дзеяч міжнар.камуніст. руху, парт. і дзярж. дзеяч Літвы і Беларусі, гісторык, публіцыст. Вучыўся ў Бернскім ун-це (1902—04). З 1903 чл.с.-д. партыі Літвы (з 1905 чл. яе ЦК). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 у Літве. Няраз быў арыштаваны царскімі ўладамі і зняволены; у студз. 1913 сасланы ў Енісейскую губ. Са ссылкі ўцёк, жыў у Кракаве, кіраваў у 1914—16 Загранічным бюро с.-д. партыі Літвы. Пасля ў Швейцарыі, Англіі, ЗША. У эміграцыі пазнаёміўся з У.Леніным, рэдагаваў шэраг літ. газет і часопісаў. З чэрв. 1917 у Петраградзе, уступіў у РСДРП(б), рэдагаваў 1-ю літ. бальшавіцкую газ. «Tiesa» («Праўда»). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе, чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камісар па літ. справах Наркамнаца РСФСР, чл.Цэнтр. бюро літ. секцый пры ЦК РКП(б). Адзін з арганізатараў Кампартыі Літвы, чл. яе ЦК у 1918—35. У 1918—19 старшыня 1-га ўрада Сав. Літвы. Пасля ўтварэння ў лют. 1919 Літоўска-Беларускай ССР старшыня і нарком замежных спраў яе СНК. У крас.—жн. 1919 узначальваў Савет абароны Літбела, з вер. 1919 — Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ, рэдагаваў газ. «Звезда» [орган ЦК КП(б) ЛіБ], якая выдавалася ў Смаленску. У 1920—21 на падп.рабоце ў Віленскім краі, захопленым Польшчай, рэдагаваў легальную польск. газету камуніст. кірунку «Pochodnia» («Паходня»). З канца 1921 у Маскве, працаваў у Камуніст. ун-це нац. меншасцей Захаду, у 1920—28 дэлегат кангрэсаў Камінтэрна, з 1928 чл. Выканкома Камінтэрна, заг. сакратарыята Польшчы і Прыбалтыйскіх краін. Ад выканкома Камінтэрна ўдзельнічаў у рабоце 1-га з’езда КПЗБ (1928). Аўтар прац па гісторыі, філасофіі, эканам. думцы і літ. крытыцы, мемуараў «У царскіх турмах» (1929), пра некат. пытанні рэв. руху ў Зах. Беларусі.
Літ.:
Малюкявичюс Р.И. Винцас Мицкявичюс-Капсукас // История СССР. 1968. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАПЯТРО́ВІЧ (Ежы) (1740 — 16.3.1812),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Лідскі стражнік (1764), лоўчы (1771), навагрудскі гродскі суддзя (1780), пісар вайсковы літоўскі (1783—87), чл. Пастаяннай рады (1780—84), удзельнічаў у рабоце дэпартамента справядлівасці. У час паўстання 1794 зачытаў на гар. рынку ў Вільні акт аб пачатку паўстання ў ВКЛ. Сябар Вышэйшай літоўскай рады ў Вільні, суддзя крымінальны літоўскі. З утварэннем Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага кіраўнік аддзела вайск. патрэб. За справядлівасць, самаадданае выкананне грамадскіх і службовых абавязкаў яго назвалі «літоўскім Арыстыдам». Увекавечаны ў паэме А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯЖЭ́НКА (Беліжэнка) Барыс Паўлавіч
(н. 5.6.1937, в. Промыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт, журналіст. Скончыў БДУ (1965) і Мінскую ВПШ (1970). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на парт.рабоце. Друкуецца з 1958. Выдаў зб-кі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць нар. мсціўцаў у Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, муз. Я.Касалапава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНШТЭ́ЙН (Іосіф Гдалевіч) (17.7.1904, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 16.2.1966),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1921—24 рабочы запалкавай ф-кі ў Пінску. Удзельнічаў у арганізацыі забастовак, узначальваў работу прафсаюзаў Пінска. З 1927 чл. Пінскага гаркома і акругкома КПЗБ, з 1931 — інструктар ЦККПЗБ па Беластоцкай і Віленскай акр. На пач. 1934 сакратар Віленскага акругкома КПЗБ. За рэв. дзейнасць не аднойчы быў арыштаваны, больш за 10 гадоў правёў у турмах. У 1944—52 на гасп.рабоце ў Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНО́ВЕРСКАЯ ПАРО́ДА верхавых коней. Выведзена ў 19 ст. ў Германіі скрыжаваннем мясц. коней з чыстакроўнымі верхавымі і галштынскімі жарабцамі. Раней выкарыстоўвалі на с.-г. работах, больш лёгкіх коней — у кавалерыі; зараз (у т. л. на Беларусі) — у конным спорце і племянной рабоце.
Коні з вял., часта гарбаносай галавой, шырокай, мускулістай спінай і шыяй, шырокімі глыбокімі грудзямі і моцнымі канечнасцямі. Выш. ў карку 160—164 см. Масць — вараная, гнядая, бурая, шэрая. Вызначаюцца энергічным тэмпераментам, магутным скачком. Выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па пераадольванні перашкод і ў выездцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́РЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 29.4.1940, в. Аўгустова Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
прафсаюзны дзеяч Беларусі. Канд.эканам.н. (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1976). З 1961 на гасп., камсамольскай і парт.рабоце. З 1976 1-ы сакратар Чэрвеньскага райкома КПБ, нам.заг. аддзела аргпартработы ЦККПБ, 2-і сакратар Магілёўскага абкома КПБ. З 1986 старшыня Бел.рэсп. савета прафсаюзаў, з 1990 старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі ў 1985—90 і ў 1995—96. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЯЁНАК (Мікалай Іванавіч) (н. 17.4.1919, в. Бярозна Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1960). Скончыў авіяшколу Грамадз.паветр. флоту ў г. Балашоў (1939), ваенна-авіяц. школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Нам. камандзіра эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў авіяпалка, капітан Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў. Да 1952 служыў у ВПС, да 1979 на ваенна-пед.рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (МГК),
навуковае аб’яднанне геолагаў свету. Асн. задача — спрыяць геал. даследаванням і абмену інфармацыяй. Створаны ў 1875. Сесіі праводзяцца з 1878 раз у 3—4 гады ў розных краінах. Адбылося 30 сесій, апошняя ў 1996 (Пекін). Паміж сесіямі працуе Міжнар. саюз геал.навук. Пры кангрэсе дзейнічаюць Савет Міжнар. праграмы геал. карэляцый, камісіі па розных раздзелах геалогіі, рабочыя групы па канкрэтных праектах. Пад эгідай МГК створаны першыя міжнар.геал., тэктанічныя і інш. карты свету і асобных кантынентаў. Бел. геолагі ўдзельнічаюць у рабоце кангрэса з 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ГМАН (Аляксандр Абрамавіч) (псеўд.Жалязняк; 1895, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. З ліп. 1917 чл. Бабруйскіх Савета і к-таРСДРП(б), з кастр. 1917 нач. чырвонагвардзейскай камендатуры пры к-це РСДРП(б). У 1918 на падп.рабоце на акупіраванай герм. войскамі тэр. Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, старшыня Магілёўскага падп. райкомаў РКП(б), чл. Магілёўскага рэўкома, сакратар Магілёўскага пав.к-та РКП(б), чл. губрэўкома. З лют. 1919 на Зах. фронце, камісар брыгады Мазырскай групы войск. Закатаваны польск. інтэрвентамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦАХО́ВІЧ (Сяргей Рыгоравіч) (20.3.1903, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 3.9.1977),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1932). З 1921 на сав. і парт.рабоце ў Слуцку, з 1938 інструктар ЦККП(б)Б, з крас. 1941 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 23.4.1943 да ліп. 1944 2-і сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—47 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б.