бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал.ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім.саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛІЗ ХІМІ́ЧНЫ,
сукупнасць метадаў навук. даследавання, заснаваных на выкарыстанні хім. рэакцый; расшыфроўка структуры і саставухім. злучэнняў ці рэчываў арган. і неарган. прыроды, колькаснага і якаснага іх вызначэння. Уключае колькасны аналіз і якасны аналіз. «Класічны» аналіз хімічны (гравіметрычны, цітрыметрычны, газавы і інш.) грунтуецца на выкарыстанні рэакцый асаджэння, нейтралізацыі, комплексаўтварэння, акіслення-аднаўлення, сучасны — на вывучэнні фізіка-хім., фіз. уласцівасцяў рэчываў метадамі спектраскапіі, мас-спектраметрыі, радыехім., радыяцыйнымі, электрахім., што дазваляе атрымліваць комплексную інфармацыю аб хім. злучэннях і рэчывах, аўтаматызаваць аналітычны кантроль працэсаў у вытв-сці, а таксама кантроль сыравіны, гатовай прадукцыі, вады, паветра і г.д.
ваенна-навуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел.нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81-х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплектавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
В.М.Герасімаў.
Газета «Чырвоны сцяг» Аб’яднанай беларускай вайсковай школы (6 ліст. 1930).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РА ПЛАНЕ́Т,
знешняя газавая абалонка планет Сонечнай сістэмы. Фарміраванне атмасферы планет звязана з эвалюцыяй планеты; структура, дынаміка і хім. састаў вызначаюцца месцазнаходжаннем планеты, яе масай і параметрамі руху. Сярод зямной групы планет атмасферу маюць Зямля, Венера, Марс; практычна пазбаўлены газавай абалонкі Меркурый, а таксама Месяц.
У атмасферы Зямлі асн. кампанентамі з’яўляюцца азот і кісларод, у атмасферах Венеры і Марса — вуглякіслы газ (95%). Планеты-гіганты маюць магутныя вадародна-геліевыя атмасферы з метанам і аміякам. Даследаванне структуры, саставу і дынамікі атмасферы планет праводзяць з дапамогай касм. апаратаў «Месяц», «Венера», «Марс», «Марынер», «Вікінг», «Вояджэр» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́БНЕЎ (Андрэй Феакціставіч) (30.11.1912, пас. Пакацілаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 20.10.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. (1953). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1941), удасканалення афіцэрскага саставу (1947), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1, 2, 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў баях на ПдУ ад в. Задруцце Рагачоўскага р-на, за вызваленне Баранавіч, Слоніма, Ваўкавыска. Да 1968 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФІЗІ́ЧНЫЯ АНАМА́ЛІІ,
адхіленне значэнняў фіз. палёў (гравітацыйнага, магнітнага, геатэрмічнага, электрамагнітнага) ад нармальнага поля Зямлі. Абумоўлены рознымі фіз. ўласцівасцямі горных парод, неаднароднасцю саставу і будовы зямной кары і мантыі. Адрозніваюць анамальнае значэнне (лічба, якая характарызуе велічыню анамаліі ў пэўным пункце назірання, напр., анамаліі Бучэ, Фая і інш.) і анамальнае поле (участак, на якім назіраюцца адхіленні; бываюць мазаічныя, лінейныя, паласавыя і інш.). Паводле памераў і глыбіні геафізічныя анамаліі падзяляюцца на лакальныя і рэгіянальныя. Па геафізічных анамаліях вывучаюць унутр. будову Зямлі і зямной кары, вырашаюць гідрагеал. і інж.-геал. задачы, вядуць пошук і разведку радовішчаў карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л (ад лац. generalis агульны, галоўны),
1) воінскае званне (чын) вышэйшага каманднага саставу ва ўзбр. сілах многіх краін свету. У Рэспубліцы Беларусь існуюць наступныя званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік.
2) Службовая асоба земскіх судоў у ВКЛ, галоўны возны. Выбіраўся ваяводамі, старостамі і павятовай шляхтай з асоб, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным ваяводстве або павеце. Зацвярджаўся на пасаду вял. князем. На першай сесіі земскага суда прымаў адпаведную прысягу. Мог выконваць абавязкі і за межамі свайго павета або ваяводства па ўсёй тэр.ВКЛ.
3) Тытул кіраўніка ордэна езуітаў, а таксама некат. інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Мікалай Якаўлевіч) (н. 10.3.1923, чыг. ст. Крупкі Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.філас.н. (1982). Скончыў 3-ю Чкалаўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Акадэм. курсы афіцэрскага саставуВМФ (1951), БДУ (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка З. зрабіў 185 баявых вылетаў, збіў 2 самалёты знішчыў каля 20 танкаў, больш за 20 аўтамашын, 43 гарматы, 20 вагонаў. Да 1960 у Сав. Арміі. У 1967—95 выкладчык БДУ, дацэнт (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІКАРМЫ́,
сухія камбінаваныя кармавыя сумесі (сыпучыя або ў гранулах, брыкетах), збалансаваныя паводле саставу пажыўных рэчываў. На іх прыгатаванне выкарыстоўваюць разнастайную сыравіну расліннага, жывёльнага, мікрабіял. і мінер. паходжання. Вырабляюць К.: поўнарацыённыя, якія маюць усе неабходныя для жывёл пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы ў патрэбнай колькасці і суадносінах (скормліваюць іх без дабавак інш. кармоў); К.-канцэнтраты для кампенсацыі недахопу ў рацыёнах асн. пажыўных рэчываў (скормліваюць жывёлам у дадатак да грубых, сакаўных і інш. кармоў асн. рацыёну); збалансаваныя кармавыя дабаўкі — бялкова-вітамінныя, бялкова-вітамінна-мінер., а таксама прэміксы. К. вырабляюць на камбікормавых з-дах і ў кармацэхах жывёлагадоўчых комплексаў і ферм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧО́НКІН (Васіль Дзмітрыевіч) (13.1.1894, в. Карпаўка Бугурусланскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 10.6.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага нач.саставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну камандзір кав. дывізіі, корпуса, з 1942 камандуючы 28, 69, 33-й (удзельнічала ў Магілёўскай і Мінскай аперацыях 1944) армій, у 1945 нам. камандуючага 61-й арміяй і 1-м Бел. фронтам. Да 1946 на ’камандных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ад салдата да генерала» (1958).