наПд Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, паміж гарамі Андалускімі і Сьера-Марэна, у бас.р. Гвадалквівір. Даўж. каля 300 км. Займае перадгорны прагін, запоўнены кайназойскімі адкладамі. Густа населена. Клімат міжземнаморскі, ападкаў 400—700 мм за год. Зараснікі маквісу, пальміту, гарыгі. Пасевы збожжавых, цукр. буракоў; гаі цытрусавых, аліўкавых дрэў, сады, вінаграднікі. Буйныя гарады Севілья, Кордава, Кадыс.
вобласць высокага атмасфернага ціску. Размешчана над субтрапічнымі і трапічнымі шыротамі Паўн. паўшар’я ў Ціхім ак. з цэнтрам паблізу Гавайскага архіпелагу. Атмасферны ціск у цэнтры антыцыклона 1022—1026 мб. Гавайскі антыцыклон — адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы, аналагічны Азорскаму антыцыклону. Праяўляецца ўвесь год, найб. летам, з ім звязаны пасаты і мусонынаПн Ціхага ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯ́ХАВІЦКІ»,
торфабрыкетны завод. Пабудаваны ў 1973 у в. Тухавічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Першапачатковая магутнасць з-да складала 120 тыс.т тарфяных брыкетаў за год, пасля рэканструкцыі ў 1984 магутнасць павялічылася да 160 тыс.т. Асн. прадукцыя (1999) — тарфяныя брыкеты (быт. паліва для насельніцтва і камунальна-быт. патрэб). Штогод з-д забяспечвае палівам 56 000 домаўладанняў жыхароў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Міхаіл Фёдаравіч (25.4.1933, г. Лагойск Мінскай вобл. — 28.11.1979),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод работ: «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), «Студзень», «Адліга», «Фестывальны засяляецца» (усе 1963), «Партрэт штурмана Галіны Дакутовіч» (1964), «Снегапад», «Жураўлі» (абедзве 1969), «Восень на Мазыршчыне» (1971), «Світанне» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕІРА́НСКІЯ ГО́РЫ,
горная сістэма ў Іране. Даўж. з ПнЗнаПдУ каля 1000 км, шыр. да 300 км, выш. да 4420 м (г. Хезар), пераважаюць выш. 2000—2500 м. Гал.хр. — Кухруд. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў, вапнякоў; шматлікія восыпы. Ападкаў 100—300 мм за год. Горныя стэпы і пустыні. Па далінах — тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎР, Торас (Toros’lar),
горы наПд Турцыі. Цягнуцца ўздоўж узбярэжжа Міжземнага м. прыблізна на 1000 км. Выш. да 3726 м (г. Дэмірказык). Утвараюць паўд. ўскраіны Малаазіяцкага і часткова Армянскага нагор’яў. Складзены пераважна з вапнякоў і крышт. сланцаў. У цэнтр.ч. альпійскі рэльеф, наЗ — карставыя ландшафты. Напаўн. схілах да 400 мм ападкаў за год; пустыні і стэпы, напаўд. да 3000 мм; міжземнаморскія лясы, хмызнякі, лугі. Нац. паркі. Т. праразаюць Кілікійскія Вароты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЫ́Я ШЭ́РЫЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЕНАВО́ЧКАхлебная
(Chlorops pumilionis),
насякомае сям. злакавых мушак. Пашырана ў Еўразіі, у т. л.на Беларусі. Шкодзіць пшаніцы, ячменю, аўсу і інш. хлебным злакам.
Даўж. 3—5 мм, цела светла-жоўтае, на спіне чорныя палосы, вочы ярка-зялёныя (адсюль назва). За год 1—2 пакаленні. Самка адкладвае яйцы на лісце злакаў. Зімуюць лічынкі ў сцёблах азімых, акукліваюцца вясной. Лёт З. ў канцы мая.
Зеленавочка: а — дарослая муха; б — лічынка ў сцябле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДАФА́Н,
плато ў Судане, наЗ ад р. Белы Ніл. Пераважаюць выш. 500—1000 м, асобныя вяршыні да 1460 м (г. Тэмадынга). Выступ дакембрыйскага крышт. фундамента Афр. платформы з астраўнымі гарамі, што складзены з нубійскіх пясчанікаў. Цокальныя раўніны К. расчлянёныя далінамі часовых вадатокаў (уэдамі). Клімат субэкватарыяльны з летнімі дажджамі. Ападкаў 300—500 мм за год. Ландшафты наПн — апустыненыя саванны, наПд — умерана вільготныя саванны, травяністыя, з акацыямі, баабабамі, пальмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙЧЖО́Ў,
правінцыя наПдЗ Кітая. Пл. 174 тыс.км². Нас. 32,4 млн.чал. (1994), пераважна кітайцы; у гарах жывуць нац. меншасці (каля 1/4 насельніцтва) мяа, буі, тунцзя, чжуан, і, шуй, хуэй, яа і інш.Адм. ц. — г.Гуян. Размяшчаецца на Гуйчжоўскім нагор’і (вышыні ад 700 м да 2872 м). Клімат вільготны, субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. 4—8 °C, ліп. — жн. 22—26 °C. Ападкаў 800—1300 мм за год. Верхнія часткі гор укрыты лясамі з каштоўнымі пародамі дрэў. Развіта сельская гаспадарка. Апрацоўваецца каля 15% тэр., палавіна яе арашаецца. У далінах збіраюць 2 ураджаі за год. Асн.с.-г. культуры: рыс (палова с.-г. плошчаў), кукуруза, пшаніца, рапс, тытунь. Пладаводства. Гадуюць цяглавую буйн. раг. жывёлу, свіней. Важны раён здабычы ртуці (1-е месца ў краіне), меднай, марганцавай, сурмянай, жал. руд, алюмініевай сыравіны, каменнага вугалю. Прам-сць: харч. (алейная і інш.), тытунёвая, тэкст., хім., чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (гарнаруднае, трансп., хім. абсталяванне, электратэхніка, с.-г.); вытв-сцьбуд. матэрыялаў і паперы. Транспарт чыг. і аўтамабільны.