АЛЯКСЕ́ЕЎ (Герт Іванавіч) (н. 17.3.1936, в. Усцеранка Ульянаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1984). Скончыў мех. і радыётэхн. ф-ты Львоўскага політэхн. ін-та (1958, 1964). З 1968 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па функцыянальным пераўтварэнні інфармацыі, тэарэт. асновах і праектаванні эл.-магн. планшэтных сродкаў уводу графічнай інфармацыі, прыладах выліч.тэхнікі.
Тв.:
Воспроизведение функций средствами цифро-аналоговой вычислительной техники. Мн., 1976;
Электромагнитные планшетные устройства ввода. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗДЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц.тэхнікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1962). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам.гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец.КБ «Факел». Асн.навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУДЫ́К (Judic) Ганна [сапр.Дам’ен
(Damiens) Ганна Марыя Луіза; 17.7.1850, г. Семюр, Францыя — 15.4.1911], французская артыстка аперэты, эстр. спявачка. Вучылася ў Парыжскай кансерваторыі. З 1867 выступала ў парыжскіх т-рах, з 1872 — у «Буф-Парызьен» (па запрашэнні Ж.Афенбаха),
з 1876 у «Вар’етэ». Яе творчасці былі ўласцівы дасканалае вак. майстэрства, лёгкасць і віртуознасць камедыйнай тэхнікі. Сярод партый: Алена, Герцагіня («Прыгожая Алена», «Герцагіня Геральштэйнская» Афенбаха), Дэніза («Мадэмуазель Нітуш» Ф.Эрвэ). Як эстр. спявачка стварыла ўласны стыль выканання, заснаваны на гранічнай выразнасці жэста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАГО́РАЎ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 30.5.1931, с. Стараюр’ева Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1966), праф. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1954). Працаваў нач. лесапункта, гал. інжынерам леспрамгаса. З 1965 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1996 заг. кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу). Даследуе праблемы сац.-эканам. эфектыўнасці прамысл. вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі. Аўтар эканам. слоўнікаў і даведнікаў, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Энциклопедический словарь по экономике. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАСТУ́ДЫЯ (ад кіна... + студыя),
прадпрыемства па вытв-сці кіна- і тэлефільмаў, якое аб’ядноўвае мастацка-творчыя і вытв.-тэхнал. працэсы. Бываюць К. мастацкіх, хранікальна-дакументальных, навук.-папулярных, мультыплікацыйных фільмаў, а таксама аб’яднаныя К., якія выпускаюць фільмы розных жанраў (напр., «Беларусьфільм», «Масфільм»).
Пры К. звычайна працуюць маст. саветы, розныя аддзелы (сцэнарны, акцёрскі і інш.), цэхі і майстэрні (дэкаратыўна-тэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, апрацоўкі кінаплёнак, кінамантажу, гукатэхнічны і інш.). Асн.вытв. памяшканні К. — кіназдымачныя павільёны са спец. абсталяваннем і апаратурай. Гл. таксама Кінамастацтва, Кінатэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДАКЛА́ДНАСЦІсродкаў вымярэнняў,
абагульненая характарыстыка мер, вымяральных прылад і інструментаў, якая служыць паказчыкам устаноўленых для іх дзярж. стандартамі межаў асноўных і дадатковых хібнасцей і інш. параметраў, што ўплываюць на дакладнасць вымярэння.
К.д. характарызуюць вымяральную тэхніку, аднак не з’яўляюцца непасрэдным паказчыкам дакладнасці вымярэнняў, якія робяцца з дапамогай гэтай тэхнікі. Для кожнага К.д. межы дапушчальных хібнасцей устанаўліваюць у выглядзе абсалютных, прыведзеных або адносных хібнасцей ці ў дзяленнях шкалы (гл.Хібнасць сродкаў вымярэнняў). Спосабам выражэння хібнасцей адпавядаюць умоўныя абазначэнні К.д., якія ўстанаўліваюцца дзяржстандартам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЬ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні новай тэхнікі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і пакетафармавальных машын малой энергаёмістасці.
Тв.:
Теоретические основы исследования процессов формирования пакетов круглых лесоматериалов // Технология и оборудование заготовки и переработки древесины. Мн., 1988. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́Й (Іван Васілевіч) (н. 5.10.1935, г. Стрый Львоўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і выліч.тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Маскоўскі інж.-фізічны ін-т (1964). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па камп’ютаметрыцы, кіраванні выліч. працэсам у ЭВМ і выліч. сістэмах, тэхналогіі імітацыйнага эксперыменту на ЭВМ, праектным мадэліраванні тэхнал. працэсаў дыскрэтнай вытв-сці, чыг. транспарту і буд-ва.
Тв.:
Функционирование вычислительных систем: (Измерение и анализ). М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙРАКАМП’Ю́ТЭР,
вылічальная сістэма, у аснову якой закладзены нейрасеткавыя прынцыпы функцыянавання. Асн. элемент Н. — нейронная сетка. Спалучае якасці біял. сістэм (напр., навучанне, у т. л. саманавучанне, самаарганізацыя, прыстасавальнасць) з перавагамі выліч.тэхнікі (высокая скорасць апрацоўкі інфармацыі, вял. аб’ём памяці). Работы па стварэнні універсальных Н. вядуцца ў ЗША, Японіі, Расіі. На Беларусі даследаванні па праблемах Н. праводзяцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Брэсцкім політэхн. ін-це і інш.