элемент акустаэлектронных прылад для пераўтварэння эл.-магн. энергіі ў акустычную (энергію пругкіх ваганняў) і наадварот. У залежнасці ад напрамку пераўтварэння адрозніваюць Э.п.-выпрамяняльнік і Э.п.-прыёмнік. Канструкцыі Э.п. істотна залежаць ад іх прызначэння.
З дапамогай Э.п.-выпрамяняльнікаў ажыццяўляецца ўзбуджэнне акустычных ваганняў у пругкіх асяроддзях, Э.п.-прыёмнікаў — прыём і вымярэнне іх параметраў. Большасць Э.п. лінейныя (г.зн. задавальняюць патрабаванням нескажонай перадачы сігналаў) і абарачальныя (могуць працаваць як выпрамяняльнікі і як прыёмнікі). Большасць Э.п. ажыццяўляе падвойнае пераўтварэнне энергіі: эл.-мех. (частка падведзенай эл. энергіі пераўтвараецца ў ваганні мех. сістэмы) і механаакустычнае (ваганні мех. сістэмы ствараюць у асяроддзі гукавое поле). Існуюць Э.п., якія не маюць мех. вагальнай сістэмы і ствараюць гукавыя ваганні непасрэдна ў асяроддзі, напр., электраіскравы выпрамяняльнік, які стварае магутныя гукавыя ваганні пры эл. разрадзе ў вадкасці. Да асобнага класа Э.п. адносяць прыёмнікі гуку, прынцып дзеяння якіх заснаваны на зменах эл. супраціўлення адчувальнага элемента, напр., вугальныя мікрафоны ці інш. прыёмнікі, у якіх выкарыстоўваецца тэнзарэзістыўны эфект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ПЕН (Crippen) Роберт Лорэл (н. 11.9.1937, г. Бомант, ЗША),
касманаўт ЗША, удзельнік першага арбітальнага палёту касм. карабля тыпу «Спейс шатл». Капітан ВМФ. Скончыў Тэхаскі ун-т у г. Остын (1960), Аэракасм. школу лётчыкаў-даследчыкаў ВПС ЗША (1965), у якой і працаваў. З 1966 у лабараторыі пілатуемых палётаў ВПС ЗША, у 1969—91 у атрадзе касманаўтаў НАСА (з 1987 намеснік, з 1990 дырэктар праграмы «Спейс шатл»). У 1992—95 дырэктар Касм. цэнтра імя Дж.Кенэдзі НАСА, у 1996—2001 прэзідэнт кампаніі па вытв-сці ракетных рухавікоў. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—14.4.1981 на КК «Калумбія» (як пілот; з Дж.Янгам); 18—24.6.1983, 6—13.4.1984 і 5—13.10.1984 на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 23,5 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выключныя заслугі», «За выдатныя заслугі», «За касмічны палёт» (4). Яго імя занесена ў Залу гонару авіяцыі і Міжнар. залу гонару касманаўтыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРУ́Й,
кіраўнік паўстання бяднейшых слаёў насельніцтва ў 6 ст. ў Согдзе супраць мясц. арыстакратыі. Удзельнікі паўстання (вядома таксама як тыранія Абруя) захапілі г. Пайкенд. Многія прадстаўнікі вышэйшай знаці і купецтва ўцяклі ў Сямірэчча і папрасілі дапамогі ў правіцеля цюркаў Кара-Чурына, войскі якога разграмілі паўстанне каля 585. Абруй пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́Т (ад лац. Absolutus неабмежаваны, безумоўны),
у ідэалістычнай філасофіі — вечнае, бясконцае, безумоўнае, дасканалы і нязменны суб’ект, які «самадастатковы», сам па сабе змяшчае ўсё існуючае і стварае яго. У філасофіі Фіхтэ — гэта «Я», у Гегеля — сусветны розум (абсалютны дух), у Шапенгаўэра — воля, у Бергсона — інтуіцыя; у рэлігіі як абсалют выступае Бог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́ЛІЮ АКСІ́Д,
хімічнае злучэнне берылію з кіслародам, BeO. Бясколерныя крышталі, tпл 2580 °C; не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах і шчолачах. У прыродзе мінерал брамеліт. Выкарыстоўваецца як запавольнік і адбівальнік нейтронаў, матэрыял для абалонак цвэлаў і паліўных каналаў у ядз. рэактарах, гарачатрывалы і хімічна ўстойлівы матэрыял для спец. керамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЫ́П (ад бія... + тып),
1) сукупнасць асобін у складзе папуляцыі (унутрыпапуляцыйная групоўка) з падобным генатыпам. У 1920—30-я г. Біятып разглядаўся як самая дробная таксанамічная катэгорыя, з якой складаецца від (гл.Экатып). Зрэдку да біятыпу адносяць групу асобін, падобных фенатыпічна, але не абавязкова генетычна ідэнтычных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКІ́ (Bovinae),
1) падсямейства млекакормячых сям. пустарогіх. 4 роды: буйвалы; афр. буйвалы; зубры — бізон, зубр; быкі сапраўдныя — тур, як, бантэнг (Bos javanikus), гаур (B. gaurus), купрэй (B. sauveli); жывуць у розных частках Азіі. Усяго 12 відаў. Многія быкі прыручаны, дзікія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
грузавое драўлянае ветразевае судна з шырокімі і высока прыўзнятымі кармой і носам. Мае 2—4 мачты. Ветразі чатырохвугольнай формы з цыновак і бамбукавых рэек. Асадка невялікая, грузападымальнасць да 600 т. На Дж. перавозяць грузы, выкарыстоўваюць як жыллё. Распаўсюджаны ў Паўд.-Усх. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯТЭНЗІ́Н, ангіятанін, гіпертэнзін,
біялагічна актыўнае рэчыва, што павышае крывяны ціск. Поліпептыд, складаецца з некалькіх амінакіслот, утвараецца з ангіятэнзінагену, які намнажаецца ў крывяной плазме пры недастатковым забеспячэнні нырак крывёю; састаўная частка рэнін-ангіятэнзінавай сістэмы, што ўдзельнічае ў рэгуляванні тонусу сасудаў. Сінтэзаваны біял. актыўныя аналагі натуральнага ангіятэнзіну, якія выкарыстоўваюцца яклек. сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМО́ГРАФ (ад анема... + ...граф), анемарумбограф,
прылада для бесперапыннага аўтам. запісу скорасці і напрамку (румбу) ветру. Адрозніваюць тыпы: чашачны анемограф (прыёмная частка як у анемометра; запісвае скорасць ветру з дакладнасцю 0,5—1 м/с. Анемограф манаметрычны (рэгіструе парывы ветру з дакладнасцю 0,3—0,5 м/с). Найб. дакладны анемограф аб’ядноўвае чашачны і манаметрычны.