раздзел алгебры, што вывучае матэм. палі (гл.Пале ў матэматыцы).
У матэматычнай фізіцы П.т. вывучае адлюстраванні мностваў каардынат прасторы і часу на адпаведныя мноствы функцый. Пры гэтым кожнаму пункту прасторы ў зададзены момант часу ставяцца ў адпаведнасць адна ці некалькі функцый — адна- ці многакампанентныя функцыі поля. Змены ў прасторы і часе функцый поля апісваюцца дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі — ураўненнямі поля, рашэнні якіх вызначаюць выразы функцый поля. П.т. павінна задавальняць патрабаванні інварыянтнасці адносна пераўтварэнняў універсальнай сіметрыі прасторы і часу, што забяспечваецца за кошт выкарыстання функцый з пэўнымі трансфармацыйнымі ўласцівасцямі пры пераходзе ад адной інерцыяльнай сістэмы адліку да другой. У адпаведнасці з гэтым вызначаюцца скалярныя (1-кампанентныя), вектарныя (3- і 4-кампанентныя), тэнзарныя і інш. палі. З дапамогай аперацыі дыферэнцавання ўводзяцца матэм. характарыстыкі палёў — градыент (для скалярнага поля), дывергенцыя і ротар (для вектарнага поля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТУА́ЛЬНАЕ ЧЛЯНЕ́ННЕ СКА́ЗА,
падзел сказа (у жывым маўленні — выказвання) на тэму (зыходны пункт выказвання) і рэму (тое новае, што паведамляецца чытачу ці слухачу аб тэме). Актуальнае чляненне сказа накладваецца на фармальна-сінтаксічную будову сказа, і ён набывае магчымасць перадаваць актуальную ў дадзеным кантэксце, важную ў момант паведамлення інфармацыю. Напр., у сказах «Мужчыны выйшлі на двор з хаты» і «На двор з хаты выйшлі мужчыны» суадносіны і камунікатыўная значымасць тэмы і рэмы розныя (з другога варыянта сказа вынікае, што ў хаце былі не толькі мужчыны). Тэма і рэма перадаюцца: лагічным націскам (прасадычныя сродкі), парадкам слоў (сінтаксічныя), часціцамі, займеннікамі, прыслоўямі або сінонімамі (марфалагічныя і лексічныя). У вусным маўленні тэма найчасцей падкрэсліваецца інтанацыяй, у пісьмовым — парадкам слоў. У экспрэсіўных выказваннях рэма можа папярэднічаць тэме, што патрабуе пры вымаўленні сказа асабліва ўзмоцненага націску і наз. эмфазай. Калі ў сказе адсутнічае проціпастаўленне тэмы і рэмы, ён наз. камунікатыўна нерасчлянёным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІ́ПЕЦКІЯ ПАЎСТА́ННІ 1919, 1921,
нацыянальна-вызв. паўстанні супраць англ.калан. панавання ў Егіпце. Зімой 1918 партыя «Егіпецкая дэлегацыя» (Вафд) сабрала подпісы з патрабаваннямі прадаставіць Егіпту незалежнасць. У адказ 8.3.1919 англічане арыштавалі лідэра партыі С.Заглулу, што стала штуршком да паўстання. 9 сак. ў Каіры прайшла масавая дэманстрацыя пад лозунгамі поўнай нац. незалежнасці, адмены пратэктарату і вываду англ. войск. Кровапралітныя баі адбыліся ў Каіры, Александрыі, Порт-Саідзе і інш. гарадах, паўстанцы вызвалілі значную ч.тэр., стварылі свае органы ўлады. На кароткі час калан. ўлады страцілі кантроль, але кіраўніцтва Вафд не скарыстала момант для арганізацыі нар. мас, і англ. войскі задушылі паўстанне. Уснеж. 1921 пасля спробы Англіі навязаць Егіпту нераўнапраўны саюзны дагавор пачаўся новы ўздым вызв. руху. Арышт лідэраў Вафд стаў сігналам да новага паўстання, якое было задушана ў пач. 1922. Улют. 1922 Вялікабрытанія адмовілася ад пратэктарату над Егіптам і фармальна прызнала яго незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯЛЕ́ННЕ Я́ДРАЎ,
працэс, пры якім ядро атамнае дзеліцца на 2 і больш частак (асколкаў) з блізкімі масамі; суправаджаецца вылучэннем γ-квантаў і нейтронаў. Можа адбывацца самаадвольна (спантанна) або пры ўзаемадзеянні ядра з часціцамі і γ-квантамі. Пры Дз.я. урану, плутонію і інш. ствараюцца ўмовы для развіцця ланцуговай ядзернай рэакцыі, якая выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы.
Пачатковая стадыя Дз.я. — павольная змена формы ядра, пры якой утвараецца шыйка, што злучае 2 яшчэ не сфарміраваныя асколкі (час праходжання гэтай стадыі залежыць ад энергіі ўзбуджэння ядра); паступова шыйка патанчаецца і ў некаторы момант часу адбываецца яе разрыў і асколкі разлятаюцца ў процілеглыя бакі. У 1938 ням. вучоныя О.Ган і Ф.Штрасман устанавілі, што пры бамбардзіроўцы урану нейтронамі ўтвараюцца ядры шчолачназямельных элементаў (напр., барыю). Спантаннае Дз.я. адкрыта эксперыментальна Г.М.Флёравым і К.А.Петржакам (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРФЕ́КТ (ад лац. perfectus закончаны),
складаная дзеяслоўная форма прошлага часу індаеўрапейскіх моў, існуе і цяпер у некат. слав. мовах. Устараж.-рус. мове ўтвараўся спалучэннем дапаможнага дзеяслова «быти» ў формах цяперашняга часу з актыўным дзеепрыметнікам прошлага часу на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Абазначаў дзеянне або стан, вынікі якога захоўваюцца ў момант гутаркі: «азъ есмь пришелъ — я прыйшоў» (і цяпер знаходжуся тут). Убел. мове з развіццём трывальных адрозненняў у дзеяслова П. выцесніў з ужытку аорыст і імперфект, увабраў у сябе іх значэнні і стаў асн. формай для выражэння ўсіх адценняў мінулага дзеяння. Паступова страціў дапаможны дзеяслоў, дзеепрыметнік на «-л» увайшоў у парадыгму дзеяслова, пачаў успрымацца як форма прошлага часу, суадносная з формамі цяперашняга і будучага часу: «пішу — буду пісаць — пісаў». Канцавое «-л» у формах мужч. роду адз. л. ў вымаўленні змянілася на «ў»: «былъ — быў», «далъ — даў». На пісьме гэта з’ява адлюстравалася толькі ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МЗЕЙ, Рэмзі (Ramsey) Норман Фостэр (н. 27.8.1915, Вашынгтон), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1950). Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) ун-ты. У 1942—47 у Калумбійскім ун-це (з 1943 удзельнічаў у Манхатанскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф.), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Н.-д. асацыяцыі ун-таў. Навук. працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыст. механіцы. Адкрыў эл. квадрупольны моманту дэйтрона (1940), вызначыў магн. моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магн. і эл. дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атамнага гадзінніка. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярные пучки. М., 1960;
Эксперименты с разнесенными осциллирующими полями и водородными мазерами // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЮЧЫЯ ВО́СЫ (Sphecoidea),
надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 12 тыс. відаў. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна. Гнёзды ў глебе на пясчаных месцах (адсюль назва), пустых сцёблах травяністых раслін, у гнёздах насякомых і інш. Ёсць гнездавыя паразіты. На Беларусі найб. трапляюцца пчаліны воўк, амафіла пясчаная (Ammophila sabulosa), бембекс насаты (Bembex rostrata), сфекс зубасты (Sphex maxillosus), цэрцэрыс пясчаны (Cerceris arenaria), аса тоўстагаловая вялікая (Crabro cribrarius).
Даўж. да 6 см. Цела голае або пакрыта валаскамі, чорнае, часта з жоўтым або чырв. малюнкам. Брушка з тонкай сцяблінкай. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Лічынкі — драпежнікі, дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак, асобныя віды Р.в. палююць на пэўных насякомых і іх лічынак. Ператварэнне поўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБІ́НСКАЯ ДЫКТАТУ́РА,
этап рэвалюцыі 1789—99 у Францыі (чэрв. 1793 — ліп. 1794), калі вышэйшыя і мясц. органы ўлады кантралявалі якабінцы. Устаноўлена ў выніку нар. паўстання 31.5—2.6.1793 у Парыжы ў момантнайвыш. небяспекі з боку ўнутр. і знешняй контррэвалюцыі. Фармальна вышэйшым органам улады заставаўся Канвент, але рэальныя ўладныя паўнамоцтвы засяродзіліся ў руках К-та грамадскага выратавання на чале з М.Ф.М.І.Рабесп’ерам. К-т грамадскай бяспекі і Рэвалюцыйны трыбунал праводзілі рэв. тэрор, ахвярамі якога, акрамя контррэвалюцыянераў і спекулянтаў, сталі тысячы невінаватых людзей. Я.д. вырашыла агр. пытанне, скасавала рабства ў калоніях, падавіла контррэв. мяцяжы і дамаглася пералому ў вандэйскіх войнах, стварыла масавую рэв. армію, якая нанесла паражэнні войскам варожых рэв. Францыі Аўстрыі і Прусіі. Аднак яе аслаблялі няздольнасць пераадолець эканам. крызіс і барацьба паміж асобнымі групоўкамі якабінцаў. Скінута ў выніку тэрмідарыянскага перавароту 27—28.7.1794. Гл. таксама Якабінцы, Французская рэвалюцыя 1789—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́НТнацыянальны,
вышэйшы заканад. і выканаўчы орган 1-й Франц. рэспублікі ў 1792—95. Скліканы ў Парыжы пасля ліквідацыі манархіі ў выніку нар. паўстання 10.8 1792. Складаўся з 783 дэпутатаў, якія ўтваралі 3 групоўкі: найб. радыкальная (якабінцы) сапернічала з больш памяркоўнымі жырандыстамі (брысоцінцамі); «балота» вагалася і падтрымлівала ў той ці іншы момант мацнейшы бок. У 1792—93 у К. дамінавалі жырандысты, пасля паўстання 31.5—2.6.1793 — якабінцы. Якабінскі К. быў вышэйшым органам якабінскай дыктатуры, у якой гал. ролю адыгрываў К-т грамадскага выратавання (у розны час уваходзілі Ж.Ж.Дантон. Л.А.Сен-Жуст, Ж.Кутон, М.Рабеспёр і інш.), які кіраваў усёй дзярж. і паліт. дзейнасцю ў краіне і якому былі падначалены ўсе органы дзярж. улады, у т. л. ваенныя. Гэты к-т разам з К-там грамадскай бяспекі (праследаваў паліт. апанентаў) складаў рэв. ўрад якабінцаў. Тэрмідарыянскі пераварот (ліп. 1794) паклаў пачатак т.зв. тэрмідарыянскаму К., у выніку дзейнасці якога падрыхтаваны пераход да рэжыму Дырэкторыі. Гл. таксама Французская рэвалюцыя 1789—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́Н (Pirenne) Анры (23.12.1862, г. Верв’е, Бельгія — 24.10.1935),
бельгійскі гісторык-медыявіст. Чл. Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, л-ры і прыгожых мастацтваў. У 1886—1930 праф. Генцкага ун-та (у 1919—21 рэктар). Даследаваў сац.-эканам. гісторыю зах.-еўрап. сярэднявечча, узнікненне і развіццё горада і яго інстытутаў; развіваў тэорыю паходжання горада з купецкіх паселішчаў (кн. «Гарады сярэднявечча», 1927). Уасн. працы «Гісторыя Бельгіі» (т. 1—7, 1900—32), зыходзячы з тэзіса пра адзінства сац.-эканам. развіцця асобных бельг. абласцей, даказваў гіст. адзінства бельг. нацыі і гіст. заканамернасць існавання бельг. дзяржавы. Стварыў канцэпцыю пераходу ад антычнасці да сярэдніх вякоў, у якой гал. ролю ў гіст. працэсе аддаваў знешняму гандлю. Паводле П. пераломны момантусац. жыцці Зах. Еўропы звязаны з араб. заваяваннямі 7—8 ст., якія паклалі канец міжземнаморскаму гандлю паміж еўрап. Захадам і Усходам; у выніку з 8 ст. асновай эканам. жыцця становіцца натуральная гаспадарка, гар. жыццё замірае. З выцясненнем арабаў з Міжземнамор’я ў 11 ст. аднаўляюцца гандаль і гарады.