прыродная геагр. зона (часам разглядаецца як падзона), уласцівая зах. прыакіянічнаму сектару субтрапічнага пояса сушы. Для М.з. характэрны міжземнаморскі клімат, адметная сезоннасць сцёку рэк (з зімовымі паводкамі), перавага ў прыродным раслінным покрыве вечназялёных лясоў і ксерафітных цвердалістых хмызнякоў. Тэрыторыя М.з. ў значнай ступені асвоена і моцна зменена гасп. дзейнасцю. Тыповая ў Міжземнамор’і, пашырана таксама ў Каліфорніі (ЗША), Чылі, у Паўд. і Паўд.-Зах. Аўстраліі, на Паўд. беразе Крыма і Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн. Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 м вышэйшы. чым у воз. Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛБАНІ (Albany),
горад на ПнУЗША. Адм. ц. штата Нью-Йорк. Засн. ў 1614. 103,6 тыс.ж., з гарадамі Скенектады, Трой і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Гудзон даступны для марскіх суднаў, каля пачатку канала Эры. Гандл.-размеркавальны цэнтр.Прам-сць: паліграф., тэкст., трыкат., швейная, харч.; вытв-сць пластмас. 2 ун-ты. Арх. помнікі: галандскі форт (17 ст.), жылыя дамы (17—18 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТСМУТ (Portsmouth),
горад на ПнУЗША, у штаце Нью-Гэмпшыр. Засн. ў 1653. 25,4 тыс.ж., з гарадамі Довер, Рочэстэр і агульнымі прыгарадамі больш за 250 тыс.ж. (2000, частка прыгарадаў у штаце Мэн). Марскі порт, трансп. вузел. Прам-сць: вытв-сцьЭВМ, кантрольна-вымяральных прылад, стралк. зброі, суднарамонтная, гарбарна-абутковая, гумавая, шкляная. Музейныя кварталы будынкаў 17 і 18 ст. У 1905 у П. падпісаны Портсмуцкі мірны дагавор 1905 паміж Расіяй і Японіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТЫ́Т (ад прозвішча Ж.Л.Пруста), рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка,
мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Мае 65,42% серабра. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прызматычныя крышталі, часта двайніковыя і трайніковыя зросткі. Колер рубінава-чырвоны, паўпразрысты. Бляск алмазны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5,6 г/см³. Трапляецца ў кальцытавых жылах нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчаў. Гіпергенны П. утвараецца ў зоне акіслення сярэбраных радовішчаў. Важны кампанент сярэбраных руд. Трапляецца ў Чылі, Францыі, Чэхіі, Канадзе, ЗША, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС Міхаіл Ісакавіч (22.9.1871, Вільня — 22.12.1938),
скрыпач-віртуоз. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1900). Канцэртаваў як саліст і ансамбліст. У 1906—14 жыў у Берліне, дзе разам з братам, віяланчэлістам Іосіфам і жонкай, піяністкай В.Маурынай, стварыў рускае трыо з выкананнем твораў рус. кампазітараў. З 1915 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1918 жыў у Германіі і Швецыі, ЗША. Выступаў як дырыжор, выкладаў у Муз. ін-це Кёртыс (Філадэльфія). Аўтар шматлікіх транскрыпцый для скрыпкі і фп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАЛЬГА́Р (франц. re’algar ад араб. рахдж аль гхар — літар. пыл рудніка),
мінерал класа сульфідаў, сульфід мыш’яку, AS4S4. Мае 70,1% мыш’яку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя масы, налёты, коркі, зярністыя агрэгаты, рэдка прызматычныя крышталі. Колер ярка-чырвоны, аранжава-жоўты. Бляск шкляны, смалісты. Празрысты. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,6 г/см³. Крохкі. Паходжанне гідратэрмальнае; таксама прадукт вулканічнай сублімацыі і выдзялення з тэрмальных крыніц. Радовішча ў ЗША, Чылі, Кыргызстане, Расіі, Італіі і інш. Руда мыш’яку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЕ́ЙСКІ Віктар Іосіфавіч (н. 24.1.1967, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен, веславанне на каноэ. Засл. майстар спорту Беларусі (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) на каноэ-двойцы (у пары з М.Жураўскім, Малдова) на дыстанцыях 500 і 1000 м; сярэбраны прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША); 9-разовы чэмпіён свету на розных дыстанцыях (1989, 1990, 1991), сярэбраны прызёр (1991, 1995). 8-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААВЕ́ДРА ЛА́МАСА ПАКТ 1933,
дагавор аб прынцыпах міжнар. адносін, заключаны па ініцыятыве міністра замежных спраў Аргенціны К.Сааведра Ламаса. Падпісаны 10 кастр. прадстаўнікамі Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Парагвая, Уругвая і Чылі, пазней большасцю дзяржаў Лац. Амерыкі і ЗША. Асуджаў агрэсіўныя войны, дэклараваў урэгуляванне ўсіх міждзярж. спрэчак толькі мірнымі сродкамі. Забараняў узбр. ці інш. ўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго, прадугледжваў міжнар. ціск на дзяржавы-агрэсары. Абавязаў бакі не прызнаваць змены граніц, якія ажыццёўлены гвалтоўным шляхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
рака на ЗЗША. Даўж. каля 640 км (з р. Піт каля 960 км), пл. басейна 73 тыс.км². Вытокі на схілах гор Кламат, цячэ па паўн.ч. Каліфарнійскай даліны, упадае ў зал. Сан-Францыска, у вусці зліваецца з р. Сан-Хаакін. Зімовыя паводкі, вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 314 м³/с. Буйное вадасх. Шаста, ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 288 км ад вусця.