Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВА ВО́ЗЕРА, Бабровае возера,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 24 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,28 км², даўж. 1,18 км. найб.шыр. 1,2 км. Пл. вадазбору 1 км².
Схілы катлавіны выш. да 10 м. Берагі пясчаныя, паўд. супадаюць са схіламі. Злучана пратокай з воз. Крывое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУНДЗІ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе, у Алтайскім краі Рас. Федэрацыі. Пл. 728 км². Глыб. да 4 м. На Пн і З берагі абрывістыя, на У і Пд — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай з воз. Кучукскае (разам пл. 800 км²). Упадае р. Кулунда. Здабыча мірабіліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТАЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Іванавіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда (цячэ праз возера) за 20 км на Пн ад г. Іванава. Пл. 1 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3588 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАДА́РСКАЕ ВО́ЗЕРА, Шкодэр,
возера ў Югаславіі (Чарнагорыі) і Албаніі, самае вял. на Балканскім п-ве. Пл. 356—388 км² (мяняецца па сезонах). Глыб. да 44 м. Сцёк па р. Буна ў Адрыятычнае м.Усх. і паўн. берагі нізкія, зах. і паўд.-зах. гарыстыя. Суднаходства. Рыбалоўства. Каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа г. Шкодэр (Албанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЗНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Збунінскае возера. У Брэсцкім р-не, у бас.р. Серадовая Рэчка, за 30 км на Пд ад г. Брэст. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Пл. 0,43 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна суфазійна-карставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 3—4 м, пад лесам, на Пн і У акаймаваны дзюнамі. Берагі высокія, на З сплавінныя. Дно плоскае, пясчанае, сапрапелістае. Шырыня мелкаводнай зоны да 100 м. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана канавай з воз. Белае, выцякае ручай у р. Серадовая Рэчка. На беразе возера санаторый «Бярэсце».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВУ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Павулле,
Цётча. Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 8,45 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 652 км². Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на Пн і З да 20 м), пераважна спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. У паўд.ч. 2 вузкія доўгія залівы. На ПнУ і У забалочаная пойма шыр. 15—25 м. Востраў пл. 6 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае і пясчана-гліністае, глыбей дно сапрапелістае. У летні час вада праграваецца да дна і добра насычаецца кіслародам. Мінералізацыя каля 200 мг/л. Празрыстасць 0,7—1,3 м. Эўтрофнае. Зарастае. Возера багатае рыбай, ёсць вугор. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова). Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з азёр Чарсцвяцкае і Вяркудскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Даманоўскае возера,
у Віцебскім р-не, у бас.р. Лучоса, за 18 км на ПдУ ад г. Віцебск. Пл. 0,28 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 280 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 2,57 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м (на ПнУ да 15 м) параслі лесам і хмызняком. Злучана ручаём з Доўгім возерам.