СУЛКО́ЎСКІ Уладзімір Якаўлевіч (н. 19.7.1950, г. Брэст),
бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1974). У 1974—81 выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы адметныя своеасаблівай кампазіцыйнай пабудовай, выкарыстаннем фактурнай манеры пісьма, імкненнем да эпічнасці. Сярод твораў: «Полацкі нацюрморт» і «На родным Палессі» (абодва 1974), «Зямля Браслаўская» (1983), «Мой бераг родны» (1985), «Верасень» і «Партрэт М.Багдановіча» (абодва 1991), «Навальніца на Палессі» (1992), «На прадвесні» (1993); серыя палотнаў «Радзіма Якуба Коласа» (23 карціны; 1986—89).
І.Л.Чэбан.
т. 15, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)