метад рэнтгеналагічнага даследавання, пры якім атрымліваюць аксіяльны (папярочны) «зрэз» цела пацыента шляхам апрацоўкі праз ЭВМ даных пра паглынальную здольнасць тканак пры праходжанні праз іх кругавога сканіруючага пучка рэнтгенаўскіх прамянёў. Мае высокую кантрастную здольнасць, што дазваляе дыферэнцыраваць тканкі з розніцай шчыльнасці ў межах 0,5—2%. Метад заснаваны на вымярэнні паказчыкаў аслаблення. Шкала шчыльнасці — ад -1000 (паветра) да +1000 (косці) умоўных адзінак; таўшчыня зрэзаў пры К.т. 2—10 мм. Адзінку вымярэння К.т. — аслабленне — наз. адзінкай Хаўнсфілда. За распрацоўку і выкарыстанне К.т. амер. вучоны А.Кормак і англ. вучоны Г.Хаўнсфілд у 1979 атрымалі Нобелеўскую прэмію.
К.т. — метад удакладнення дыягназу (выяўленне пухлін, кіст, паразітарных пашкоджанняў, змен пасля запаленняў і траўм, заган развіцця, дэгенератыўна-дыстрафічных працэсаў і інш.) у галаўным мозгу, прыдаткавых пазухах носа, арбітах, пазваночніку і спінным мозгу, органах грудной клеткі, брушной поласці, малога таза, касцях і мяккіх тканках. Дапамагае вызначыць лакалізацыю і велічыню паталаг. працэсу, дынаміку развіцця хваробы і вынікі лячэння, месца і аб’ём для хірург. ўмяшання, для тапаметрыі пры прамянёвай тэрапіі і інш. К.т. робяць тамографамі. Існуе К.Т., заснаваная на эфекце ядзерна-магн. рэзанансу, пазітронная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКУРЭ́НТНАЯ ПАСЛЯДО́ЎНАСЦЬ,
паслядоўнасць, кожны член якой, пачынаючы з пэўнага нумара, вылічваецца па рэкурэнтнай формуле; тое, што зваротная паслядоўнасць. Тэрмін «рэкурэнтнасць» увёў А.Муаўр. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Паслядоўных набліжэнняў метад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧЫ́ННІКАЎ (Юрый Анатолевіч) (2.8.1934, Масква — 17.2.1988),
савецкі хімік і біяхімік. Акад.АНСССР (1970), віцэ-прэзідэнт АНСССР (1974). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). З 1960 у Ін-це біяарган. хіміі АНСССР (з 1970 дырэктар). Навук. працы па сінтэзе і будове розных тыпаў фізіялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні малекулярных механізмаў іх дзеяння. Распрацаваў мас-спектраметрычны метад вызначэння паслядоўнасці амінакіслотных рэшткаў у пептыдах і метад сінтэзу пептыдаў на палімерным носьбіце. Вызначыў будову шэрагу бялкоў — рыбасамальных, нейратаксінаў і інш.; адкрыў новы тып мембранаактыўных камплексонаў.
Тв.:
Мембрано-активные комплексоны. М., 1974 (разам з В.Ц.Івановым, А.М.Шкробам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (19 6.1872, в. Русакова Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 4.11.1942),
савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін і біяхімік. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894). З 1928 у Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева. Навук, працы па фізіялогіі дыхання і абмене рэчываў у раслінах. Вызначыў ролю аспарагіну як рэзерву азоцістых рэчываў у раслінах. Выявіў жалезабактэрыі на дне арктычных мораў і вызначыў іх ролю ў стварэнні жалезіста-марганцавых канкрэцый. Прапанаваў экспрэс-метад вызначэння патрэбнасці раслін у фосфарных і калійных угнаеннях, распрацаваў спосаб прамысл. атрымання лімоннай кіслаты з цукру з дапамогай мікраарганізмаў, мікрабіял.метад разведкі нафты і гаручых газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́СІМАЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (15.9.1907, г. С.-Пецярбург — 21.7.1970),
савецкі антраполаг, археолаг і скульптар. Д-ргіст.н. (1956). У 1950—70 у Ін-це этнаграфіі АНСССР. Адкрыў і даследаваў верхнепалеалітычную стаянку Мальта (за 85 км ад Іркуцка, Расія). Распрацаваў метад узнаўлення твару чалавека па чэрапе і зрабіў рэканструкцыі прадстаўнікоў пітэкантрапаў, сінантрапаў, неандэртальцаў і інш.стараж. людзей, партрэты гіст. дзеячаў Яраслава Мудрага, Андрэя Багалюбскага, Івана Грознага, Цімура, Улугбека, Рудакі і інш.Метад Герасімава шырока выкарыстоўваецца ў крыміналістыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Раскопки палеолитической стоянки в с. Мальте // Палеолит СССР. М.; Л., 1935;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. granulum зярнятка + ...метрыя),
грануламетрычны аналіз, механічны аналіз, сукупнасць прыёмаў вызначэння наяўнасці розных па велічыні фракцый зерняў у асадкавых горных пародах, карысных выкапнях, глебах і штучных матэрыялах. Выкарыстоўваецца ў геалогіі для класіфікацыі, вызначэння калектарскіх уласцівасцей пластоў, умоў утварэння парод і інш., горнай справе — для ацэнкі якасці горнай масы, вынікаў узрыўных работ, пры абагачэнні карысных выкапняў, у грунтазнаўстве, інж. геалогіі і інш. Адрозніваюць метады дыферэнцыяльныя (метад планіметрыі і мікраскапічны аналіз з мадыфікацыямі — метад сканіравання, імпульсны, кандуктаметрычны) і інтэгральныя (сітавы і гідраўлічны аналізы). Вынікі грануламетрыі адлюстроўваюць у выглядзе лічбавых табліц або графічна. Найб. пашыраныя графікі гістаграмы, кумулятыўныя крывыя і крывыя размеркавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Пётр Сяргеевіч) (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук. працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАХВА́ЛЕВАЯ ТЭРАПІ́Я,
метадфізіятэрапіі, заснаваны на ўздзеянні ультракароткіх хваль на арганізм чалавека. Выкарыстоўваюць пры хваробах мышцаў, перыферычнай нерв. сістэмы, органаў апоры і руху, стрававання, як сродак процізапаленчага, абязбольваючага і спазмалітычнага ўплыву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЕ ПРАВАЗНА́ЎСТВА,
1) метад вывучэння прававых сістэм розных дзяржаў шляхам супастаўлення аднайменных дзярж. і прававых інстытутаў, сістэм права, іх асн. прынцыпаў і г.д. 2) П.п., кампаратывістыка — адна з галін юрыд. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯГРА́ФІЯ (ад ангія... + ...графія),
метад рэнтгеналагічнага даследавання крывяносных і лімфатычных сасудаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва. Дазваляе выявіць стан сасудаў, а таксама паталаг. працэсы ў органах, звязаныя са зменамі кровазабеспячэння або лімфазвароту.