род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях зямнога шара, асабліва ў Міжземнамор’і. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах (у далінах рэк Дняпро, Прыпяць, Сож) трапляецца Д. часночны (T. scordium). Расце ў прыбярэжных хмызняках, утварае зараснікі. Як дэкар. расліна ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны Д. усходні (T. orientale).
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Лісце кароткачаранковае, суцэльнае або перыста-расчлянёнае. Кветкі дробныя, сінія, пурпуровыя, радзей белыя і жоўтыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных у гронка-, коласападобныя ці галоўчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Меданосныя, эфіраалейныя, таніданосныя, харч. (вострапрыпраўныя) і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДКО́Ў (Дзяніс Аляксандравіч) (23.6.1904, г.п. Круглае Магілёўскай вобл. — 23.3.1948),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1935). Скончыў БДУ. З 1931 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, Ін-це гісторыі АНБССР, БДУ, Мінскім пед. ін-це. Удзельнік Вял.Айч. вайны. Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Даследаваў развіццё капіталізму, рабочы і сял. рух і інш.
Тв.:
Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерні. Мн., 1931;
Аб развіцці капіталізма ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.Мн., 1932.
Літ.:
Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДШТЭ́ЙН (Элкано Маркавіч) (н. 28.3.1923, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-каАНБеларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША (Іван Федасеевіч) (29.4.1896, с. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
бел. савецкі глебазнавец. Акад.АНБеларусі (1961), Акадэміі агр. навук (1959), д-рс.-г.н., праф. (1954). Засл. дз. нав.Беларусі (1956). Скончыў Херсонскі с.-г.ін-т (1928). З 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, з 1942 дырэктар лабараторыі Туркменскага філіяла АНСССР. З 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар БСГА. Навук. працы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэмія імя Вільямса (1947, 1957) АНСССР. Аўтар падручніка «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і манаграфіі «Акультурванне глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Залман Абрамавіч) (5.4.1908, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 16.2.1987),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1973). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1936). Працаваў у Бел.геал. упраўленні, Ін-це геал. навук АНБССР, Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, тэктанічнага развіцця структур, фарміраванні нафтавых радовішчаў, пошуках карысных выкапняў Беларусі. Адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солей і нафты на Беларусі.
Тв.:
Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (у сааўт.);
Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (разам з А.М.Сінічкінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧЭ́НКА (Ніна Мікалаеўна) (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія),
артыстка балета, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1963), выкладала ў ім (1965—85). Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) т-рах оперы і балета [сярод партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізе—Р.Шчадрына)]. З 1986 педагог-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча, з 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балет-майстар Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Сярод пастановак: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж.Германа, «Халопка» М.Стрэльнікава. «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Капялюш Напалеона» О.Штрауса, «Цыганскі барон» І.Штрауса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДМУХА́ЙЛА (Іван Сямёнавіч) (н. 23.9.1914, с. Топчына Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст.Беларусі (1996). Скончыў Днепрапятроўскае маст. вучылішча (1939). Сярод работ у гіст. жанры: «Вызваленне Заходняй Беларусі» (1949), «Першая баразна» (1950), «Вызваленне» (1951) і інш. Аўтар пейзажаў «Беларускія далячыні» (1953), «Ранняя вясна», «Восень» (абедзве 1956), «На ўзлессі» (1965), «Світае» (1970), «Зялёны лог» (1973), «Песня жыцця», «На радзіме Янкі Купалы» (абедзве 1975), «Сказ пра Белавежскую пушчу» (1978, трыпціх), «Азёрны край», «Беларускія пейзажы» (абедзве 1990-я г.) і інш. Творы Д. адметныя тонкім успрыманнем зменлівага жыцця прыроды, яе прыгажосці і непаўторнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Станіслава Іосіфаўна) (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт.Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салістка Бел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 8.11.1941, в. Радунь Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. археолаг, гісторык. Д-ргіст.н. (1991). Скончыў БДУ (1971). У 1966—76 працаваў у БПІ, з 1976 у Ін-це гісторыі АНБеларусі. Праводзіў археал. раскопкі паселішчаў жалезнага веку на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне. Даследуе структуру чорных металаў, развіццё вытв-сці жалеза і кавальскай справы на Беларусі з сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.Чл.Міжнар.к-та па вывучэнні стараж. металургіі.
Тв.:
Древнее железо Белорусского Поднепровья (1 тысячелетие н. э.). Мн., 1982;
Мир: Ист.-экон. очерк. Мн., 1985;
Кузнечное ремесло Полоцкой Земли IX—XIII вв. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Эсфір Саламонаўна) (н. 22.11.1921, мяст. Татарск Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1973). Скончыла Маскоўскі пед.ін-т (1941). З 1950 у Ін-це л-ры АНБеларусі. Друкуецца з 1948. Даследуе гісторыю бел. л-ры (творчасць Я.Купалы, Я.Маўра, М.Лынькова, В.Віткі, Я.Брыля і інш.), праблемы бел. дзіцячай л-ры («Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)», 1970; «Дзіцячая літаратура Беларусі», 1982; «Янка Маўр», 1983).
Тв.:
Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага. Мн., 1957;
Пафас гераізму: Сучасная сав. проза аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1979;
Боль и тревога наши: Дети, война, литература. Мн., 1986.