механічны рух часціцы (матэрыяльнага пункта), пры якім модуль тангенцыяльнага паскарэння (у выпадку прамалінейнага руху модуль поўнага паскарэння) застаецца пастаянным. Пры Р.р. праекцыя скорасці v часціцы на напрамак руху і шляхS, пройдзены ад пач. становішча, у кожны момант часу t вызначаюцца формуламі: v = v0 + at, s = v0t + at2/2, дзе v0 — пач. скорасць, a — праекцыя тангенцыяльнага (поўнага) паскарэння на напрамак руху. Пры a > 0 рух роўнапаскораны, пры a < 0 — роўназапаволены, пры a = 0 — раўнамерны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМЕНСКІ КАНА́Л,
водны шляхміжнар. значэння на тэр. Фінляндыі і Расіі, на Карэльскім перашыйку. Злучае воз. Сайма ў раёне г. Лапеэнранта з Фінскім зал. Балтыйскага м. каля г. Выбарг. Створаны ў 1856, рэканструяваны ў 1967—69. Даўж. 43 км, на тэр. Расіі — 29 км. Глыб. на фарватары 4,2 м, 8 шлюзаў. Сістэмай водных шляхоў і каналаў злучаны з г. Хельсінкі і партамі Батнічнага зал. (Поры, Раўма). Паводле дагавора 1962 рас.ч. канала перададзена ў арэнду Фінляндыі на 50 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКІЯ ЗА́МКІ.
Існавалі ў 14—18 ст. на месцы дзядзінца і вакольнага горада Кобрын, на р. Кобрынка. У 16 ст. складаліся з драўляных Ніжняга («Прыгародак») і Верхняга («Высокага») замкаў. На падыходзе да Ніжняга замка шлях перагароджвала р. Кобрынка, цераз якую быў мост. На яго траплялі праз вежу-браму. На другім канцы моста (апошні яго пралёт быў пад’ёмны) стаяла другая 2-павярховая вежа-брама. Ніжні замак ахоўваўся 5 вежамі, гароднямі і парканам. У адной з вежаў размяшчаўся млын. Шлях у Верхні замак ішоў праз вежу-браму і мост цераз абарончы роў, што аддзяляў замкі. Мост быў на палях з лазняй пасярод і ўпіраўся ў вежу-браму Верхняга замка. Размешчаны ў ёй пад’ёмны механізм падымаў перад брамай апошні пралёт моста. Акрамя брамы тут стаялі яшчэ 4 вежы з гароднямі і парканам, на якіх размяшчаліся баявыя пляцоўкі — бланкаванне са стрэшкамі. Усе вежы былі накрыты гонтай. У 1597 артыл. ўзбраенне К.з. складалася з 2 «дел ляных», 5 серпанцінаў, 16 гакаўніц, 17 ручніц, 2 кіёў і рыштунку да іх. У канцы 18 ст. па загадзе А.В.Суворава, які валодаў тады горадам, К.з. разбураны і скапаны. Замкавыя насыпы знесены ў 1840-я г. пры пракладцы Маскоўска-Варшаўскай шашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРМЕНІ́Д (Parmenidēs) з Элеі
(каля 540 да н.э., Элея, Італія — каля 470 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філас.-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з 2 частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялект. падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў стараж. філасофіі; гэта дае падставу лічыць П. пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле П., крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне 2 пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры. У 20 ст. працы П. даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М.Хайдэгер) і англа-амер. аналітычнай філасофіяй.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Маковельский А. Досократики. Казань, 1915. Ч. 2;
расійскі мастак. Нар. мастак Расіі (1956). Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў студыі І.Машкова ў Маскве (1914—18) і маскоўскіх Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях (1920—22). Старшыня аб’яднання «Быццё» (1920), чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1926), маст. кіраўнік «Окон ТАСС» (1941—45). Выкладаў у Студыі ваен. мастакоў імя М.Грэкава (1935—41), маскоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва (1948—51), маст. ін-це (1953—60) і інш. Ствараў прасякнутыя рамант. пафасам гісторыка-рэв., батальныя і жанравыя карціны: «Пакаранне Сцяпана Разіна» (1923), «Таманскі паход» (1928), «Шлях з Горак» (1929), «Браты» (1932), трыпціх «Шчорс» (1938), «Краснадонцы» (1948). Аўтар серыі «Гады і людзі» (1930—31). Аформіў спектаклі «Іван Грозны» А.Талстога (1945), «Стварэнне свету» М.Пагодзіна (1945) у Малым т-ры; «Ад усяго сэрца» Г.Жукоўскага (1951) у Вял. т-ры ў Маскве; кнігі А.Фадзеева, Дз.Фурманава, П.Яршова і інш. Выступаў таксама як майстар панарам і дыярам (кіраваў аднаўленнем панарамы Ф.Рубо «Абарона Севастопаля», 1954—56). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949.
Адкрыты ў 1990 у Кушлянах (Смаргонскі р-н) на тэр.б. сядзібы, дзе з 1898 жыў Ф.Багушэвіч. Філіял Дзярж. музея гісторыі бел. л-ры. Плошча экспазіцыі 195 м², каля 300 экспанатаў (1995). Экспазіцыя складаецца з 2 частак: мемарыяльнай (мэбля, рэчы, якія належалі Ф.Багушэвічу, стужкі з пахавальных вянкоў і гэтак далей) і гісторыка-літаратурнай (матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях паэта). Сярод экспанатаў творы мастакоў і скульптараў, прысвечаныя Ф.Багушэвічу і паўстанню 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Asian Development Bank; АзБР),
рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т. л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штаб-кватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМО́ЗА (Міхаіл Міхайлавіч) (19 8.1917, в. Чапля Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 24.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Кіеўскае танк. вучылішча (1941). У ВМФ з 1938. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40: у баі на Карэльскім перашыйку 8.2.1940 наводчык гарматы гаўбічнай батарэі матрос Гармоза з гарматы знішчыў варожыя ўмацаванні, што адкрыла шлях для наступлення сав. войск. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандзір танка, танк. роты, у 1948—60 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ (Уладзімір Пятровіч) (н. 7.11.1953, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). Сярод твораў: тэматычныя карціны «Роспач», «Плады-1», «Плады-2», «Пан» (усе 1992), серыі «Спакуса» (1992), «Птушкі, якія не лятаюць» (1993), «Месячны шлях» (1996); пейзажы «Ранні снег» (1983), «Кінутыя гнёзды» (1995); нацюрморты «Сухія кветкі» (1981) і інш.; партрэты бацькі (1980), князя Міндоўга (1990) і інш. Творчасць вылучаецца багатай вобразнасцю, яркай метафарычнай мовай.
Л.Ф.Салавей.
У.Голуб. «Гняздо». Серыя «Птушкі, якія не лятаюць». 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Джон) (каля 1550, Сандрыдж, каля г. Дартмут, Вялікабрытанія — 29.12.1605),
англійскі мараплавец. Здзейсніў 3 плаванні (1585—87) з мэтай адшукання паўн.-зах. праходу з Атлантычнага ак. ў Ціхі, але знайсці гэты шлях ён не змог. Д. адкрыў праліў на З ад Грэнландыі, названы яго імем (Дэйвіса праліў), даследаваў зах. бераг Грэнландыі (да 73°паўн. ш.) і ўсх. бераг п-ва Лабрадор. У 1591—92 камандаваў караблём у экспедыцыі англ. карсара Т.Кавендыша, у час якой зрабіў пачатак адкрыццю Фалклендскіх а-воў.