА Мікалай Пятровіч (н. 11.9.1926, с. Ніколіна-Балка Пятроўскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі каап.ін-т (1956), дзе і працаваў (у 1966—73 і 1978—80 прарэктар). У 1973—78 у Ін-це эканомікі АНСССР. З 1980 у Гомельскім каап. ін-це (рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканомікі і планавання нарыхтовак с.-г. прадукцыі, вытв. адносін у сельскай гаспадарцы.
Тв.:
Экономика, организация и планирование заготовок продукции сельского хозяйства. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА Аляксандр Іванавіч (н. 3.6.1937, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. і ўкр. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1988). Скончыў Крыварожскі гарнарудны ін-т (1961). З 1972 у Бел.эканам. ун-це (з 1988 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Крымскага эканам. ін-та (г. Сімферопаль, Украіна). Навук. працы па праблемах арганізацыі і эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Распрацаваў методыку стратэгічнага планавання і вызначэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў.
Тв.:
Экономика, организация и планирование строительства. 2 изд, Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУР Андрэй Мікалаевіч (н. 20.4.1953, С.-Пецярбург),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1974) і працаваў у ім (у 1982—88, 1991—95 заг. кафедры). У 1983—85 у Гаванскім ун-це (Куба). З 1995 нам. міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах фарміравання палітыкі макраэканам. стабілізацыі ў пераходны перыяд, эканам. бяспекі і інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасці.
Тв.:
Основы западной теории рыночной экономики. Мн.. 1997;
Словарь современных экономических и правовых терминов. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІСЕ́НКА Міхаіл Канстанцінавіч (н. 1.2.1932, с. Чыгірынаўка Паўладарскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. і праф. (1981). Скончыў Ленінградскі фін.-эканам.ін-т (1953). З 1960 у Бел.эканам. ун-це (у 1987—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі фінансаў, праблемах фінансаў, рэнтабельнасці і прыбытку с.-г. прадпрыемстваў.
Тв.:
Финансы сельскохозяйственных предприятий и объединений. Мн., 1980;
Финансы сельского хозяйства. 2 изд. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЧАТУ́РАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989),
расійскі эканаміст. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). У 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІчыг. транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АНСССР. З 1966 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». Навук. працы па тэорыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфектыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, транспарту, размяшчэння прадукц. сіл.
Тв.: Экономика транспорта. М., 1959; Экономическая эффективность капитальных вложений. М., 1964; Советская экономика на современном этапе. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКО́Ў Іван Іосіфавіч (н. 30.10.1922, г. Гомель),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975), праф. (1982). Скончыў Мінскую вышэйшую парт. школу (1948). З 1949 на камсамольскай і парт. рабоце, выкладаў эканам. тэорыю ў розных ВНУ Мінска. З 1962 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1966—71 заг. кафедры) У 1984—93 у БДУ. Навук. працы па праблемах развіцця эканам. сістэмы грамадства, тэорыі і практыкі ажыццяўлення гасп. рэформы.
Тв.:
Вопросы теории и практики хозяйственной реформы. Мн., 1970;