САНІДЗІ́Н [ад грэч. sanis (sanidos) таблічка, дошка],
пародаўтваральны мінерал з групы палявых шпатаў, каліева-натрыевы алюмасілікат (K, Na)AlSi3O8. Мае прымесі кальцыю і барыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі таблітчастыя да пласціністых, характэрны двайнікі прарастання (асабліва карлсбадскія). Бясколерны, вадзяна-празрысты. Цв. 6. Шчыльн. 2,6 г/см³.
Крохкі. Магматычнага паходжання. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прам-сці, высакаякасная сыравіна для электракерамікі, вытв-сці гліназёму, калійных угнаенняў, паташу. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Германіі, Італіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНЦО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
састаўная частка поліметалічных руд, радзей утвараюць самаст. паклады. Вядома каля 180 мінералаў свінцу, прамысл. значэнне маюць сульфіды (галеніт — 86,6% свінцу), меншае — сульфасолі і карбанаты. Акісленыя руды складзены з цэрусіту (карбанат свінцу) і англезіту (сульфат свінцу). С.р. маюць цынк (мінералы сфалерыт, смітсаніт, каламін), серу, радзей медзь і барый, а таксама серабро, золата, кадмій, вісмут, сурму, ртуць, талій, германій і інш.Гал. радовішчы ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Перу, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́КХІ (на мове хіндзі сікх — вучань),
паслядоўнікі сікхізму. У канцы 18 ст. стварылі ў Пенджабе ўласную дзяржаву, якая была знішчана англічанамі ў 1849 (гл.Англа-сікхскія войны). Зараз складаюць большасць насельніцтва інд. штата Пенджаб і значную ч. насельніцтва штата Утаранчал-Прадэш; асобныя абшчыны С. раскіданы па ўсёй Індыі, пераважна ў гарадах. У выніку міграцыі за мяжу абшчыны С. узніклі таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. і Паўд. Афрыцы, у апошнія дзесяцігоддзі ў ЗША.
ваенны і дзярж. дзеяч Панамы. Брыгадны ген. (1969). Служыў у Нац. гвардыі Панамы, з 1968 яе камандзір. У кастр. 1968 узначаліў ваен. пераварот і стаў фактычным кіраўніком Панамы. У 1972—79 кіраўнік панамскага ўрада і Вярх. лідэр панамскай рэвалюцыі. Дамогся ў 1977 ад адміністрацыі ЗША падпісання дагавора аб Панамскім канале, паводле якога канал паступова пераходзіў пад юрысдыкцыю Панамы. Загінуў у авіяц. катастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́МБАЛ (Trumbull) Джон (6.6.1756, г. Лебанан, штат Канектыкут, ЗША — 10.11.1843),
амерыканскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане ў Б.Уэста. Удзельнік Вайны за незалежнасць (1775—83), ад’ютант Дж.Вашынгтона. У 1794—1804 і 1808—15 жыў у Лондане. У 1817—36 узначальваў Амер. акадэмію прыгожых мастацтваў у Нью-Йорку. Аўтар невял. тонкіх рэаліст. партрэтаў удзельнікаў вызв. вайны, у т. л. Р.Ізарда, і патрыятычных гіст. карцін («Бітва пры Банкерс-Хіле», «Дэкларацыя незалежнасці», 1786—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́НАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні для прамысл. здабычы тытану. Вядома больш за 80 мінералаў, у якіх ёсць тытан, гал. з іх: ільменіт, рутыл, анастаз, брукіт, лейкаксен, лапарыт, тытаніт, пераўскіт. Большасць Т.р. комплексныя, з іх таксама здабываюць жалеза, ванадый, цырконій, скандый, фосфар і інш.Прамысл. радовішчы падзяляюцца на магматычныя, экзагенныя (кор выветрывання і россыпы) і метамарфагенныя. Колькасць TiO2 у рудах 0,5—35%. Радовішчы ў Аўстраліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ПЛ (Whipple) Джордж Хойт (28.8.1878, г. Ашленд, ЗША — 1.2.1976),
амерыканскі ўрач-патолаг. Скончыў Іельскі ун-т (1900) і ун-т Дж.Хопкінса (1905). З 1914 праф. Каліфарнійскага ун-та, у 1921—55 ва ун-це Рочэстэра (штат Нью-Йорк). Навук. працы па анеміях (адзін з аўтараў т.зв. пячоначнага метаду лячэння перніцыёзнай анеміі), пігментным абмене, паражэннях печані і падстраўнікавай залозы, туберкулёзу, паразітарных хваробах. Нобелеўская прэмія 1934 (з Дж.Р.Майнатам і У.П.Мёрфі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЧЫТА (Wichita),
горад у цэнтр.ч.ЗША, на р. Арканзас, у штаце Канзас. Засн. ў 1864, горад з 1871. 330 тыс.ж. (2000). Чыг. вузел. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Аптовы гандаль жывёлай і збожжам. Адзін з найб. цэнтраў авіяц. прам-сці краіны (заводы карпарацыі «Боінг»). Радыёэлектронная, прыладабуд., эл.-тэхн.прам-сць, вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі, хім., харч. прам-сці. Буйныя элеватары. 2 ун-ты. Каля У. здабыча нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НЦЫЯ (ад лац. uncia),
1) адзінка масы ў англ. сістэме мер. Адрозніваюць гандлёвую (камерцыйную) У., роўную 28,34953 г, і тройскую (прабірную) — 31,1035 г. 2) Адзінка масы ў сістэме аптэкарскай вагі, роўная ў Расіі 29,861 г, у Вялікабрытаніі 31,1035 г. 3) Адзінка масы ў Стараж. Рыме, якая складала 1/12асн. тады адзінкі масы лібры, раўнялася 27,288 г. 4) Адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцей, роўная ў ЗША 29,57 см³ (1/128галона), у Вялікабрытаніі 28,41 см³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЭ́РБЕНКС (Fairbanks) Дуглас [сапр. Дуглас Элтан Томас Ульман
(Ullman); 23.5.1883, г. Дэнвер. штат Каларада, ЗША — 12.12.1939], амерыканскі кінаакцёр, прадзюсер. З 1904 у т-ры, з 1915 у кіно. Найб. вядомы ў амплуа шукальніка прыгод у фільмах «Амерыканец» (1916),
«Дзікі і лахматы» (1917), «Знак Зора» (1920), «Тры мушкецёры» (1921), «Робін Гуд» (1922), «Багдадскі злодзей» (1924), «Чорны пірат» (1926), «Утаймаванне свавольніцы» (1929), «Прыватнае жыццё Дон Жуана» (1934) і інш. Аўтар шэрагу сцэнарыяў фільмаў. Спец. прэмія «Оскар» 1939.