навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску ў 7 серыях (у 1942—46 не выходзіў). Напачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 гуманітарных), біял. і фізіка-тэхн.Навук. з 1963 выходзіць серыя с.-г.Навук. з 1965 — фізіка-матэм., хім.Навук. з 1968 — фізіка-энергет.навук. Серыі гуманіт., біял. і с.-г. навук выходзяць на бел. мове, астатнія на бел. і рус. мовах. Серыя гуманіт. навук мае спец. раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка». Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў і вынікі работ ін-таў АН Беларусі, н.-д. ін-таў і ВНУ рэспублікі, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных рэспублікі, інфармацыю пра навук. жыццё АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ФІКА (грэч. graphikē ад graphō пішу),
сукупнасць пісьмовых сродкаў пэўнай мовы, што ўключае графемы, знакі прыпынку, націск і інш., а таксама сістэма ўзаемаадносін паміж графемамі і фанемамі ў літарна-гукавым пісьме; раздзел мовазнаўства, які вывучае такія ўзаемаадносіны. Паняцце «графіка» характэрна для літарна-гукавога пісьма, у якім вылучаюць 3 бакі: алфавіт, графіку і арфаграфію. Ідэальнай графікай, у якой кожная графема адпавядала б асобнай фанеме (і наадварот) не існуе. У сучасным свеце найб. пашыраны нац. сістэмы пісьма, створаныя на аснове лац. алфавіта (гл.Лацінскае пісьмо), кірыліцы і арабскага пісьма. У аснове бел. графікі — рус.грамадзянскі шрыфт, створаны ў выніку рэформы кірыліцы.
Літ.:
Макарова Р.В. Понятие графики и графемы // Система и уровни языка. М., 1969;
Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970;
Яновіч А.І. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Бел. лінгвістыка. 1987. Вып. 31.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЭНТАЛО́ГІЯ (ад акцэнт + ...логія),
раздзел мовазнаўства, які вывучае тыпы, асаблівасці і функцыі націску; сістэма моўных з’яў, звязаных з націскам. Вывучае націск у сінхранічным і дыяхранічным аспектах (гіст. і параўнальна-гіст. акцэнталогія) і з уласна фаналагічных і марфалагічных пазіцый (апісальная акцэнталогія).
Мае даўнюю традыцыю. У інд. брахманах (8—6 ст. да н.э.) і упанішадах (7—3 ст. да н.э.) сустракаецца паняцце «свара» — націск або тон. Пытанні акцэнталогіі вывучаліся ў Стараж. Грэцыі (6—4 ст. да н.э.) і Кітаі (з 5 ст.н.э.). У 19 ст. націск як самастойны аб’ект вывучэння вылучыў А.Х.Вастокаў; уклад у развіццё акцэнталогіі зрабілі А.А.Патабня, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Ф. дэ Сасюр, П.Ф.Фартунатаў, А.Мее.
Бел. акцэнталогія сфарміравалася ў 20 ст. Упершыню націск даследаваўся ў працах Я.Ф.Карскага. Акцэнтныя сродкі бел. мовы вывучаны ў апісальным плане [М.В.Бірыла, Л.Ц.Выгонная, Л.М.Вардамацкі, М.П.Лобан, Я.І.Івашуціч, Я.Э.Смулкова (Польшча), Э.Станкевіч (ЗША)].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́Ў (псеўд. П.Досеў) Тодар Дзімітроў
(14.2.1890, Штып, Македонія — 8.5.1977),
балгарскі філосаф, эстэтык, літ. крытык і грамадскі дзеяч. Акад.Балг.АН (1945). Замежны член. АНСССР (1947), АМСССР (1959), Герой Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы Балгарыі. З 1932 працаваў у Маскве ў Ін-це гісторыі філасофіі і л-ры, праф. Ін-та чырв. прафесуры. З 1936 у Сафіі. У 1947—62 прэзідэнт Балг.АН. Адначасова ў 1948—52 і з 1960 дырэктар Ін-та філасофіі Балг.АН. Навук. працы ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, эстэтыкі, мовазнаўства, метадалогіі навукі, гісторыі балг. грамадства і філас. думкі. Даследаваў пытанні суадносін паміж філасофіяй і мастацтвам, мастацтвам і мараллю. Выступаў супраць філасофіі фрэйдызму, пазітывізму, рацыяналізму і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. Т. 1—4. М., 1961—63;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Раймонд Генрыхавіч (н. 17.8.1922, ст. Рубежная Луганскай вобл., Украіна),
бел. і рас. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1944), з 1944 працаваў у ім. З 1956 у Малдаўскай АН, з 1958 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та мовазнаўстваРас.АН, з 1964 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1966 у Рас.пед. ун-це імя А.І.Герцэна. Даследуе праблемы тэарэт. лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, інж. лінгвістыкі, лінгвадыдактыкі. Аўтар кн. «Мадэліраванне фаналагічных сістэм і метады іх параўнання» (1966), «Інжынерная лінгвістыка і тэорыя мовы» (1979), «Тэкст — камп’ютэр — чалавек» (1984) і інш.
Тв.:
Введение в математическую лингвистику. Мн., 1982 (разам з М.М.Лясохіным, К.Ф.Лук’яненкавым);
Методы автоматического анализа и синтеза текста. Мн., 1985 (у сааўт.);
Лингвистический автомат и его речемыслительное обоснование. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Аляксей Іванавіч (7.1.1857, Масква — 24.5.1929),
рускі і ўкраінскі філолаг, мовазнавец-славіст, палеограф і педагог. Акад. Пецярбургскай АН (1900; чл.-кар. 1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878). Праф. Кіеўскага і Пецярбургскага ун-таў. Даследаваў праблемы параўнальна-гіст., слав. і рус.мовазнаўства, стараж.слав. пісьменнасці і палеаграфіі. Адзін з заснавальнікаў гіст. дыялекталогіі рус., бел. і ўкр. моў. Аўтар прац «Лекцыі па гісторыі рускай мовы» (1888), «Спроба рускай дыялекталогіі. Гаворкі велікарускія і беларускія» (1897), «Матэрыялы і даследаванні ў галіне славянскай філалогіі і археалогіі» (1910) і інш. Пры вывучэнні гіст. граматыкі, фанетыкі і лексікалогіі рус. мовы шырока выкарыстоўваў матэрыялы старабел. і стараўкр. пісьмовых помнікаў і нар. гаворак. Даследаваў пытанні этнаграфіі, гісторыі стараж. мастацтва і фальклору. Выдаў «Велікарускія народныя песні» (т. 1—7, 1895—1902).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1978. Т. 3. С. 200—215.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫЧО́НАК Васіль Дзянісавіч (н. 24.2.1954, в. Луцішча Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец, літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мовазнаўстваАН Беларусі, з 1980 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка (з 1998 праф., з 2001 дэкан). Даследуе пытанні бел. лексікалогіі і дыялекталогіі, граматыкі і фаналогіі мовы. Аўтар «Слоўніка амонімаў беларускай мовы» (1991), кніг «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)», «Лінгвістычныя аналізы» (абедзве 1997), дапаможнікаў па л-ры і мове для школ і абітурыентаў, сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1, 1979, т. 3—5, 1982—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—3, 1993—96, т. 5, 1998), кн. «Асновы фаналогіі» (1998) і інш. Займаецца метадычнай распрацоўкай лінгвістычных аналізаў, займальнай філалогіяй («Займальная філалогія», 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 11.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Д-рфілал.н. 1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі ін-т замежных моў (1951). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальна-семантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагічныя адзінкі французскай мовы» (1975), «Нарысы-роздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмінатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкуму па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ВІЧ Алена Іванаўна (н. 18.3.1933, г. Гомель),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984), праф. (1987). Скончыла Маскоўскі ун-т (1955). З 1958 працавала ў Ін-це мовазнаўстваАН Беларусі, з 1968 — у БДУ. Даследуе гісторыю бел. і рус. моў, структуру і стылістыку тэкстаў скарынаўскіх выданняў, займаецца параўнальна-гіст. і тыпалагічным вывучэннем слав. моў. Аўтар манаграфіі «Прыслоўе ў гісторыі рускай мовы: Генезіс і функцыянаванне асноўных марфалагічных тыпаў вытворных прыслоўяў» (1978), навуч. дапаможніка «Гістарычная граматыка рускай мовы» (1986) і інш. Сааўтар «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (т. 2, 1968), «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы», «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (абодва 1970), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 10, 12, 14, 18, 20, 1990—2001), «Руска-беларускага слоўніка сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994). Адзін са складальнікаў кн. «Гісторыя і дыялекталогія рускай мовы: Хрэстаматыя даследаванняў» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАША́НЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (н. 23.11.1954, в. Жураўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (2001), праф. (2003). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це мовазнаўстваНац.АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара, з 2003 в.а. дырэктара). З 1998 адначасова заг. кафедры Ін-та падрыхтоўкі навук. кадраў Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. і рус. словаўтварэння, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі. Сааўтар кн. «Руская мова ў Беларусі» (1985), «Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі» (1987), «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова» (1998), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1999), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000), «Параўнанне сістэм і функцыянавання сучасных славянскіх моў. Словаўтварэнне/Намінацыя» (2003) і інш.