1) апарат (машына, прыстасаванне) для раздзялення (сепарацыі) цвёрдых або вадкіх сумесей, аддзялення ад іх дамешкаў, выдалення цвёрдых ці вадкіх часцінак з газу. Дзеянне заснавана на адрозненні фіз. уласцівасцей кампанентаў сумесі: формы часцінак, масы, шчыльнасці рэчыва, магн., эл. і інш.
Найб. пашыраны С. цэнтрабежныя, магнітныя, электрастатычныя, пнеўматычныя, адстойныя (гравітацыйныя). Для раздзялення эмульсій і асвятлення вадкасцей выкарыстоўваюцца звычайна С. цэнтрабежнага тыпу — цэнтрыфугі: для мех. ачысткі газаў — газавыя С. і цыклоны; для аддзялення ад якога-н. прадукту больш лёгкіх дамешкаў — пнеўматычныя С., у якіх ачыстка робіцца з дапамогай паветр. струменю. Выкарыстоўваюцца для абагачэння карысных выкапняў, ачысткі газавых свідравін ад вільгаці, сепарацыі малака, асвятлення піва і інш. 2) Метал. або пластмасавая абойма падшыпнікаў качэння, выразы (ячэйкі) якой утрымліваюць целы качэння (шарыкі, ролікі) на пэўнай адлегласці адно ад аднаго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРУ́БЕР (англ. scrubber ад scrub скрэбці, чысціць),
1) апарат, у якім прамысл. газы ачышчаюцца ад цвёрдых або газападобных прымесей шляхам прамывання вадкасцю. Бываюць з фарсункамі для распылення вадкасці, з насадкамі (керамічнымі кольцамі) і з вярчальнымі лапаткамі для перамешвання газаў з вадкасцю. З дапамогай С. улоўліваюць прадукты каксавання, робяць ачыстку газаў адпылу (пылаўлоўліванне, газаачыстку), выдаленне з іх попелу і інш. 2) Машына барабаннага тыпу для прамыўкі карысных выкапняў вадой з мэтай ачысткі ад гліністых і інш. дамешкаў. Бываюць праматочныя, у якіх вада і матэрыял, што прамываецца, рухаюцца ў адным напрамку, і проціточныя, дзе яны перамяшчаюцца ў сустрэчных напрамках. Гл. таксама Абсорбер.
газаразрадны ці паўправадніковы дыёд, напружанне на якім застаецца практычна пастаянным пры зменах (у пэўных межах) сілы току, што працякае праз яго. Прызначаны для стабілізацыі напружання.
Прынцып дзеяння газаразраднага С. грунтуецца на рэзкім нарастанні току пры тлеючым ці каронным разрадзе. Такія С. маюць халодны (ненапалены) катод. Межы стабілізацыі ад 70 да 160 В (С. тлеючага разраду) і ад 0,4 да 30 кВ (С. кароннага разраду). Паўправадніковы С. працуе ў вобласці адваротных напружанняў дыёда, якая адпавядае эл. прабою яго электронна-дзірачнага пераходу. Межы стабілізацыі ад 3 да 180 В. С. выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах напружання, апорных крыніцах сілкавання, калібратарах току і напружання, лічбавых вымяральных прыладах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́БІНСКІ БОЙ 1944,
бой партызан 101-й брыгады імя Аляксандра Неўскага (камандзір М.Дз.Курыльчык) па вызваленні г.п.Старобінадфаш. захопнікаў 29 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Старобінскі гарнізон (больш за 1 тыс. гітлераўцаў) быў моцна ўзброены, умацаваны дзотамі, акопамі, драцянымі загародамі. З набліжэннем Чырв. Арміі гітлераўцы мелі намер вывезці насельніцтва і матэрыяльныя каштоўнасці на З, а пасёлак знішчыць. Партызаны ў ноч на 29 чэрв. перакрылі шляхі магчымага падыходу варожага падмацавання з г. Любань і в. Пагост, кулямётным агнём у бок гарнізона стварылі там паніку. Адначасовай атакай з ПнУ і Пд партызаны выбілі праціўніка са Старобіна на ПдЗад яго, арганізавалі абарону і ўтрымлівалі пасёлак да падыходу 1—2 ліп. часцей Чырв. Арміі. Дзякуючы дзеянням нар. мсціўцаў удалося выратаваць Старобін ад знішчэння і насельніцтва ад вывазу ў Германію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОБ,
рака ў Зах. Сібіры, у Расіі, адна з найб. рэк свету. Даўж. 3650 км (ад вытоку р. Катунь 4338 км, ад вытоку р. Іртыш 5410 км), пл. басейна 2990 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5—10 км каля г. Барнаул да 50—60 км ніжэй упадзення р. Іртыш. Пойма О. парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага м., утварае дэльту (пл. больш за 4 тыс.км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская О. (левы) і Надымская О. (правы). Гал. прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вял. Юган, Іртыш, Паўн. Сосьва (злева). Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў у вярхоўях адліст. да крас., у ніжнім цячэнні адкастр. да мая—чэрвеня. Сярэдні расход вады каля г. Салехард 12,5 тыс.м³/с, макс. — 42,8 тыс. мус, мінім. — 1,65 тыс.м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.т. Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У бас. О. здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн), торфу і інш. На О. гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні ракі — Юганскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́НІС,
малая планета. Адкрыта Э.Дэльпортам (Бельгіі, 1936). Абарачаецца вакол Сонца па выцягнутай эліптычнай арбіце з перыядам 2,76 г. Папярочнік Адоніса каля 1 км; адлегласць ад Сонца 0,44—3,50 а.а. Найменшая адлегласць ад Зямлі каля 2 млн.км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́ЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 2 км на Уадв. Беразнякі, вусце за 1 км на ПдЗадв. Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЛО́ЖА, Бікложка,
рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУадв. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЧА, Кечкаўка,
рака ў Беларусі, у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 2 км на Пнадв. Лазавое. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бродня. Цэнтр сельсавета. За 30 км на ПнУад Барысава, 106 кмад Мінска. 247 ж., 97 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.