КАРНІЛО́ВІЧ (Сяргей) (4.11.1929, в. Таргуны Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 29 10.1993),
бел. грамадскі дзеяч у эміграцыі. У 1944 вывезены на прымусовую працу ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. З канца 1940-х г. у ЗША (штат Агайо). Чл. Згуртавання бел. моладзі, Кліўлендскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1951 прыхода Жыровіцкай Божай Маці Бел. аўтакефальнай правасл. царквы (БАПЦ) у Кліўлендзе. Ініцыятар стварэння бел. грамадска-культ.цэнтра«Полацак», к-та па аказанні дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі пры прыходзе БАПЦ у Кліўлендзе. Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (Мінск, ліп. 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯКО́ЎСКІ (Рамуальд Здзіслаў) (н. 1.1.1924, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
вучоны ў галіне экалогіі і біяэнергетыкі. Акад. Польскай АН (1994, чл.-кар. 1979). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (1995). Скончыў Лодзінскі ун-т (1950). З 1952 у Ін-це эксперым. біялогіі, з 1973 у Ін-це экалогіі (да 1982 дырэктар), з 1987 акад.-сакратар Польскай АН, з 1996 праф.Міжнар.цэнтра экалогіі Польскай АН. Навук. працы па вывучэнні энергет. патокаў у экасістэмах, ахове прыродных рэсурсаў.
Тв.:
Экалагічная біяэнергетыка пайкілатэрмных жывёл. Варшава, 1994 (у сааўт.);
Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych Warszawa, 1996 (разам з У.В.Мяншуткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КРАФТ ((Cockcroft) Джон Дуглас) (27.5.1897, г. Тодмардэн, Вялікабрытанія — 18.9.1967),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1927), дзе і працаваў у 1929—46 (з 1939 праф.), адначасова з 1925 у Кавендышскай лабараторыі і інш.н.-д. установах. У 1946—58 дырэктар цэнтра па атамнай энергіі (г. Харуэл). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы паскаральнікаў і атамнай энергетыцы. Разам з інш. стварыў паскаральнік пратонаў (гл.Каскадны генератар) і атрымаў на ім ядз. рэакцыю са штучна паскоранымі пратонамі (трансмутацыя літыю). Адзін з вынаходнікаў англ. радара. Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Э.Уолтанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д.цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙНЫ (Міхаіл Васілевіч) (н. 5.1.1954, в. Ізбішча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл),
бел.дзярж. дзеяч. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1991). З 1975 працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытв. аб’яднання вылічальнай тэхнікі. У 1977—91 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1991 нам. міністра культуры Рэспублікі Беларусь, з 1992 старшыня К-та па справах моладзі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1995 дырэктар гуманітарных праграм Бел.цэнтра інфармацыі ЮНЕСКА, з 1996 начальнік гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСПЕКТЫ́ВА (франц. perspective ад лац. perspicio ясна бачу) у геаметрыі, метад адлюстравання аб’ёмных цел на плоскасці (ці інш. паверхні), які ўлічвае іх прасторавую структуру і аддаленасць іх асобных частак ад назіральніка. Адрозніваюць П.: лінейную — на плоскасці, панарамную — на ўнутр. паверхні цыліндра, ку́пальную — на ўнутр. паверхні сферы і інш. Аснова П. — цэнтр. праекцыя (гл.Праекцыя).
Для атрымання перспектыўнага відарыса прадмета з выбранага пункта прасторы (цэнтра П., у якім знаходзіцца назіральнік) праводзяць прамяні праз кожны бачны пункт дадзенага прадмета. На шляху прамянёў ставяць паверхню; на перасячэнні прамянёў з паверхняй атрымліваюць відарыс прадмета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБЛЕ́М АХО́ВЫ ІНФАРМА́ЦЫІ НДІДзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1987 у Мінску як Дзярж.н.-д. і праектна-канструктарскі тэхнал.ін-т па тэхн. абслугоўванні сродкаў вылічальнай тэхнікі. Са жн. 1992 Дзярж.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т міжгаліновых праблем інфармацыі. З 1996 дзярж. прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». З 2000 навукова-вытв.рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». Асн. кірунак дзейнасці: навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні засцерагальных інфарм.сістэм. Распрацаваны нац. стандарт электроннага лічбавага подпісу. У ін-це працуе д-ртэхн. н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГА́НСКАЯ (Галіна Аляксандраўна) (н. 10.5.1934, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1976). Скончыла БПІ (1958). З 1958 у БелНДІдзіпрасельбудзе (з 1970 кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперым. праектавання). Сярод работ: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—73; у сааўт.), Дом культуры (1967), гасцініца (1970), жылыя дамы (1973), пед. вучылішча (1980) у в. Леніна Горацкага р-на; эксперым. дзіцячыя яслі-сад (1970, у сааўт.) у пасёлках Малеч Бярозаўскага і Замасточча Бярэзінскага р-наў; гандл. Цэнтры (1971) у в. Расна Камянецкага і Верцялішкі Гродзенскага р-наў; клуб у в. Баяры Мядзельскага р-на (1972); конна-спарт. школа ў в. Ратамка Мінскага р-на (1978—80, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФТАНА́ЗЫ ((Aftanazy) Раман) (н. 2.4.1914, г.п. Моршын Львоўскай вобл., Украіна),
польскі гісторык культуры. Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1946). У 1944—81 працаваў у Бібліятэцы Нац.цэнтра імя Асалінскіх у Львове і Вроцлаве. Даследуе гісторыю магнацкіх і шляхецкіх сядзібаў на б.усх. землях Рэчы Паспалітай (Беларусь, Украіна, Літва, Латвія), архітэктуру маёнткаў, паркавае мастацтва, гісторыю маст. збораў і бібліятэк, генеалогію ўладальнікаў сядзібаў. Увёў у навук. ўжытак шматлікія дакументы з дзярж. і прыватных архіваў, багатыя іканаграфічныя матэрыялы.
Тв.:
Materiały do dziejów rezydencji. T. 1—11. Warszawa, 1986—93;
Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 1—6. 2 wyd. Wrocław etc., 1991—95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛФЁРАЎ (Жарэс Іванавіч) (н. 15.3.1930, Віцебск),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Замежны чл.АН Беларусі (1995). Скончыў Ленінградскі эл.-тэхн. ін-т (1952). З 1953 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР (Ленінград), з 1972 адначасова праф. Ленінградскага эл.-тэхн. ін-та, з 1989 старшыня Прэзідыума С.-Пецярбургскага цэнтра Расійскай АН. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электроніцы, тэхн. фізіцы. Паклаў пачатак даследаванням паўправадніковых гетэраструктур, удзельнічаў у стварэнні першых у СССР транзістараў, фотадыёдаў і магутных германіевых выпрамнікоў. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Літ.:
Вул Б.М. и др. Ж.И.Алфёров // Физика и техника полупроводников. 1980. Т. 14, вып. 3.