род папарацей сям. аспленіевых. Каля 700 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць на вапнавых скалах.
Шматгадовыя травяністыя, наземныя, наскальныя ці эпіфітныя расліны выш. да 15 см з кароткім верт.ці паўзучым карэнішчам. У тропіках — буйныя, з перыстым ці суцэльным лісцем даўж. да 2 м, тоўстым карэнішчам і масай зблытаных каранёў, утвараюць падабенства гнёздаў на ствалах і галінах дрэў (гнездавыя эпіфіты). Сорусы лінейныя, уздоўж бакавых жылак ніжняй паверхні ліста, пакрыты плеўкай індузія. Многія віды ўтвараюць на лісці вывадкавыя пупышкі для вегетатыўнага размнажэння. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЮ́РА (франц. coupure ад couper рэзаць, адразаць),
1) скарачэнне або пропуск асобных частак тэксту пры яго публікацыі. К. называецца таксама апушчаная частка тэксту (у тэксце пазначаецца адпунктоўкай). К. робяць, як правіла, складальнікі ці рэдактары публікацыі з мэтай пазбегнуць паўтораў інш. дакументаў, змешчаных у выданні, або выключэння частак, якія не маюць адносін да тэмы, задач і мэт выдання ці немэтазгодныя з-за канцэптуальных і метадалагічных установак.
2) Абазначэнне вартасці (намінальнай вартасці) папяровых грошай, банкнотаў, каштоўных папер — акцый ці аблігацый, а таксама самі гэтыя грошы, банкноты, каштоўныя паперы або аблігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГАТУ́РА (ад позналац. ligatura сувязь, злучэнне),
1) знак любой сістэмы пісьменнасці ціфанет. транскрыпцыі, утвораны шляхам спалучэння элементаў двух графемці транскрыпцыйных знакаў. Напр., дацкае, ісланд., нарв. æ, ням. β. Такога тыпу Л. часта выкарыстоўваліся ў скорапісе, для ўпрыгожання, арнаменталізацыі тэкстаў (гл.Вязь).
2) Спалучанае напісанне двух (гл.Дыграф) і большай колькасці літар, якія перадаюць адзін гук; напр., бел. дж, дз., польск. sz, cz, ням. sch.
3) Злітнае напісанне двух ці некалькіх пісьмовых знакаў. Трапляецца ў слав. азбуцы, у замежных шрыфтах (напр., Æ — злітны абрыс A і E).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́РА (ад назвы астравоў Мадэйра),
моцнае віно з белых ці ружовых сартоў вінаграду, прыгатаванае зброджваннем мязгі ці сусла. Мае 18—20 аб’ёмных працэнтаў спірту, 3—7% цукру; колер ад светла-залацістага да колеру чырвонага золата. Асаблівасць атрымання — працэс мадэрызацыі: віно вытрымліваюць некалькі месяцаў пры кантакце з паветрам у бочках на сонечных пляцоўках ці ў спец. памяшканнях, якія абаграюцца (напр., М. высокай якасці вытрымліваюць б мес. пры т-ры 40—50 °C). З’яўляецца аперытывам і аказвае працяглае танізоўнае дзеянне. Найлепшыя сарты: «Масандра» (Украіна), «Ашакан», (Арменія), «Анага» (Грузія), «Лучафэрул» (Малдова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШЭ́Й (Setaria),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Больш за 120 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей ва ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў М.: вялікі (S. pycnocoma), зялёны (S. viridis), італьянскі, ці проса італьянскае, або магар, ці чуміза (S. italica), кальчаковы (S. verticillata), пазушнакаласковы (S. pachystachys), шызы (S. glauca). Трапляюцца ў пасевах, каля дарог, на засмечаных мясцінах.
Адна- ці шматгадовыя травы. Лісце плоскае, лінейна-ланцэтнае, шурпатае. Каласкі двухкветкавыя, абкружаныя доўгімі шчацінкамі, сабраныя ў густы султан. Плод — зярняўка. Кармавыя, дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗА́ТАР,
прыстасаванне для атрымання поўнасцю ці часткова палярызаванага аптычнага выпрамянення з выпрамянення з адвольнымі палярызацыйнымі характарыстыкамі (гл.Палярызацыя святла); адзін з асн. элементаў палярызацыйных прылад.
Лінейныя П. даюць плоскапалярызаванае святло. Іх дзеянне грунтуецца на падвойным праменепераламленні святла аптычна анізатропнымі палярызацыйнымі прызмамі (гл.Прызма аптычная), адбіцці (ці пераламленні) святла пад пэўнымі вугламі ад паверхні падзелу ізатропных асяроддзяў (пласцінкі ці стосы пласцінак), дыхраізме (гл.Паляроід). Для атрымання святла з кругавой палярызацыяй дадаткова да лінейнага П. дадаюць чвэрцьхвалевую фазавую пласцінку. Любы П. можна выкарыстоўваць таксама ў якасці аналізатара палярызаванага святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУПЕРА́ЦЫЯ (лац. recuperatio вяртанне, атрыманне зноў),
1) у цеплатэхніцы — выкарыстанне часткі цеплаты газападобных прадуктаў згарання паліва для падагравання паветра, газу ці сілкавальнай вады катлоў. Адбываецца ў рэкуператарах.
2) У электратэхніцы — вяртанне эл. энергіі ў сілкавальную сетку пры тармажэнні эл. машыны. Часцей адбываецца пры тармажэнні электрарухавікоў, што дзейнічаюць пры гэтым у генератарным рэжыме.
3) У хіміі — улоўліванне ці вылучэнне з выкарыстаных сумесей арган. растваральнікаў для паўторнага іх выкарыстання. Для гэтага выкарыстоўваюць, напр., кандэнсацыю пары растваральніку ці паглынанне яго вадкім або цвёрдым сарбентам (гл.Сорбцыя) з наступнай дэсорбцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РНАВЫЯ АГНЁЎКІ,
матылькі сям.агнёвак. Шкоднікі зерня, насення, харч. прадуктаў і фуражу. Пашыраны паўсюдна, найб. млынавая, зерневая, паўд. свірнавая і мучная.
Крылы ў размаху 12—30 мм, пераважна шараватага колеру. Самкі адкладваюць яйцы на паверхню зерня. Вусені даўж. 12—20 мм, жаўтаватыя, зеленаватыя, ружаватыя ціінш., жывуць групамі ці адзіночна ў камяках ці трубачках, якія склейваюць з рэшткаў прадуктаў і павуціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНІ́РАВАННЕў тэхніцы,
кіравальнае прасторавае перамяшчэнне (паводле пэўнага закону) светлавога пучка, пучка электронаў, напрамку максімуму выпрамянення (прыёму) антэны і інш., пры якім паслядоўна «праглядаецца» зададзеная зона прасторы ці паверхні назіранага аб’екта.
Ажыццяўляецца мех. (напр., вуглавым перамяшчэннем выпрамяняльнай сістэмы) ці немех. метадамі — эл. кіраваннем элементамі выпрамяняльніка ці ўласцівасцямі асяроддзя, дзе распаўсюджваецца прамень (пучок). С. пучка зараджаных часціц выконваецца ўздзеяннем на яго пераменным эл. або магн. полем. С. плоскіх відарысаў (тэксту, чарцяжоў, рысункаў і інш.) выконваецца з дапамогай сканера. Выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых прыладах, растравых мікраскопах, сістэмах аптычнай апрацоўкі інфармацыі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕЖНАЯ́ГАДНІК, снежнік,
снежная ягада (Symphoricarpus),
род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Кітаі. На Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомыя С.: белы, ці снягулькі (S. albus), круглалісты (S. rotundifolius) і прырэчны (S. rivularis). Культывуюцца ў садах, парках, часта дзічэюць.
Лістападныя кусты выш. да 2,5 м. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, часам выемчата-зубчастае або лопасцевае. Кветкі белыя ці ружовыя, адзіночныя або ў каласках, гронках. Плод — белая, зрэдку чырв.ці чорная касцянка, неядомы. Дэкар., меданосныя расліны.