вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Іпа. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад Светлагорска, 135 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 103 ж., 60 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі Давыдаўскае радовішча каменнай солі і Давыдаўскае радовішча нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНІКІ,
радовішча глін і суглінкаў у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Праскурні. Пластавы паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Гліны і суглінкі тугаплаўкія, высокапластычныя, з рэдкімі праслоямі гліністага пяску, прасочваецца чаргаванне каляровых і літалагічных рознасцей. Разведаныя запасы 7,66 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,3—18,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0.2—6.7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАБА́СКА (Athabaska),
радовішча бітумінозных пяскоў у Канадзе, у правінцыі Альберта, у вярхоўях р. Атабаска. Адкрыта ў 1778. Распрацоўка радовішча праводзілася ў 1936—47, адноўлена з 1967. Пл. 25,6 тыс.км². Прымеркавана да зоны выкліньвання кварцавых пяскоў ніжнемелавога ўзросту на схіле Канадскага шчыта. Глыб. залягання прадукцыйнай тоўшчы да 610 м. Бітуманасычанасць ад 2 да 18%. Запасы бітумаў 101—128 млрд.т. Атрымліваюць нафту, серу, кокс, паліўны газ, бітумы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎКА,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн.м³, перспектыўныя 6,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖА,
радовішча пяску каля в. Гожа Гродзенскага р-на. Паклад звязаны са стараж.-алювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы р. Нёман. Пяскі шэрыя і жаўтавата-шэрыя, палевашпатава-кварцавыя, дробна- і сярэднезярністыя, з лінзамі тонка- і буйназярністага пяску. Разведаныя запасы 23,85 млн.м³, перспектыўныя 9,96 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,6—12 м, ускрышы 0,2—3,3 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатна-бетонных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Гродзенскім камбінатам буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГУ́ЗЗЕ,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Загуззе. Паклад (3 участкі) звязаны з краявымі і флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Пясчана-жвіровая парода жаўтавата-шэрая, бурая, месцамі гліністая, з праслоямі і лінзамі пяскоў. Разведаныя запасы 33,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—19,8 м, ускрышы (пяскі, супескі, гліны) 0,2—5,3 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на вытв-сць бетону, сілікатнай цэглы. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦКАЕ,
радовішча будаўнічага каменю ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Сітніца. Прымеркавана да выступу дапалеазойскага крышт. фундамента, прадстаўлена пераважна гранітамі і дыярытамі. Пароды ружаватых і шэрых адценняў, сярэднезярністыя, зверху закранутыя выветрываннем, участкамі да першаснага кааліну, які залягае ў зах.ч.радовішча і належыць да ўскрышных парод. Разведаныя запасы буд. каменю (да глыб. 150 м) 263,1 млн.м³, перспектыўныя 277,2 млн.м³. Запасы кааліну 2 млн.т. Магутнасць ускрышных парод (пяскі, алеўрыты) 9—64 м. Граніты і дыярыты прыдатныя на выраб друзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОРТ (ням. Ort літар. месца) у горнай справе, гарызантальная падземная горная вырабатка, якая пракладзена ўпоперак распасцірання радовішча і не мае непасрэднага выхаду на паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫЧАЎЦЭМЕНТНАШЫ́ФЕР»,
вытворчае аб’яднанне. Знаходзіцца ў г. Крычаў Магілёўскай вобл. Створана ў 1980 на базе Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната (1957). Уключае заводы: цэментны (галаўное прадпрыемства, засн. ў 1933; у Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1949) і шыферны (1950). З 1957 цэментна-шыферны камбінат. У 1963 далучаны з-д вапнавай мукі. У 1960—66 камбінат расшыраны, у 1980—81 часткова рэканструяваны. Сыравіна: мел з радовішча Каменка (Крычаўскі р-н), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі р-н), прывазныя калчаданавыя агаркі, гіпс і інш. дамешкі. Асн. прадукцыя (1998): партландцэмент розных марак, шыфер 8-хвалевы, шыфер плоскі непрасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФАНІ́Я, Сафанія-Хафджы,
газанафтавае радовішча ў паўд.-зах. частцы Персідскага зал., у тэр. водах Саудаўскай Аравіі і зоны, падзеленай паміж Саудаўскай Аравіяй і Кувейтам; самае вял. марское газанафтавае радовішча ў свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1951, распрацоўваецца з 1957. Пач.прамысл. запасы нафты 3,45 млрд.т, газу 3,27 млрд.м³. Паклады нафты ў пародах мелавога ўзросту на глыб. 1500—3360 м. Паклады газу ў вапняках палеагенавага (эацэнавага) узросту на глыб. 600—900 м. Шчыльн. нафты 0,87—0,89 г/см³, мае серу (2—3%). Цэнтр здабычы — нас. пункт Сафанія.