А́НІЧКІН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 24.9.1949 станцыя Дабрынка Варонежскай вобл.),
хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1972), працуе ў гэтым ін-це (з 1986 прарэктар). Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы пасляаперацыйных ускладненняў і органазберагальных аперацыях пры язвавай хваробе дванаццаціперснай кішкі, пластычнай хірургіі. Прапанаваў спосабы пратэзавання трахеі. Ганаровы д-рмед. ф-та Масачусецкага тэхнал. ін-та (1990).
Тв.:
Изолированная резекция бифуркации трахеи. Мн., 1992 (разам з М.Р.Сачакам і У.П.Харчанкам);
Протезирование трахеи. Мн., 1995 (разам з М.Р.Сачакам і А.С.Карпіцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІБЕ́Р (Gilibert) Жан Эмануэль (21.6.1741, г. Ліён, Францыя — 2.9.1814),
французскі і бел. натураліст, хірург і анатам. Д-р медыцыны (1763). Скончыў ун-т у г. Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). У 1775—81 арганізаваў і кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэміяй. Заснавальнік акушэрскай і вет. школ у Гродне, клінічнага шпіталя (1775—81), бат. сада. У 1781—83 праф. натуральнай гісторыі мед. ф-та Гал. школы ВКЛ (пазней Віленскі ун-т), дзе заснаваў бат. сад. З 1783 у Францыі. Навук. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАРА́КТА (ад грэч. katarrhaktēs вадаспад),
хвароба вачэй, якая характарызуецца памутненнем крышталіка. Бывае прыроджаная і набытая.
Прыроджаная К. развіваецца ў перыяд унутрывантробны. найчасцей не большае ў памерах (К., не здольная прагрэсіраваць). Лакалізуецца на пярэдняй або задняй паверхні крышталіка ці ў яго асобных слаях. Найчасцей бывае набытая К., пры якой памутненне паступова павялічваецца да поўнай непразрыстасці крышталіка. Бывае старэчая і К., якая ўзнікае пры агульных хваробах арганізма (напр., цукр. дыябет), прафес. шкоднасцях, мех. пашкоджаннях (траўматычная К.), паталаг. працэсах у воку. Пры пашкоджанні крышталіка прамянёвай энергіяй узнікае прамянёвая К. Лячэнне хірург., пасля — акуляры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛБ Уладзімір Гаўрылавіч (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.С.Камышнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ Сяргей Іванавіч (н. 28.3. 1938, в. Мітрапольшчына Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1997). Засл. ўрач Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1979 працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірург. лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.
Тв.:
Клиническая хирургия. Мн., 1998 (разам з М.І.Батвінковым, М.М.Іаскевічам);
Основы практической хирургии. Мн., 1998 (разам з Р.В.Максіменем, Г.Р.Максіменя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ Баляслаў Іосіфавіч (н. 2.1.1928, в. Гнесічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1985—98 Заг. кафедры). Навук. працы па агульнай і дзіцячай хірургіі, анкалогіі, паталаг. фізіялогіі хірург. захворванняў.
Тв.:
Состояние калликреин-кининовой системы и антиферментная терапия при остром перитоните в детском возрасте // Вестн. хирургии. 1982. Т. 129, № 8;
Клиническое значение мембранодеструктивных процессов и их коррекция у детей с гнойной хирургической инфекцией (разам з В.І.Кавальчуком) // Хирургия. 1992. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-РЭАБІЛІТАЦЫ́ЙНАЯ Э́КСПЕРТНАЯ КАМІ́СІЯ,
МРЭК, медыцынская камісія, якая праводзіць экспертызу абмежавання жыццядзейнасці грамадзян, складае індывід. праграмы рэабілітацыі і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем. Утворана ў 1992 замест урачэбна-прац. экспертных камісій. Працуе паводле тэр. прынцыпу. Існуюць абласныя, гар., міжраённыя, раённыя, спецыялізаваныя камісіі. У склад МРЭК уваходзяць урачы-рэабілітолагі-эксперты (тэрапеўт, хірург, неўрапатолаг), у склад спецыялізаванай — урачы паводле профілю камісіі, таксама тэрапеўт ці неўрапатолаг, метадыст-рэабілітолаг і інш. МРЭК высвятляе ступень абмежаванасці жыццядзейнасці хворых, ступень страты працаздольнасці, прычыну і час надыходу інваліднасці і інш. На Беларусі функцыянуюць 83 МРЭК (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЫНО́ШВАННЕ ЦЯЖА́РНАСЦІ.
неданошанасць цяжарнасці, заўчаснае спыненне цяжарнасці да тэрміну родаў. Уключае аборт ранні (да 12 тыдняў) і позні (ад 13 да 21 тыдня), заўчасныя роды (ад 22 да 38 тыдняў), аборт і роды, што не адбыліся, таксама «прывычнае» невыношванне (калі ў мінулым было 2 і больш выпадкаў Н.ц.). Бывае вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.-эканам. і быт. фактараў, захворванняў палавых органаў і інш. Праявы: болевы сіндром, крывяныя выдзяленні і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірург. (па паказаннях). Жанчыны з фактарамі рызыкі Н.ц. назіраюцца ў спец. лячэбна-прафілакт. установах. Гл. таксама Неданошанае дзіця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Альберт Ільіч (н. 5.10.1938, г. Архангельск, Расія),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Архангельскі мед.ін-т (1966). У 1976—79 і з 1995 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па сістэмах гемастазу пры хірург. лячэнні хворых з новаўтварэннямі мочапалавых органаў, прафілактыцы ўскладненняў.
Тв.:
Неферментативный фибринолиз крови и мочи при урологических заболеваниях (разам з Л.А.Ляпінай) // Сов. медицина. 1988. №12;
К патогенезу нераспознанных перитонитов у больных пожилого и старческого возраста с острой коронарной недостаточностью (разам з М.М.Стасевічам) // Вестн. хирургии. 1997. Т. 156, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.8.1949, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). У 1979—93 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела, з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях сардэчна-сасудзістай хірургіі, ішэмічнай хваробы сэрца, хірург. лячэнні набытых заган сэрца, устаноўцы штучных кардыястымулятараў. З 1993 жыве за мяжой.
Тв.:
Заболевания артерий и вен конечностей (разам з І.М.Грышыным) // Справочник хирурга. Мн., 1980;
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Ч. 1—2. Мн., 1980—81 (з ім жа).