СЁГУ́Н (скарочаная назва ад яп. сейі тайсёгун літаральна — вялікі палкаводзец, які падпарадкоўвае варвараў),
першапачаткова званне, якое надавалася камандуючым войскамі, што пасылаліся са стараж. сталіцы Японіі Кіёта (Хэяна) у 794—811 для заваявання народнасці эбісу (айнаў) у паўн.-ўсх.ч. в-ва Хонсю; у 1192—1867 — тытул ваен.-феад. правіцеляў Японіі, якія кіравалі ад імя імператара і паходзілі з дынастый Мінамота (1192—1333), Асікага [1335(1338)—1573], Такугава (1603—1867). Улада С. (сёгунат) скінута ў час рэвалюцыі 1867—68 (гл.Мэйдзі ісін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЛІКАЎ Серафім Сяргеевіч (н. 7.7.1914, г. Калуга, Расія),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). Адзін з вядучых майстроў рас. масавай песні (больш за 300), лепшыя з якіх адзначаны эпічнай шырынёй, меладычнай яркасцю, арган. спалучэннем грамадзянскага пафасу са шчырасцю пачуццяў. Сярод інш. твораў: аперэта «Баранкін, будзь чалавекам!» (паст. 1965), творы для сімф.арк.нар. інструментаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ЧКА Галіна Казіміраўна (н. 11.1 1.1955, в. Сташулі Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. літаратуразнавец і крытык. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1978). Настаўнічала, працавала перакладчыцай, у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», з 1995 выкладае ў Бел.пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1975 (вершы). Даследуе маральна-этычныя пошукі сучаснай бел. прозы.
Тв.:
Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры XIX — пачатку XX стст. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),
хан Залатой Арды з 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б.вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЎСКІ Міхаіл Сцяпанавіч (12.2.1871, с. Галубава Пскоўскай вобл., Расія — 29.5.1929),
расійскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1896), дзе і працаваў (з 1913 праф.), адначасова ў 1924—27 у камісіі Гал. палаты мер і вагаў. Навук. працы па тэрмадынаміцы раствораў. Устанавіў законы, якія паказваюць залежнасць саставу пары раствору ад цеплаты выпарэння яго кампанентаў і т-ры (законы У.; 1911). Прэмія імя У.І.Леніна 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Мікалай Пятровіч (15.6.1915, в. Кайвакса Ленінградскай вобл., Расія — 17.4.1944),
удзельнік партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў 2-ю Ленінградскую артыл. школу (1936), вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, з 1943 маёр Ф. нам. камандзіра разведвальна-дыверсійнага атрада «Дзіма» на Міншчыне, удзельнік падрыхтоўкі забойства гаўляйтара В.Кубэ. Са студз. 1944 камандзір партыз. атрада на тэр. Польшчы, загінуў у баі з карнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛІЕ́Р Якаў Уладзіміравіч (21.10.1912, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл. — 18.12.1977),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934) і з 1937 выкладаў у ёй (з 1947 праф.). У рэпертуары творы розных фп. стыляў. Яго ігра вылучалася рамант. складам, тэмпераментнасцю, лірызмам, віртуознасцю. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў у Вене (1936, 1-я прэмія), у Бруселі імя Э.Ізаі (1938, 3-я прэмія). Сярод яго вучняў М.Плятнёў, Р.Шчадрын.
Літ.:
Я.Флиер: Статьи. Воспоминания. Интервью. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАД Валянцін Васілевіч (н. 25.8.1936, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1982), контр-адмірал (1988). Скончыў Першае вышэйшае ваенна-марское вучылішча падводнага плавання (1958), Ваенна-марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1988). У 1958—92 на падводных лодках Паўн. флоту: камандзір групы, старшы пам. камандзіра лодкі, камандзір атамнага падводнага крэйсера, нам. камандзіра злучэння падводных лодак. Капітан 1-га рангу Х. вызначыўся ў працяглым выпрабавальным пераходзе пад ільдамі Арктыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГАНО́Ў Дзмітрый Міхайлавіч (12.3.1903, г. Саратаў, Расія — 1992),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1922). Адзін з заснавальнікаў (1927) і ўдзельнік (да 1977) Квартэта імя Л.Бетховена. У 1930—86 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1935 праф., у 1956—81 заг. кафедры). Канцэртаваў як саліст і ў ансамблі з буйнымі музыкантамі свету. Першы выканаўца шматлікіх твораў рас. і замежных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Аўтар апрацовак для скрыпкі. Дзярж. прэмія СССР 1946.