горад у Свярдлоўскай вобл., у Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Сярэдняга Урала, на р. Тагіл. Засн. ў 1725. 407,3 тыс.чал. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (з-ды вагонабудаўнічы, кацельна-радыятарны, медыка-інстр. і інш.), хім. і коксахім., лёгкая. Здабыча меднай руды. Пед.ін-т, філіял Уральскага тэхн. ун-та. 2 тэатры. Музеі: гіст.-рэв., выяўл. мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЭЎ,
горад, цэнтр раёна ў Цвярской вобл., у Расіі, на р. Волга. Размешчаны на ўскраіне Валдайскага ўзв. Вядомы з 11 ст. 70,4 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, льноперапр., харч.; з-ды: аўтатрактарнага эл. абсталявання, дрэнажных труб, эл.-мех.; камбінаты: мэблевы, нярудны (вытв-сць даламітавай мукі), жакардавага ткацтва; ільночасальная ф-ка. Музеі: краязнаўчы, Вял.Айч. вайны. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНАПТАЗА́ЎРЫ (Synaptosauria, або Euryapsida),
падклас вымерлых паўзуноў. 2 атр. — заўраптэрыгіі і плакадонты. Вядомы з пермскага перыяду да позняга мелавога перыяду. Былі пашыраны ў морах усіх мацерыкоў (акрамя Антарктыды).
Даўж. ад 20 см да 15 м. Экалагічна і марфалагічна разнастайныя. У большасці чэрап падоўжаны, вачніцы размешчаны амаль пасярэдзіне, цемянная адтуліна звычайна захоўвалася. Канечнасці ластападобныя, характэрна адно скроневае акно. Карміліся рыбай і малюскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПЯНЁЎСКІ БЕРАГАВЫ́ ЎСТУ́П,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны каля паўд. ускраіны б.в. Сцепянёва Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Выш. да 8 м, стромкасць схілаў 80—45°. Берагавы ўступ (абразійны кліф) утварыўся каля 11 тыс.г. назад у выніку хвалепрыбойнай дзейнасці возера і разбурэння высокага пясчанага берага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІНО́,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Расонскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1979 для захавання прыродных журавіннікаў. Пл. 640 га. Размешчаны на вярховым балоце Васільева. Азёрна-ледавіковая нізіна. Глебы тарфяна-балотныя (глыб. торфу 5,5 м, у сярэднім 2,46 м). Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. Значны ўчастак высокаўзроставага (60—80 гадоў) шэраалешніка. Сустракаецца рэдкі атлантычна-еўрап. від — смалянка двухдомная.
паверхневыя кампенсацыйныя цячэнні ў нізкіх шыротах акіянаў паміж Паўн. і Паўд. пасатнымі цячэннямі. Развіваюцца ў штылявой зоне ў выніку мерыдыянальнай нераўнамернасці ветравога поля. Напрамак з З на У. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны на 3—10°паўн. ш., у Індыйскім — на 9—10°паўд. ш. У асобных выпадках назіраюцца да глыб. 300 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Лагойскім р-не Мінскай вобл.Засн. ў 1983 з мэтай захавання унікальнай калоніі бабровых паселішчаў. Пл. 77 га, размешчаны ў даліне рэк Гайна і Ілія на меліяраваных с.-г. землях. На ўчастку дрэвава-кустовай балотнай расліннасці створаны 23 бабровыя запруды. Сустракаюцца таксама андатра, выдра, норка, лось, вадаплаўныя і балотныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-ДА́БІ, Абу-Забі,
горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата Абу-Дабі. 328 тыс.ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прам-сць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб з-ды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́КАЕ-ЧАРБАМЫ́СЛА,
гідралагічны заказнік у Полацкім р-не Віцебскай вобл.Размешчаны на ПнУ Полацкай нізіны. Створаны ў 1979 як азёрны заказнік рэсп. значэння для аховы Глыбокага возера, воз.Чарбамысла і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 516 га (1996). Вадазборная плошча на 95% пад лесам. Пераважае хвоя, трапляюцца невял. ельнікі з дамешкам бярозы, па берагах воз. Глыбокае — вольха. У азёрах растуць рэдкія ахоўныя віды — палушнік азёрны, лабелія Дортмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г.Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.