МО́НІШ (Moniz) Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйр Эгаш
(de Abreu Freire Egas; 29.11.1874, г. Эштарэжа, Партугалія — 13.12.1955),
партугальскі неўрапатолаг і нейрахірург. Вучыўся ва ун-тах г. Каімбра (Партугалія) і г. Бардо (Францыя). З 1902 праф. ун-та г. Каімбра, у 1911—44 у Лісабонскім ун-це. Навук. працы па ўдасканаленні метаду ангіяграфіі для дыягностыкі пухлін мозга. Выкарыстаў хірург. ўмяшанне для лячэння некат. псіхічных хвароб, распрацаваў методыку прэфрантальнай лейкатаміі (разрэз белага рэчыва пярэдняга мозга). Нобелеўская прэмія 1949 (разам з В.Р.Гесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТАВО́ЙЦЕНКА Уладлен Тарасавіч (н. 23.2.1932, с. Пясчана Рашацілаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і мед. рэнтгеналогіі. Д-рмед.н. (1988). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1979). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Ленінградзе (1956). З 1986 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1990 у Бел.НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі. Навук. працы па нейрахірургіі траўм ц. н. с., мед. рэнтгеналогіі, медыка-сац. экспертызе хірург. і артапедатраўматалагічных захворванняў, рэабілітацыі хворых.
Тв.:
Электрорентгенография в нейрохирургии: Клиникорентгенол. исслед. 2 изд. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДО́ЛЬСКІ Павел Аляксандравіч (1815, Курская вобл., Расія —5.3.1881),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Праф. (1860). Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1841). З 1841 настаўнік Горы-Горацкай земляробчай школы, у 1848—64 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры), адначасова ў 1853—64 заг.вет. клінікі (першая на Беларусі) і ў 1849—64 коннага завода пры гэтым ін-це. Апісаў больш за 40 хвароб с.-г. жывёл. Пасля паўстання 1863—64 звольнены з ін-та.
Тв.:
Очерк истории ветеринарной медицины // Зап. Горыгорецкого земледельческого ин-та. 1854. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЬЕ́ Карл Францавіч (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧАГО́Ў Рыгор Пятровіч (н. 10.4.1944, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1993). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1969). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малаінвазійных тэлеэндавідыё- і лазерных тэхналогіях.
Тв.:
Прогнозирование и профилактика, послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. Душанбе, 1991;
Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. Мн., 1993;
Методы наложения повязок при травмах и некоторых заболеваниях. Мн., 1996 (разам з А.М.Няхаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПА́РАЎ Іосіф Мікітавіч (27.9.1924, в. Задарожжа Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 10.9.1994),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1975). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1963 гал.хірург Віцебскага абл. аддзела аховы здароўя. З 1966 у Віцебскім мед. ін-це (у 1979—84 рэктар). Навук. працы па таракальнай хірургіі і вывучэнні рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Тв.:
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з У.М.Велічэнкам);
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з М.Р.Лудам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯ́К Станіслаў Іванавіч (7.12.1950, г. Калінінград, Расія),
бел. вучоны ў галіне агульнай хірургіі, транспланталогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1977 у Бел.мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па хірург. метадах лячэння цукр. дыябету і інш. эндакрынных захворванняў, распрацоўцы метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў печані і жоўцевых шляхоў.
Тв.:
Необычная реакция на чужеродные ткани. Ч. 1—2. Мн., 1992 (у сааўт.);
Комплексная морфометрическая оценка аллотрансплантатов щитовидной железы после пересадки в правое предсердие // Количественная морфология развивающегося организма. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮПА́ТАЎ Стафан Іванавіч (15.8.1927, в. Іванава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. —24.3.1993),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1957). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1968 заг. кафедры). Працы па пытаннях патагенезу і хірург. лячэнні язвавай хваробы стрававода, страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІЧЭ́НКА Уладзімір Міхеевіч (н. 27.4.1916, г. Віцебск),
бел.хірург.Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1940), з 1955 працуе ў ім. Навук. працы па рэканструктыўных і арганазберагальных аперацыях: пластыка дэфектаў тоўстай і прамой кішак, вагатаміі пры лячэнні язвавай хваробы дванаццаціперснай кішкі; па дыягностыцы і метадах лячэння хвароб падстраўнікавай залозы.
Тв.:
Замещение дефектов толстой и прямой кишок илеотрансплантатом. Мн., 1967;
Острый панкреатит в эксперименте и клинике. Мн., 1971;
Обширные резекции кишечника. Мн., 1974 (разам з І.М.Сіпаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ Георгій Ігнатавіч (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.
Тв.:
Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986;
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.І.Малевічам, П.С.Русакевічам).