першая сярэдняя беларускамоўная навуч. ўстанова ў Мінску ў 1919—20. Створана 5.9.1919 на базе 3-га Мінскага пач. вучылішча. Дзейнічалі 4 класы. Выкладаліся бел. мова і л-ра, лац., рус., франц., ням: і польск. мовы, гісторыя Беларусі, прыродазнаўства, матэматыка, геаграфія, спевы, маляванне, ручная праца і інш. Існавалі фіз. кабінет, хім. лабараторыя; працавалі гурткі тэатр., прыгожага мастацтва. Многія навучэнцы былі чл.Мінскайбел. вучнёўскай грамады. Навучанне платнае. Дзеці бедных бацькоў і сіроты вызваляліся ад платы. Фінансавую дапамогу аказваў Часовы бел.нац.к-т. Дзейнасць гімназіі праходзіла пад наглядам польск. адміністрацыі. Сярод навучэнцаў паэты А.Александровіч, К.І.Жылка, матэматык Б.П.Дземідовіч, тэатр. дзеяч Я.Рамановіч. У 1920 пераўтворана ў 13-ю Мінскую сярэднюю школу 2-й ступені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ (Леанід Якаўлевіч) (н. 21.7.1934, в. Горкі Старадарожскага р-на Мінскайвобл.),
бел. фізік, адзін са стваральнікаў бел.навук. школы лазернай плазмадынамікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы імпульсных плазменных патокаў (ПП), радыяцыйнай плазмадынаміцы, узаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам. Прапанаваў лазерныя спосабы генерацыі эразійных ПП і ўдарных хваль. Дзярж. прэміі Беларусі 1974, 1992.
Тв.:
Получение и исследование импульсных плазменных потоков. Мн., 1970;
Радиационная плазмодинамика — новое научное направление в физике плазмы // Publ. Astron. Obs. Belgrade. 1998. № 61.
Літ.:
Л.Я.Минько // Журн. прикладной спектроскопии. 1994. Т. 61, № 1/2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВЫ́ ПАСРЭ́ДНІК,
пасада, уведзеная ў Рас. імперыі паводле «Палажэнняў» 19.2.(3.3).1861 аб адмене прыгоннага права для садзейнічання ў правядзенні сялянскай рэформы 1861. Прызначаўся Сенатам па рэкамендацыі губ. улад з мясц. дваран-памешчыкаў (спачатку на 3-гадовы тэрмін, пазней — бестэрмінова). У межах свайго ўчастка (на Беларусі звычайна 5—7 валасцей) М.п. займаўся размежаваннем сял. і панскай зямлі, разбіраў спрэчныя пытанні паміж сялянамі і памешчыкамі, правяраў, зацвярджаў і ўводзіў у дзеянне ўстаўныя граматы, ствараў і кантраляваў органы сял. самакіравання, ажыццяўляў абмежаваную суд. (да ўвядзення міравых судоў) і паліцэйскую ўладу над сялянамі. Інстытут М.п. скасаваны (за выключэннем Закаўказзя і зах. губерняў, у т. л. беларускіх) у 1874, у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. — у 1878, у Віленскай і Гродзенскай — у 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСКЕ́ВІЧ (Аляксандр Барысавіч) (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага р-на Мінскайвобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1971). З 1986 у Ін-це філасофіі і права, Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1991 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сацыялогіі свабоднага часу, сац. экалогіі, сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. катастроф.
Тв.:
Человек в свободное время: Мнение социолога. Мн., 1989;
Общественно-политическая активность: сущность, пробл. развития. Мн., 1991: Десять лет после Чернобыльской катастрофы. Мн., 1996 (у сааўт.);
Социально-психологическая реабилитация населения, пострадавшего от экологических и техногенных катастроф. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАВА,
геалагічнае агаленне на правым беразе р. Бярэзіна (за 30 км ніжэй г. Барысаў, паміж вёскамі Мурава Бярэзінскага і Пабярэжжа Барысаўскага р-наў Мінскайвобл.); помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Лінзы адкладаў муравінскага міжледавікоўя ўскрываюцца ў 2 ярах і на ўскраіне в. Мурава. Найб. тыповыя — у вяршыні невял. яра Чортаў Куст (Мурава 2) за 20 м ад вады. Магутнасць азёрна-старычных адкладаў (ліставатыя тарфы, гумусаваныя супескі) 4,7 м, даўж. каля 15 м. Па пылку, спорах, насенні, пладах, шышках і хвоі, ствалах дрэў вызначана каля 100 відаў дрэвавых, кустовых і травяністых раслін (граб звычайны, клён раўнінны, ліпа буйналістая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх і інш.). З’яўляецца стрататыпам муравінскага міжледавікоўя на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛЬСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛАВЫ.
Засн. ў 1967, адкрыты ў 1969 у г. Мядзел Мінскайвобл.Пл. экспазіцыі 412 м², больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў калекцыі знаходак з археал. помнікаў раёна, планы маёнткаў, выданні Зах. Беларусі, у т. л.КПЗБ і КСМЗБ, матэрыялы пра нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935, дзейнасць Бел.сял.-работніцкай грамады, Т-вабел. школы, стварэнне калгасаў, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў у Вял.Айч. вайну, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час, пра славутых землякоў нар. паэта М.Танка, мастака В.П.Шаранговіча, актрысу М.Г.Захарэвіч і інш. У экспазіцыі драўляныя разныя, карункавыя, вязаныя вырабы мясц. майстроў. З 1991 дзейнічае аддзел музея ў школе № 1, прысвечаны бел. паэту У.М.Дубоўку і гісторыі школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЧАШЫ́НСКІ (Карл Іванавіч) (7.11.1790, в. Жырмуны Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.4.1860),
бел. архітэктар; прадстаўнік стылю класіцызму. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1813—14, выкладаў у ім у 1819—31), Пецярбургскай АМ (1814—16), у 1817—19 у Італіі і Парыжы. Працаваў на Беларусі, у Літве і Польшчы. Паводле праектаў П. пабудаваны вучылішчы ў гарадах Бабруйск Магілёўскай вобл., Невель Пскоўскай вобл. (Расія; абодва каля 1819, з К.Хршчановічам), Мазыр Гомельскай вобл. (1820-я г.), гімназія ў Слуцку Мінскайвобл. (1829—38); Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль (1830-я г.); калонная зала ун-та (1817), палац ген.-губернатара (1825—32, з В.Стасавым) і евангелічная рэфармацкая царква (1830—35) у Вільні. Аўтар 3-томнай працы «Пачаткі архітэктуры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ (Канстанцін Іосіфавіч) (20.6.1912, в. Сівіца Валожынскага р-на Мінскайвобл. — 11.11.1984),
бел. харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў дырыжорска-хар. (1951) і гісторыка-тэарэт. (1952) ф-ты Бел. кансерваторыі, у 1975—80 выкладаў у ёй. З 1947 кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Бел. радыё. З 1952 гал. хормайстар, з 1958 муз. кіраўнік, у 1974—75 маст. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі. З 1981 кіраваў Мінскім нар. хорам Палаца культуры Белсаўпрофа. Аўтар твораў для арк.нар. інструментаў «Чэрвеньскія росы», «Канцэртная полька», «Палеская рапсодыя», «Беларускія напевы», «Ронда», «Беларускія малюнкі», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», «Сёстры-рэспублікі», драм. балады «Міннае поле», фалькл.-ігравой кампазіцыі «Дажынкі», апрацовак бел.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПСУ́ЕЎ (Уладзімір Нічыпаравіч) (10.10.1924, в. Бабовічы Гомельскага р-на — 10.12.1995),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Аўтар станковых кампазіцый «Механізатары» (1957), «Маладагвардзейцы Гомеля. Клятва» (1960), «Садружнасць» (1963), «Рэйкавая вайна» (1964), «1905 год» (1970), партрэтаў Героя Сав. Саюза І.К.Захарава (1975), нар. пісьменніка Беларусі П.Броўкі (1976), В.І.Давыдоўскай (1982) і інш.; помнікаў ахвярам фашызму ў в. Загалле Любанскага р-на (1964), у г. Докшыцы (1968), воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у в. Лучнікі Слуцкага р-на (1970), в. Корань Лагойскага р-на (1980) Мінскайвобл., г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. (1983) і інш. Творы адметныя лаканізмам, абагульненасцю, выразнасцю сілуэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Прохаравіч; н. 20.8.1934, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскайвобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1969). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, у газ. «Мінская праўда», у 1966—67 у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1969—71 і 1978—90 нам.гал. рэдактара газ. «Вячэрні Мінск», у 1971—78 у ЦККПБ. Друкуецца з 1950. Аўтар празаічных кніг «Грыбны дождж» (1969), «Зара-зараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1982), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жыццё» (1972), гумарыст. зб. «Модны гальштук» (1977). Асн. тэмы — нязломнасць людзей у ваен. ліхалецце, маральнае высакародства ў мірны час. Піша для дзяцей.