ЛЯВО́НЦЬЕЎВалерый Якаўлевіч (н. 19.3.1949, с. Усць-Уса, Рэспубліка Комі),
расійскі эстр. спявак. Засл. арт. Украіны (1987). Нар.арт. Расіі (1996). Скончыў Ленінградскі ін-т культуры (1987), спевам вучыўся ва Усерасійскай творчай майстэрні эстр. мастацтва (1972—73). З 1973 саліст Сыктыўкарскай, Горкаўскай, Варашылаўградскай філармоній. З канца 1980-х г. кіраўнік «Студыі Валерыя Лявонцьева», у складзе якой вак.-інстр. група «Рэха» (з 1973) і балет «Небяспечныя сувязі». Творчасці характэрны вак. і акцёрскае майстэрства, тэмперамент, сцэн. абаяльнасць, маляўнічасць паказаў. У рэпертуары творы рас. і інш. кампазітараў. Першы выканаўца партый Джардана Бруна, Блазна і Сатаны ў рок-оперы «Джардана» Л.Квінт. Здымаўся ў кіно («Дачка генерала», «Заходзь — пакахаю», «Экстрасэнс»). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне песень краін сац. садружнасці (г. Ялта, 1979), міжнар. фестывалю эстр. песні «Залаты Арфей» (Гран-пры, Балгарыя, 1980). Прыз «Залаты скрыпічны ключ» на фестывалі песні ў Монтэ-Карла (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎВалерый Францавіч (н. 25.2.1947, Мінск),
бел. архітэктар і гісторык архітэктуры. Канд. архітэктуры (1987). Скончыў БПІ (1971). З 1971 працаваў у ін-це «Мінскпраект», з 1974 выкладае ў БПА (з 1988 дацэнт), Бел.АМ, Еўрап.гуманіт. ін-це ў Мінску. Асн. работы: праекты комплексу будынкаў праектных ін-таў па вул. Варвашэні, гандл.-грамадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (абодва 1971—74), будынка Дома архітэктараў (1972, усе ў сааўт.) у Мінску. Даследуе архітэктуру Беларусі 18—19 ст.
Тв.:
Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НАЎВалерый Паўлавіч (н. 7.4.1927, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія),
бел. артыст балета. Нар.арт. Беларусі (1966). Скончыў клас удасканалення Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча (1947). У 1947—69 адзін з вядучых салістаў Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1949—78 адначасова педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча. Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамант. накіраванасцю. Яго мастацтва вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутр. свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца. У нац. балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В.Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г.Вагнера). Да значных творчых дасягненняў М. належаць таксама партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гармодыя («Спартак» А.Хачатурана), Базіля, Салора («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У.Дзешавова на тэмы А.Лядава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКАВалерый Аляксандравіч (н. 31.10.1940, с. Сяміазёрнае Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. геолаг, географ. Д-ргеагр.н. (1994), праф. (1998). Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Прадстаўнік Беларусі ў INHIGEO (Лісабон) — сусв. камісіі па гісторыі навукі. Скончыў маркшэйдэрскі (1962) і эканам. (1965) ф-ты Пецярбургскага горнага ін-та. З 1969 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі, з 1974 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ галургіі, з 1976 у Бел.нац.тэхн. ун-це, з 1990 у БДУ. Навук. працы па праблемах рацыянальнага прыродакарыстання, эканам. ацэнцы карысных выкапняў Беларусі і інш.
Тв.:
Агроруды: Синтез проблем природопользования. Мн., 1994;
За даляглядам Айкумены: Іван Чэрскі. Мн., 1995;
Горные инженеры Беларуси — питомцы Санкт-Петербургского горного института. Мн., 1998;
Географы і падарожнікі Беларусі: Альбом-атлас. Мн., 1999.
Літ.:
Галай І. Ярмоленка — жыццёвы і творчы шлях: (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Геаграфія. 2001. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НІЧВалерый Антонавіч (н. 17.9.1949, в. Благадаць Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУССССР (1979). Працаваў у органах унутр. спраў, з 1983 выкладчык, з 1988 заг. кафедры, з 1994 праф. Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе гісторыю міліцыі Беларусі з 2-й пал. 20 ст. да сучаснасці, злачыннасць і яе папярэджанне ў Рэспубліцы Беларусь. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па праблемах барацьбы са злачыннасцю.
Тв.:
Органы милиции и общественность Белорусской ССР на страже правопорядка, 1971—1985 гг.Мн., 1990;
Деятельность милиции и общественности в Белорусской ССР по борьбе с преступностью, 1971—1985 гг.Мн., 1990;
Организация работы с кадрами милиции в Белоруссии (1971—1985). Мн., 1992;
Милиция и общественность на страже правопорядка: На примере Беларуси, 1968—1992 гг.Мн., 1993;
Предупреждение преступности: зарубежный опыт, международное сотрудничество. Мн., 2000 (разам з І.М.Серабраковай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМЕ́ТАЎВалерый Сцяпанавіч (н. 8.1.1947, в. Канец Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995), Міжнар.АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971). З 1977 у Віцебскім тэхнал. ун-це (з 1986 дэкан ф-та, з 1993 рэктар). Навук. працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прам-сці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхнал. працэсаў вытв-сці тэкст. матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін, сканструяваў новыя прыстасаванні да ткацкіх станкоў для павелічэння іх прадукцыйнасці.
Тв.:
О некоторых параметрах двухъярусного лентоткачества (разам з С.А.Пятровым) // Изв. вузов. Технология текстильной промышленности. 1991. № 3;
Расчет натяжения уточных нитей на бесконечных лентоткацких станках (разам з В.В.Сілівончыкам) // Вестн. Московской гос. текстил. академии. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РГІЕЎВалерый Абесалавіч (н. 2.5.1953, Масква),
расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1996). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1977). З 1977 дырыжор, з 1988 гал. дырыжор, з 1996 маст. кіраўнік — дырэктар Марыінскага т-ра. Муз. кіраўнік спектакляў «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Саламбо», «Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Пскавіцянка», «Садко», «Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Гулец», «Вогненны анёл», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, «Саламея» Р.Штрауса, «Аіда» і «Атэла» Дж.Вердзі і інш. Супрацоўнічае з т-рамі «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Арганізатар і муз. кіраўнік фестываляў, прысвечаных творчасці Мусаргскага (1989), Пракоф’ева (1990), Рымскага-Корсакава (1994), заснавальнік міжнар. фестываляў «Зоркі белых начэй» (С.-Пецярбург, з 1993), у г. Мікелі (Фінляндыя, з 1993), «Гергіеў-фестывалю» ў г. Ротэрдам (Нідэрланды, 1996). З 1995 гал. дырыжор Ратэрдамскага філарманічнага аркестра. Лаўрэат Міжнар. конкурсу дырыжораў (фонд Гергіева фон Караяна, 1977). Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ТНІКАЎВалерый Іванавіч (н. 27.1.1940, в. Місяш Чэбаркульскага р-на Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас П.Падкавырава). З 1970 выкладчык Магілёўскага, з 1976 Маладзечанскага муз. вучылішчаў, з 1989 — муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі. Працуе пераважна ў камерна-інстр. жанрах і музыкі для дзяцей. Сярод твораў: вак.-інстр. лірычная паэма «Флейтыст» на вершы Э.Агняцвет (для сапрана і інстр. квінтэта, 1996); сімфонія (1970); канцэрты для фп. з арк. (1978, 1993); п’есы для фп.; 4 трыо для скрыпкі, віяланчэлі і фп.; санаты, у т. л. для альта, для альта і фп., для 2 скрыпак і фп.; стр. (1977, 2-я рэд. 1991) і фп. (1996, 1997) квартэты; варыяцыі на тэму «З Полацкага сшытка» для скрыпкі, альта і фп. (1992); рамансы, песні на словы бел. паэтаў. Рэдактар і складальнік (разам з В.Дабравольскай) зб. твораў бел. харавой музыкі ў 2 т. (т. 1, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́Л Гай Валерый (Caius Valerius Catullus; 87 ці 84 да н. э., г. Верона, Італія — каля 54 да н. э.),
рымскі паэт. Прадстаўнік гуртка «паэтаў-неатэарэтыкаў» «паэтаў-неатэрыкаў», якія лічылі за ўзор александрыйскую паэзію. Вучыўся ў Рыме. Захавалася яго 116 вершаў. У лірычным цыкле да Лесбіі (Клодыі) паказаў глыбокае, шчырае каханне як высакароднае адухоўленае пачуццё. Аўтар эпіграм супраць Цэзара і яго паплечнікаў, вершаў, прысвечаных сябрам, кароткіх паэм (эпіліяў) «Вяселле Пелея і Фетыды», «Атыс» і інш. Стыль К. адметны маст. выразнасцю, музычнасцю, кантрастамі высокага і грубага, паэт. і прастамоўнага. Перакладаў з грэч. мовы блізкіх па духу Сапфо, Калімаха. На бел. мову яго вершы пераклаў У.Караткевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́МІНВалерый Віктаравіч (н. 16.8.1939, г. Камсамольск-на-Амуры, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.тэхн.навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1966). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1987 нам.ген. канструктара ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар.касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У.В.Кавалёнкам на касм. караблі (КК) «Саюз-25»; 25.2—19.8.1979 з У.А.Ляхавым на КК «Саюз-32», «Саюз-34» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 9.4—11.10.1980 з Л.І.Паповым на КК «Саюз-35», «Саюз-37» і АС «Салют-6»; 3—12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з АС «Мір»). У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1984.