ПРАСКУ́РАЎ (Васіль Фёдаравіч) (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
бел. пісьменнік, публіцыст. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). У 1957—62 у ганцавіцкай раённай газеце, з 1966 яе рэдактар; у 1962—66 у ляхавіцкай раённай газеце. Друкаваўся з 1950. Аўтар зб-каў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984; за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1986), асн. тэмы якіх — духоўнае жыццё і праца сучасніка, ахова прыроды, галерэя партрэтаў жыхароў Палескага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЗНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Збунінскае возера. У Брэсцкім р-не, у бас.р. Серадовая Рэчка, за 30 км на Пд ад г.Брэст. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Пл. 0,43 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна суфазійна-карставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 3—4 м, пад лесам, на Пн і У акаймаваны дзюнамі. Берагі высокія, на З сплавінныя. Дно плоскае, пясчанае, сапрапелістае. Шырыня мелкаводнай зоны да 100 м. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана канавай з воз. Белае, выцякае ручай у р. Серадовая Рэчка. На беразе возера санаторый «Бярэсце».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛААЗЕ́РСК,
горад у Беларусі, у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. За 27 км ад г. Бяроза, 136 км ад Брэста, 19 км ад чыг. ст. Бронная Гара на лініі Мінск—Брэст. 12,8 тыс.ж. (1995). Бярозаўская ДРЭС, энергамеханічны завод (рамонт электраабсталявання), прадпрыемствы па вытв-сці будматэрыялаў, лёгкай прам-сці, доследны рыбгас «Белаазерск». 3 сярэднія школы, праф.-тэхн. вучылішча электратэхнікаў, 2 б-кі, бальніца. Царква св. Серафіма Сароўскага. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Узнік у 1958 на месцы в. Ніўкі ў сувязі з буд-вам Бярозаўскай ДРЭС. З 12.1.1960 р.п. Бярозаўскі, цэнтр пасялковага Савета 25.6.1960 перайменаваны ў Белаазерск, з 1963 пасёлак абл., з 1965 раённага падпарадкавання. У 1969 — 9 тыс.ж. З 16.9.1970 горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІЯ ГІ́ЛЬЗАВА-ПАПЯРО́СНЫЯ І ГІ́ЛЬЗАВЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ І ФА́БРЫКІ.
Дзейнічалі ў 1878—1914 у г.Брэст. Мелі машыны для рэзання паперы і кардону, пераплётныя і гільзавыя, станкі для вырабу гільзаў, метал. папяросныя машынкі; выкарыстоўвалі конныя прыводы і рухавікі, газава-бензінавыя і паравыя рухавікі (з 1905). Выраблялі гільзы папяросныя, у т. л. з муштукамі, гільзы для набівання папярос з маісавай паперы, кардон для муштукоў і скрынак. На кожнай мануфактуры за год выраблялася гільзаў на суму да 10—20 тыс.руб., працавала ад 16 (1885) да 200 (1892) рабочых. На кожнай ф-цы штогод выраблялі прадукцыі на суму да 26—40 тыс.руб., працавала ад 100 (1896) да 25 (1910) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯ́ЛА-ПАДЛЯ́СКА (Biała Podliaska),
горад на У Польшчы, на р. Кшна. Адм. ц.Бельскападляскага ваяводства. 55,6 тыс.ж. (1993). Прам-сць: шарсцяная, швейная, мэблевая, трансп. машынабудаванне, электратэхн., харч., буд. матэрыялаў. Гандл. цэнтр (міжнар. кірмашы «Усход—Захад» і інш.). Вузел дарог на чыгунцы і аўтатрасе Варшава—Брэст. Турызм. Філіял Варшаўскай акадэміі фіз. выхавання. Акруговы музей. Помнікі архітэктуры: касцёлы 16—18 ст., рэшткі палаца Радзівілаў (1622), сістэма абарончых бастыёнаў (17 ст.) і інш.
Упершыню ўпамінаецца як горад у 1522, уласнасць Радзівілаў. З 1628 у Бяла-Падлясцы філіял Кракаўскай акадэміі. Адзін з цэнтраў паўстання 1863—64. У 2-ю сусв. вайну ў Бяла-Падлясцы гета (1941—42), лагер сав. ваеннапалонных (1941—44).
расійскі хімік-тэхнолаг. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Скончыў Кіеўскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у н.-д. ін-тах хім. прам-сці. З 1952 ва Усерас.НДІхім. тэхналогіі. Навук. працы па фізікахіміі сарбцыйных, экстракцыйных і мембранных працэсаў, радыяхіміі і распрацоўцы экалагічна чыстых тэхналогій. Даследаваў механізм сарбцыйнага і экстракцыйнага атрымання рэдкіх металаў са складаных неарган. сістэм. Распрацаваў прынцыпы выбару і вырабу сарбентаў і экстрагентаў, асновы сарбцыйнай і экстракцыйнай тэхналогіі. Ленінская прэмія СССР 1958, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Тв.:
Ионообменные мембраны и их применение. М., 1961 (у сааўт.);
Безотходное производство в металлургии. М., 1988 (разам з У.І.Чалавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЁВА (дзявочае Папрыц) Яўгенія Эдуардаўна
(9.1.1854, г.Брэст — 24.1.1919),
руская муз. фалькларыстка, спявачка (кантральта), харавы дырыжор. Вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі і ў Вене. Выступала на оперных сцэнах Еўропы, у 1882—83 у Вял. т-ры ў Маскве. У 1890—96 у эміграцыі, арганізоўвала рус. хары, прапагандавала нар. і класічную музыку. У 1897—1914 збірала і публікавала песні народаў Расіі; упершыню выкарыстала ў экспедыцыі фанограф. Выдала шэраг муз.-этнагр. зборнікаў. Метадалагічнае значэнне маюць даследаванні ў галіне нар. шматгалосся і выканальніцтва. Удзельнічала ў стварэнні Музычна-этнаграфічнай камісіі і першай у Расіі нар. кансерваторыі (1906) у Маскве, дзе выкладала да канца жыцця.
Літ.:
Канн-Новикова Е.И. Собирательница русских народных песен Евгения Линева. М., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРА́ЦКІЯ СЯЛЯ́НЕ, «гарадскія» сяляне,
катэгорыя сельскага феад.-залежнага насельніцтва, прыпісанага да маёнткаў, што належалі гарадам; існавала ў 15—19 ст. пераважна ў зах. частцы Беларусі. Гарадское землеўладанне склалася ў 15—16 ст. шляхам куплі магістратамі маёнткаў у прыватных асоб, што пацвярджалася прывілеямі вял.кн.ВКЛ. Такія правы атрымалі Брэст (1408), Гродна (1502 і 1506) і інш. У 1611 сейм Рэчы Паспалітай забараніў гарадам набываць маёнткі, М.с. атрымлівалі ў карыстанне зямлю і адбывалі за гэта паншчыну ці плацілі аброк. У 19 ст. некаторыя гар. думы прыцягвалі іх да выканання грамадскіх павіннасцей па прыбіранні вуліц, рамонце мастоў і інш. Пасля 6-й рэвізіі (1811) сяляне гар. вёсак абкладаліся падушным падаткам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЯ ГРУ́ПА ВОЙСК Заходняга фронту, аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырв. Арміі ў савецка-польскую вайну 1920. Сфарміравана 20.5.1920 у складзе: 57-й стралк. дывізіі, 72-й і 139-й стралк. брыгад (адпаведна з 24-й і 47-й дывізій), Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 17-й кав. дывізіі (з жн. 1920). Камандуючы Ц.С.Хвесін. Дзейнічала на левым флангу Зах. фронту. У чэрв. 1920 фарсіравала Дняпро каля г. Рэчыца, заняла Мазыр і Калінкавічы, наступала ўздоўж чыг. палатна Мазыр—Брэст, удзельнічала ў баях за Лунінец, Пінск, Кобрын, Варшаву. У выніку контрнаступлення польск. арміі 16.8.1920 пачала адыход на тэр. Беларусі. 2.9.1920 расфарміравана. Войскі і штаб М.г.в. увайшлі ў склад 4-й арміі (2-га фарміравання) Зах. фронту.
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1986), праф. (1989). Скончыла БДУ (1968), з 1971 працуе ў ім. Даследуе агульнае мовазнаўства, гісторыю мовазнаўства, сацыялінгвістыку. Аўтар кніг; «Агульнае мовазнаўства» (1983, у сааўт.), «Раннія ўсходнеславянскія граматыкі» (1984), «Славенская мова» (1991), «Рыторыка ў культурах заходніх і ўсходніх славян: Тэндэнцыі развіцця ў XV—XVII стст.» (1993).
Тв.:
Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий. 2 изд. Мн., 1995 (у сааўт.);
Світальная лингвистика. 2 изд. М., 1996;
Язык и религия: Лекции по филологии и истории религии. М., 1998;
Типология графико-орфографических реформ в истории славянской письменности: Фонетико-фонологические и социосемиотические аспекты. Мн., 1998.