самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс.км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд. Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́АРЭМАА (Saaremaa), Эзель,
самы буйны в-аў Маанзундскага (Зах.-Эстонскага) архіпелага ў Эстоніі, у Балтыйскім м.Пл. 2,7 тыс.км². Злучаны дамбай з в-вам Муху. Складзены гал.ч. з вапнякоў, месцамі ўкрыты ледавіковымі і марскімі адкладамі. Паверхня нізінная (выш. да 50 м), месцамі забалочаная. Радовішчы даламітаў і вапнякоў. Рэдкія зараснікі ядлоўцу, хваёвыя лясы. Рыбалоўства. На в-ве Війдумяэскі і Вілсандыйскі запаведнікі; геал. заказнік Каалі (метэарытныя кратэры). Гал. горад — Курэссаарэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ВЫ, свебы (лац. Suevi, Suebi),
зборная назва шэрагу стараж.-герм. плямён (семноны, гермундуры, квады і інш.), якія займалі ў 1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. басейны рэк Эльба, Майн, Некар, верхні Рэйн. Упершыню апісаны Ю.Цэзарам, які ў 58 да н.э. нанёс паражэнне С. пад кіраўніцтвам герм. правадыра Арыявіста. У 409 н.э. С. з Верхняга Дуная перасяліліся на Пірэнейскі п-аў, дзе стварылі сваё каралеўства (у 585 заваявана вестготамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫСТА́Н-ДА-КУ́НЬЯ (Tristan da Cunha),
група з 4 вулканічных астравоў у паўд.ч. Атлантычнага ак.; уладанне Вялікабрытаніі. Найб.в-аў Трыстан (пл. 117 км²) утвораны аднайм. вулканічным конусам, які складаецца з базальтаў і трахітаў. Выш. да 2060 м. Моцнае вывяржэнне ў 1961—62. Насельніцтва каля 300 чал. (2000). Лоўля рыбы і лангустаў. Агародніцтва. Асн. населены пункт — Эдынбург. Астравы названы імем партуг. мараплаўца Трыстана да Кунья, які адкрыў іх у 1506.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБЕ́С (Barbés) Арман (18.9.1809, г. Пуэнт-а-Пітр, в-аў Гвадэлупа — 26.6.1870),
французскі рэвалюцыянер. Член тайных арг-цый «Таварыства сем’яў» і «Таварыства пор года». За ўдзел у няўдалым паўстанні 12.5.1839 арыштаваны і засуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў час рэвалюцыі 1848, абраны дэпутатам ад левых рэспубліканцаў. За ўдзел у дэманстрацыі 15.5.1848 супраць рэакц. палітыкі Устаноўчага сходу і стварэнне рэв. ўрада зноў засуджаны на пажыццёвае зняволенне. У 1854 амнісціраваны Напалеонам III, эмігрыраваў у Бельгію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСЕТ (Dorset),
старажытнаэскімоская культура (пач. 1-га тыс. да н.э. — пач. 2-га тыс.н.э.), адкрыта ў 1925 на мысе Дорсет (в-аў Бафінава Зямля). Пашырана на ПнУ Канады. Канадскім Арктычным архіпелагу, у зах. і паўн.зах. Грэнландыі. Для Д. характэрны абабітыя каменныя прылады працы. астрогі, іголкі, скульптура з косці, біўня, дрэва, наразны лінейны арнамент. Вылучана 5 перыядаў развіцця культуры; у апошнім выяўляюцца рысы эскімоскай культуры Туле, якая пасля 1200 н.э. змяніла Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯДО́Р СІЦЫЛІ́ЙСКІ (грэч. Diodōros Sikeliōtēs; каля 90, Агірыён, в-аў Сіцылія — 21 да н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. Аўтар працы «Гістарычная бібліятэка» (40 кн.; захаваліся 1—5 і 11—20, астатнія — у фрагментах), дзе сінхронна выкладаюцца падзеі з гісторыі стараж. Грэцыі, эліністычных дзяржаў, Рыма і Усходу з легендарных часоў да сярэдзіны 1 ст. да н.э.
Літ.:
Строгецкий В.М. Возникновение и развитие исторической мысли в Древней Греции: (На материале изучения «Исторической библиотеки» Диодора Сицилийского). Горький, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВІЛЬЯ́Н (Covihã, Covilhão, Covilham) Педра дэ, партуг. падарожнік канца 15 ст. Правёў разведку марскіх шляхоў у Індыю з партоў Усх. Афрыкі і Аравіі. У 1487 праз гарады Неапаль, Родас і Александрыя дабраўся да Адэна, потым дасягнуў Паўд.-Зах. Індыі, наведаў г. Калікут, в-аў Мадагаскар, усх.-афр. ўзбярэжжа і ў 1488 вярнуўся ў Егіпет, адкуль паслаў справаздачу на радзіму. 30 гадоў пражыў у Эфіопіі. Матэрыялы К. пакладзены ў аснову інструкцый для Васка да Гамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКІНА́КІ Уладзімір Канстанцінавіч (25.6.1904, г. Новарасійск, Расія — 7.1.1985),
заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1959), ген.-маёр авіяцыі (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1938, 1957). Скончыў Барысаглебскую лётную школу (1930). З 1925 у Сав. Арміі, з 1935 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік беспасадачных палётаў Масква—Уладзівасток (1938), Масква — в-аў Міскаў (ЗША, 1939) і інш. Устанавіў 22 сусв. рэкорды. З 1961 віцэ-прэзідэнт, потым прэзідэнт, з 1968 ганаровы прэзідэнт Міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЕ́Р (Lemaire, Le Maire) Якаб (1585—1616), галандскі купец і мараплавец. У 1615—16 разам з мараплаўцам В.Схаўтэнам узначальваў экспедыцыю ў Інданезію. Абгінаючы Вогненную Зямлю, адкрылі в-аў Эстадас і мыс Горн; у Ціхім ак. — некалькі атолаў у архіпелагах Туамоту і Тонга, а-вы Хорн, усх. бераг Новай Ірландыі і 5 груп астравоў на ПнУ ад яе, а-вы Схаўтэн каля паўн. ўзбярэжжа Новай Гвінеі; наведалі а-вы Хальмахера і Ява.