АСТРАВІ́ЦЯНАЎ Канстанцін Васілевіч (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969),
савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1953), правадз.чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АНСССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛЫ Канстанцін Рыгоравіч (27.5.1876, г.п. Царычанка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 12.9.1947),
украінскі эканаміст, статыстык. Д-рпаліт. эканоміі і статыстыкі (1911). Акад.АН УССР (1919). Віцэ-прэзідэнт АН УССР (1928—30). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1900), Варшаўскі ун-т (1904). Вёў пед. работу ў Кіеўскім ун-це і Кіеўскім камерцыйным ін-це. У 1943—47 дырэктар Ін-та эканомікі АН УССР. Даследаванні па праблемах эканам.-геагр. развіцця прам-сці Польшчы і Украіны, міграцыі насельніцтва, унутр. і знешняга гандлю, эканомікі страхавання і інш. Аўтар падручнікаў па статыстыцы і эканам. геаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ЎСКІ Дзмітрый Пятровіч (1810, Магілёўская губ. — 23.11.1856),
расійскі эканаміст. статыстык. Скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус (1829). З 1831 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанкі Збору законаў Рас. імперыі. З 1845 у Кіеве на стат. рабоце. Распрацаваў сістэму стат. паказальнікаў для вывучэння з’яў грамадскага жыцця, а таксама праграму даследавання прадукц. сіл Расіі. Пры вывучэнні сац. з’яў прытрымліваўся канцэпцыі падзелу грамадства на асобныя класы і групы, неабходнасці забеспячэння росту нар. дабрабыту. Аўтар прац «Аб крыніцах і выкарыстанні статыстычных звестак» (1846), «Статыстычнае апісанне Кіеўскай губерні» (т. 1—3, 1852).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́ВА Галіна Іванаўна (н. 30.3.1939, в.Вял. Сялюцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1967), праф. (1989). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1961). З 1963 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Даследуе праблемы і стан грашова-крэдытнай сістэмы і банкаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў, даведнікаў.
Тв.:
Кредитование и расчеты предприятий. Мн., 1975 (разам з У.Ф.Блізняцом, С.С.Ткачуком);
Совершенствование банковского кредитования отраслей народного хозяйства. Мн., 1983 (у сааўт.);
Кредит и повышение эффективности промышленного производства. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Леанід Іванавіч (н. 10.8.1929, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1981). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю ў Маскве (1957). З 1962 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі аналізу гасп. дзейнасці ў гандлі, грамадскім харчаванні і інш. галінах эканомікі, фін. менеджменце ва ўмовах станаўлення і развіцця рыначных адносін. Аўтар падручніка «Аналіз гаспадарчай дзейнасці ў гандлі» (4-е выд., 1995).
Тв.:
Экономический анализ в общественном питании. Мн., 1980;
Анализ финансового положения предприятия. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕЛЕ́ (Laveleye) Эміль Луі Віктор дэ (5.4.1822—2.1.1892),
бельгійскі эканаміст і сацыёлаг. Вучыўся ў Лёвенскім і Генцкім ун-тах. З 1864 праф. палітэканоміі ў Льежскім ун-це. Падзяляў погляды аўстрыйскай школы і лічыў, што вартасць тавараў вызначаецца каштоўнасцю і рэдкасцю, а цана — попытам і прапанаваннем; цэнтр. месца адводзіў паліт. ладу, выступаў за ўмяшанне дзяржавы ў паліт. жыццё, але супраць сацыяліст. ідэі ўсебаковага рэгулявання гаспадаркі. Ідэалам грамадскага жыцця лічыў саюз «свабодных» «самакіравальных абшчын», дэцэнтралізацыю. У сваёй асн. працы «Уласнасць і яе першабытныя формы» (1874) даў гіст.-этналагічны аналіз прыватнай уласнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН Мікалай Андрэевіч (н. 25.4.1922, в. Вострыцы Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1955), праф. (1980). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1952). З 1955 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе пытанні арганізацыі і планавання прамысл. вытв-сці, удасканалення ўнутрыгасп. разліку. Адзін з аўтараў падручнікаў, навуч. дапаможнікаў па эканоміцы і планаванні прам-сці.
Тв.:
Техпромфинплан предприятия при новой системе планирования. Мн., 1971 (у сааўт.);
Экономический справочник. Мн., 1980 (у сааўт.);
Экономика, организация и планирование промышленного производства. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ (Leontief) Васіль Васілевіч (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999),
амерыканскі эканаміст. Чл.Нац. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны чл. Расійскай АН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1931 праф. эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеўская прэмія 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́Ў Іосіф Іосіфавіч (н. 14.2.1941, в. Куты Магілёўскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1993). Д-рэканам.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БСГА (1964) і з 1970 працуе ў ёй (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах планавання і матэм. мадэліравання эканам. сістэм АПК. Распрацаваў сістэму эканоміка-матэм. мадэлей для аптымізацыі развіцця АПК рэгіёна, ажыццяўлення спецыялізацыі с.-г. прадпрыемстваў ва ўмовах кааперавання.
Тв.:
Оптимальное планирование АПК района. Мн., 1987;
Экономико-математическое моделирование экономических систем и процессов в сельском хозяйстве. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКАЯ Ірына Уладзіміраўна (н. 4.3.1941, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.эканаміст. Канд.эканам.н. (1979), праф. (1994). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). З 1985 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. працы па праблемах эканомікі і арг-цыі жывёлагадоўлі, кааперацыі ў АПК, фарміраванні харч. рынкаў АПК у рэспубліцы.
Тв.:
Организация и планирование агропромышленного комплекса: В 3 ч. Ч. 1—2. Мн., 1987—89;
Эффективность производства продукции скотоводства. Мн., 1992 (разам з М.А.Бычковым);
Кооперация в теории и практике сельскохозяйственного производства. Мн., 1993 (з ім жа).