першыя 5 кніг Бібліі (Быццё, Зыход, Левіт, Лікі і Другазаконне); вядомыя таксама пад назвай Закон, або Вучэнне (па-яўрэйску — Тора); гал. свяшчэнныя кнігі іудаізму. П. — раздзел Старога запавету, складзены ў 1-м тыс. да н.э. Стварэнне яго прыпісваюць біблейскаму герою Майсею. У 1519 Ф.Скарына выпусціў у Празе П. ў 5 асобных кнігах на старабел. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁХВАЛЯВО́Д,
канал (хвалявод), уздоўж якога распаўсюджваюцца радыёхвалі. Для Р. характэрна, што яго папярочныя памеры параўнальныя з даўжынёй перададзеных хваль. Бываюць трубчастыя металічныя круглага, прамавугольнага ці інш. папярочнага сячэння, а таксама стрыжнёвыя дыэлектрычныя (суцэльныя ці пустацелыя). Выкарыстоўваюцца як элементы ЗВЧ-ланцугоў радыётэхн. апаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАІ́ТЫ,
у заходнесеміцкай міфалогіі насельнікі царства мёртвых. У міфалагічных паданнях Р. разам з багамі трапезнічаюць і дапамагаюць у рабоце вярх. богу Ілу, а на зямлі разам з жывымі людзьмі робяць ахвярапрынашэнні. Магчыма, Р. называлі таксама катэгорыю жывых людзей, што прайшлі спец. абрад пасвячэння (квазісмерць), які ўраўноўваў іх з насельнікамі царства мёртвых і дазваляў далучацца да тайнаў багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХУ́НКІ БУХГА́ЛТАРСКАГА ЎЛІ́КУ,
сістэматычны рэгістр, дзе адлюстроўваюцца і кантралююцца стан і рух сродкаў, рэсурсаў і гасп. працэсаў прадпрыемства. Вядзецца ў выглядзе журнала, табліцы і інш. Адрозніваюць сінт. (галоўныя) і аналіт. (дапаможныя) Р.б.ў., паводле прызначэння і структуры — асн., рэгуляцыйныя, аперацыйныя і пазабалансавыя; паводле эканам. зместу — гасп. сродкаў, крыніц гасп. сродкаў і гасп. працэсаў. Гл.таксамаБухгалтарскі ўлік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНАЛІЗА́ТАРСКАЯ ПРАПАНО́ВА,
тэхнічнае рашэнне па новай і карыснай змене канструкцыі ці матэрыялу вырабаў, тэхналогіі вытв-сці і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца, і інш. У адрозненне ад вынаходства з’яўляецца прапановай па ўдасканаленні і больш рацыянальным выкарыстанні ўжо вядомых тэхн. сродкаў. Аўтар Р.п. мае права на аўтарства, узнагароду і інш. правы і льготы, прадугледжаныя заканадаўствам. Гл.таксамаВынаходніцкае права, Вынаходніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКА́Ўракі,
адгалінаванне рэчышча ракі. Узнікае ў выніку намнажэння наносаў у рэчышчы ў выглядзе асяродка або вострава, а таксама пры прарывах лукавін (гл.Меандры). На горных рэках Р. фарміруюцца звычайна пры выхадзе вадацёкаў на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы паслабляецца; на раўнінных рэках Р. характэрны для дэльт. Другарадныя Р. часта называюць пратокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЬВЕ́РНЫ СТАНО́К, такарна-рэвальверны станок,
металарэзны станок такарнай групы з паваротным прыстасаваннем (рэвальвернай галоўкай) для ўстаноўкі і замацавання пааперацыйных камплектаў інструменту. Выкарыстоўваецца для шматінструментальнай апрацоўкі складаных паверхняў дэталей з прутковага матэрыялу (прутковыя Р.с.) і штучных загатовак (патронныя Р.с.). На Р.с. выконваюць аперацыі тачэння, расточвання, свідравання, зенкеравання, рассвідроўвання і інш. Выкарыстоўваюцца таксама рэвальверныя паўаўтаматы (патронныя Р.с. з лікавым праграмным кіраваннем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЬЕ́ФУ КА́РТЫ Адлюстроўваюць рэльеф сушы і марскога дна Зямлі або паверхню інш. касмічных цел. Найб. пашыраны гіпсаметрычныя карты, батыметрычныя карты, геамарфалагічныя карты, морфаметрычныя карты. Існуюць таксама морфаграфічныя Р.к. (адлюстроўваюць знешні выгляд рэльефу), фізіяграфічныя (паказваюць рэльеф у перспектыўным адлюстраванні), карты парушанасці рэльефу і мерапрыемстваў па ахове зямной паверхні ад эрозіі, дэфляцыі і інш. неспрыяльных прыродных і тэхнагенных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЯТЫВІ́СЦКІЯ ЭФЕ́КТЫ,
фізічныя з’явы, якія назіраюцца пры скарасцях руху, параўнальных са скорасцю святла ў вакууме. Вынікаюць з Лорэнца пераўтварэнняў і разглядаюцца ў спец.адноснасці тэорыі. Да іх адносяць: рэлятывісцкае скарачэнне падоўжных (у напрамку руху) даўжынь, рэлятывісцкае запавольванне часу і інш. Рэлятывісцкімі наз.таксама эфекты агульнай тэорыі адноснасці (рэлятывісцкай тэорыі прыцягнення), напр., эфект запавольвання часу ў моцным гравітацыйным полі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕ́Р у матэматыцы, сукупнасць лінейна незалежных вектараў, якія маюць агульны пачатак, узятых у пэўным парадку. Калі вектары, што складаюць Р., папарна артаганальныя, то Р. наз. артаганальным, а калі пры гэтым яны маюць адзінкавую даўжыню — артанармаваным (гл.Артаганальная сістэма). Напр., у трохмернай прасторы Р. можа служыць любая тройка папарна непаралельных адной плоскасці вектараў. Гл.таксамаБазіс у матэматыцы.