вёска ў Беларусі, у Трокеніцкім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Вілія. За 29 км на Пн ад Астраўца, 34 км ад чыг. ст. Гудагай, 284 км ад Гродна. 234 ж., 82 двары (1995).
Вядома з 1390, калі вял.кн.ВКЛ Ягайла заснаваў тут Крыжаўзвіжанскі касцёл. У 14—16 ст. дзейнічаў кляштар аўгусцінцаў. У 1-й пал. 16 ст. цэнтр воласці і рэзідэнцыя віленскага ваяводы. З 1537 мястэчка, з 1566 у Віленскім пав.З 1795 цэнтр воласці Віленскага пав.Рас. імперыі. На пач. 20 ст. 405 ж.Зкастр. 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы. З 1939 у БССР, у 1940—62 і з 1965 у Астравецкім, у 1962—65 у Ашмянскім р-не. У 1970 — 295 ж., 91 двор. Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанскі касцёл (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР КАРТЭЗІЯ́НЦАЎ.
Пабудаваны ў 1648—89 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. У час Паўночнай вайны 1700—21 і баёў з Барскімі канфедэратамі (1772) часткова разбураны. У 1831 закрыты за ўдзел манахаў у паўстанні 1830—31. У 1866 часткова разабраны. Захаваліся рэшткі паўд. і зах. частак кляштара. У барочны комплекс уваходзілі мураваныя будынак касцёла, каплічка, жылыя карпусы з маленькімі ўнутр. дворыкамі, трапезная, б-ка, шпіталь, аптэка, гасп. пабудовы, якія былі абнесены крапасной сцяной з вежамі. Гал. уваходам у кляштар служыла магутная брама з байніцамі. Двухпавярховыя карпусы келляў манахаў-самотнікаў былі злучаны з касцёлам калідорамі-галерэямі. Дэкар. аздабленне — пілястры, раскрапоўкі, глыбокія нішы, фігурныя франтоны. Касцёл — 3-нефавая базіліка з трыма гранёнымі апсідамі і гранёным тамбурам пры ўваходзе. Сілуэт ансамбля фарміравала абарончая 8-гранная шмат’ярусная вежа-званіца з магутнымі сценамі, вузкімі вокнамі-байніцамі.
Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў. З малюнка Н.Орды. 1870-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЕ́Ц (Антон Эдвард) (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1885),
польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл.т-вафіларэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.:
Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЎПІ́ЛС (Daugavpils),
горад, цэнтр раёна ў Латвіі. 127 тыс.ж. (1992). Прыстань на р. Даўгава. Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка, хім., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, мэблі і інш.Пед.ін-т. Краязнаўчы і маст. музеі. Тэатр.
Засн. ў 1275 рыцарамі-мечаносцамі як крэпасць Дынабург. З 1559 пад уладай ВКЛ і Польшчы. У 1569 разам зІнфлянтамі далучаны да Польшчы. У 1656 заняты рус. войскамі і перайменаваны ў Барысаглебск. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 вернуты Рэчы Паспалітай. У 17 ст. дасягнуў эканам. росквіту, тут знаходзіліся рэзідэнцыя біскупа інфлянцкага і ваяводы; з 1677 сталіца інфлянцкага княства. З 1772 у складзе Расіі, з 1777 цэнтр павета Полацкай, з 1802 — Віцебскай губ. У 1810—32 пабудавана крэпасць. З 1893 наз. Дзвінскам. З 1920 у складзе Латвіі, перайменаваны ў Д. У 1922—38 у Д. існавала Дзвінская дзярж.бел. гімназія. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням фашыстамі (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́БАЛАЦЬ,
вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Радунь—Астрына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 52 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 80 км ад Гродна, 46 км ад чыг. ст. Бастуны. 1137 ж., 448 двароў (1997).
Вядома з канца 14 ст.З канца 15 ст. да пач. 20 ст. належала Глінскім, Нарбутовічам, Сапегам, Палубенскім, Габаям, Тышкевічам, Волянам, Плямяннікавым і інш.З 1536 мястэчка. З 1795 у Рас. імперыі. У пач. 19 ст. цэнтр воласці Лідскага пав. Віленскай губ. У 1880-я г. 75 ж.З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага пав. Навагрудскага ваяв.З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Радунскага р-на. З 1962 у Воранаўскім р-не. У 1971—892 ж., 321 двор.
Сельгасхімія. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (1803—12).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНА-ГУ́РА (Zielona Góra),
горад на З Польшчы. Адм. ц. Зеленагурскага ваяв. 116 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць таварных вагонаў, тэкст. машын, электравымяральнай апаратуры), тэкст., харч., мэблевая. Інжынерны і пед. ін-ты. Тэатр. Філармонія. Гіст. музей. Маст. галерэя. Арх. помнікі 15—17 ст.: познагатычны касцёл (1372—94), фрагменты муроў і бастыёнаў.
У 13 ст. ўмацаванае пасяленне на скрыжаванні гандл. шляхоў. Гар. правы з 1323 (ням. назва Грунберг). З 1331 васал Чэхіі. З 1490 належала польск. каралям. З 1506 у складзе Чэхіі. У 15—16 ст. хутка развівалася эканоміка горада (сукнаробства, вінаградарства, выраб він), існавалі манетны двор і водаправод. З 1742 у складзе прускай дзяржавы, вялася планамерная германізацыя. У 19 ст. развівалася вінаробства, выраб шэрсці, існавала вагонная ф-ка. З 1945 у складзе Польшчы пад сучаснай назвай, з 1950 цэнтр ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАР (Kádár) Янаш 26.5.1912, г. Рыека, Харватыя — 6.7.1989),
венгерскі дзярж. і паліт. дзеяч. З 1931 чл.Камуніст. партыі Венгрыі (КПВ). Удзельнік руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1946—50 нам.ген. сакратара КПВ (з 1948 Венг. партыя працоўных, ВПП), адначасова ў 1948—50 міністр унутр. спраў. У 1951—54 зняволены. З 1956 чл. палітбюро і сакратар ЦК ВПП. У час Венг. паўстання 1956 з 24 кастр. ва ўрадзе І.Надзя, 31 кастр. разам з ім заснаваў Венг.сацыяліст. рабочую партыю (ВСРП), Зліст. пакінуў Будапешт, 4 ліст. стварыў рэв. рабоча-сял. ўрад (узначальваў да 1958), які звярнуўся за дапамогай да СССР. З 1957 1-ы сакратар ВСРП. У 1961—65 старшыня ўрада, пачаў эканам. рэформы з элементамі рыначных адносін, згорнутую ў 1970-я г. На Усевенг. канферэнцыі ВСРП (1988) адмовіўся ад кіравання партыяй, да канца жыцця заставаўся яе ганаровым старшынёй.
савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Петраградзе, камендант поштаў і тэлеграфа. Злют. 1918 у Чырв. Арміі, зчэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач.Зах. дывізіі (злют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. Звер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыўся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.—вер. 1920 камандуючы 1-й польскай Чырв. Арміяй, потым нач. 5-й стралк. дывізіі. Зліст. 1920 у разведупраўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр.ваен. акругі, потым ваен. аташэ ў Кітаі. З 1927 камандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. З 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
фера- і ферымагнетыкі з малым значэннем каэрцытыўнай сілы (Hc < 800 А/м). Характарызуюцца высокімі значэннямі магнітнай пранікальнасці, якія дасягаюцца зніжэннем энергій магнітна-крышт. і магнітапругкай анізатрапіі (гл.Магнітная анізатрапія).
М.м. з’яўляюцца: тэхнічна чыстае жалеза, нізкавугляродзістая і электратэхн. (крамяністая) сталь; крышт. сплавы жалеза з нікелем (пермалой), з нікелем і кобальтам (пермінвар), з кобальтам і дабаўкамі ванадыю (пермендзюр), з алюмініем (алфер), з алюмініем і крэмніем (алсіфер); аморфныя сплавы на аснове жалеза, кобальту, нікелю з дабаўкамі (да 20%) бору, крэмнію, вугляроду і інш. элементаў (амарфізатары); ферыты; магнітадыэлектрыкі. Найб. высокія значэнні магн. пранікальнасці маюць метал. М.м., якія выкарыстоўваюць пры рабоце на частотах да 105 Гц, на частотах 104—108 Гц выкарыстоўваюць магнітадыэлектрыкі, нікель-цынкавыя ферыты, ферыты-гранаты. З М.м. вырабляюць асяродкі і полюсныя наканечнікі магнітаў, магнітаправоды, трансфарматары, розныя прылады ЗВЧ. Гл. таксама Магнітныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН (Сяргей Мікалаевіч) (13.6. 1907, Мінск — 20.5.1972),
бел. вучоны-эканаміст, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рэканам.н. (1967), праф. (1967). Скончыў БДУ (1929), Маск. планавы ін-т Дзяржплана СССР (1938). З 1925 у Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 у НДІ арганізацыі і аховы працы ВЦСПС, з 1936 у Ін-це эканомікі АНБССР (з 1946 дырэктар). З 1947 у апараце ЦККПБ. У 1953—65 старшыня Дзяржплана БССР, адначасова нам. старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1958). З 1966 у Бел.дзярж. ін-це нар. гаспадаркі (рэктар), з 1969 у БДУзаг. кафедры палітэканоміі. Навук працы па эканоміцы і планаванні нар. гаспадаркі. Чл.ЦККПБ, Дэп. Вярх. СаветаСССР 5—6-га скл. (1958—66), дэп. Вярх. СаветаБССР 3—4-га скл. (1951—59).
Тв.:
Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития. М., 1960 (разам з М.М.Іпам);
Экономическая эффективность общественного производства. Мн., 1970.