у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., абапал Прыпяці, паміж вусцямі рэк Піна і Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 8,5 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 6,5 тыс.га. Глыб. торфу да 2,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане, растуць хмызнякі і асокі; выкарыстоўваецца пад сенажаць. Ёсць невял. пясчаныя астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫН,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборах рэк Лань і Цна. Пл. 32,9 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 18,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2 м, сярэдняя 1 м. Часткова асушана: выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць асакова-травяныя чорнаалешнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МАРАЧНАЯ МАЁМАСЦЬ,
у цывільным праве маёмасць памерлага, у якога няма спадчыннікаў ні па законе, ні па завяшчанні або яны пазбаўлены спадчынадаўцам спадчыны ці адмовіліся ад яе. Паводле бел. заканадаўства вымарачная маёмасць пераходзіць на карысць дзяржавы, якая пасля прыняцця спадчыны адказвае па даўгах спадчынадаўцы ў межах сапраўднага кошту маёмасці, што перайшла да яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БНІК,
балота на ПдУ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Стыр. Нізіннага тыпу. Пл. 7,6 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,2 м. Балота ў натуральным стане. Растуць асокі, ёсць хмызнякі з вярбы. Часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Паўн.ч. балота асушаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́ЛЛЕ,
балота на ПдУ Любанскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. Пл. 9,2 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 6,9 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м. Асушаную ч. выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях месцамі рэдкі лес з хвоі і бярозы, пашырана асакова-гіпнавая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНЕЎ Леанід Сямёнавіч (1915, в. Спас-Слабада, цяпер умежахг. Полацк Віцебскай вобл. — 20.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1943). УВял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Нам. камандзіра батальёна па палітчастцы ст. лейтэнант К. вызначыўся 5.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў (Польшча). Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЖЧ,
балота ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., у вадазборы р. Мутвіца, на тэр.нац. парку Прыпяцкі. Пл. 21,9 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 16,2 тыс.га. Глыб. торфу да 3,5 м, сярэдняя 1,9 м. Падсцілачны торф на 8% плошчы. Балота ў натуральным стане, занята рэдкім лесам з хвоі і бярозы, хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНА,
балота ў Барысаўскім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл., у вадазборы р. Цна (бас.р. Гайна). Нізіннага тыпу. Пл. 6,5 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 6,1 тыс.га. Глыб. торфу да 5,9 м, сярэдняя 2,4 м. Торф здабываюць на паліва. Балота асушана адкрытай сеткай і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЮ́,
скарочаная назва еўрапейскай валютнай адзінкі (англ. European Currency Unit, ECU), якая дзейнічала ў 1979—98 умежахЕўрапейскага саюза і па назве супадала са старой франц. манетай экю. У 1999 замест ЭКЮ уведзены «еўра» (з 2002 і як наяўныя манеты і банкноты, якія замянілі сабой нац. валюты краін — удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ АКТЫ́ЎНАСЦЬ ; максімальнае праяўленне арганізмам важнейшых біял. функцый умежах свайго дыяпазону ўстойлівасці да змен асн. лімітаваных экалагічных фактараў асяроддзя. Напр., пра біялагічную актыўнасць мікраарганізмаў глебы мяркуюць па інтэнсіўнасці «дыхання» глебы (спажыванне кіслароду і выдзяленне дыаксіду вугляроду), ступені вылучэння цеплавой энергіі арганізмамі глебы, ферментатыўнай актыўнасці і інш. паказчыках.