СВЕ́ВЫ, свебы (лац. Suevi, Suebi),
зборная назва шэрагу стараж.-герм. плямён (семноны, гермундуры, квады і інш.), якія займалі ў 1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. басейны рэк Эльба, Майн, Некар, верхні Рэйн. Упершыню апісаны Ю.Цэзарам, які ў 58 да н.э. нанёс паражэнне С. пад кіраўніцтвам герм. правадыра Арыявіста. У 409 н.э. С. з Верхняга Дуная перасяліліся на Пірэнейскі п-аў, дзе стварылі сваё каралеўства (у 585 заваявана вестготамі).
т. 14, с. 248
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)