у цывільным праве іск уласніка або асобы, якая валодае маёмасцю на законных падставах, аб выпатрабаванні яго з чужога незаконнага валодання. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, патрабуючы маёмасць па віндыкацыі, уласнік мае права таксама патрабаваць ад асобы, якая ведала або павінна была ведаць, што яе валоданне не заснавана на законе, вяртання або выплаты ўсіх даходаў, што гэтая асоба атрымала або павінна была атрымаць за ўвесь час валодання; ад уладальніка, які не ведаў і не павінен быў гэта ведаць, — усіх даходаў, атрыманых ім з таго часу, калі яму стала вядома пра неправамернасць яго валодання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯМБЛО́ЎСКІ (Юзаф) (каля 1804, Мінск — 27.8.1878),
мастак-графік. У пач. 1830-х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў Азямблоўскага — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі.
В.Ф.Шматаў.
Ю.Азямблоўскі. Славянскі нявольнік (Беларускі раб). Літаграфія 1840-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЭ́ПТ (ад лац. acceptus прыняты),
1) згода на заключэнне дагавору ў адпаведнасці з прапановай (афертай) інш. боку.
2) У міжнар.праве — аднабаковая заява пра звязанасць умовамі дагавору.
3) Прыняцце плацельшчыкам (трасатам) па пераводным вэксалі (траце) абавязацельстваў аплаціць вэксаль у вызначаны ў ім тэрмін. Такі акцэпт афармляецца на правым баку вэксаля ў выглядзе адпаведнага надпісу акцэптанта.
4) Згода банка гарантаваць выплату сумы, названай у пераводным вэксалі.
5) Згода плацельшчыка на аплату грашовых і таварных дакументаў. Выкарыстоўваецца пры разліках за тавары, паслугі і выкананыя работы: плацеж ажыццяўляецца са згоды плацельшчыка па разліковых дакументах, выпісаных пастаўшчыком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМІЛІТАРЫЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + мілітарызацыя),
у міжнародным праве ліквідацыя на падставе дагавора ваен. умацаванняў і збудаванняў на пэўнай тэрыторыі, а таксама забарона ўтрымліваць на ёй ваен. базы і ўзбр. сілы або іх абмежаванне. Адрозніваюць поўную (Антарктыка, Аландскі архіпелаг, Шпіцберген, нябесныя целы, у т. л. Месяц) і частковую Д. (напр., стварэнне бяз’ядзерных зон). Д. таксама ўстанаўліваецца з мэтай гарантавання бяспекі дзяржавы-пераможцы з боку пераможанай дзяржавы: напр. Д. Германіі пасля 1-й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 і пасля 2-й сусв. вайны паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945, Д. Японіі паводле Сан-Францыскага мірнага дагавора 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗНА́ННЕ,
адна з формаў папярэдняга расследавання крымін. злачынстваў і правапарушэнняў. У праве Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД ажыццяўляецца міліцыяй і інш. правамоцнымі органамі (дзярж. бяспекі, пажарнага нагляду, пагранічнай аховы, мытні і інш.). Адрозніваюць 2 віды Д.: па справах, папярэдняе следства па якіх абавязковае, і па справах, дзе яно не абавязковае. У першым выпадку орган дазнання ўзбуджае крымін. справу, праводзіць неадкладныя следчыя дзеянні па выяўленні слядоў злачынства і перадае справу следчаму. У другім Д. ўключае поўнае расследаванне справы; пры гэтым матэрыялы Д. з’яўляюцца падставай для разгляду справы ў судзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГА́Т (ад лац. legatus пасол),
1) у Старажытным Рыме прызначаны сенатам пасол ці ўпаўнаважаны, які выконваў паліт. даручэнне. У перыяд позняй рэспублікі Л. наз. памочнікаў палкаводцаў і намеснікаў у правінцыях. Пры Юлію Цэзару Л. камандавалі легіёнамі. У час імперыі Л. — намеснікі ў імператарскіх правінцыях, валодалі консульскай уладай.
2) Л. папскі — тытул вышэйшага дыпламат. прадстаўніка папы рымскага. Упершыню сталі прызначацца ў 6 ст. У каталіцкай царкве існуе некалькі відаў Л.
3) У грамадз.праве Л. — завяшчальная адмова (лац. legatum), ускладанне на спадчынніка паводле завяшчання выканання якіх-н. абавязацельстваў на карысць якіх-н. асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ СУДАВО́ДСТВА, крымінальны працэс,
рэгламентаваная законам і ўвасобленая ў форму праваадносін дзейнасць органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры і суда, зместам якой з’яўляецца ўзбуджэнне, расследаванне, суд. разгляд і вырашэнне крымін. спраў, а таксама выкананне прыгавораў. У крымін.-працэсуальным праве Рэспублікі Беларусь мае наступныя стадыі: узбуджэнне крымін. справы, папярэдняе расследаванне, адданне пад суд, судовы разбор, касацыйнае судаводства, выкананне прыгавору. У некат. выпадках крымін. справа праходзіць таксама дадатковыя стадыі: перагляд справы ў парадку суд. нагляду, аднаўленне справы па новаадкрытых акалічнасцях. Задачы К.с.: хуткае і поўнае раскрыццё злачынства, выяўленне і абвінавачанне злачынцы, забеспячэнне правільнага выкарыстання заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫЯ,
усталяваны ў дыпламат. практыцы і замацаваны ў міжнар.праве падзел дыпламат. прадстаўнікоў. Устанаўліваецца заканадаўствам асобных дзяржаў у адпаведнасці з нормамі міжнар. права. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. зносінах 1961, кіраўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў (пасольстваў, місій) падзяляюцца на 3 класы: паслы і нунцыі (паслы Ватыкана), пасланнікі і інтэрнунцыі (пасланнікі Ватыкана), павераныя ў справах. У адпаведнасці з канвенцыяй клас, да якога павінны належаць кіраўнікі прадстаўніцтваў, вызначаецца пагадненнем паміж дзяржавамі. Парадак, якога прытрымліваюцца ў кожнай дзяржаве ў час прыёму кіраўнікоў прадстаўніцтваў, павінен быць аднолькавы ў адносінах да кожнага класа. Звычайна дзяржавы абменьваюцца дыпламат. прадстаўнікамі аднаго і таго ж класа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛЮ́ЧНЫ АКТ НАРА́ДЫ ПА БЯСПЕЦЫ І СУПРАЦО́ЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРО́ПЕ, Хельсінкскі акт. Падпісаны 1.8.1975 у Хельсінкі кіраўнікамі урадаў 33 еўрап. дзяржаў, а таксама ЗША і Канады. У ім зафіксаваны дамоўленасці, дасягнутыя на Нарадзе па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, у т. л. 10 прынцыпаў узаемаадносін паміж дзяржавамі ( т.зв. Кодэкс мірнага суіснавання): суверэнная роўнасць, павага правоў, уласцівых суверэнітэту; непрымяненне сілы ці пагрозы сілай; непарушнасць граніц; тэр. цэласнасць дзяржаў; мірнае ўрэгуляванне спрэчак; неўмяшанне ва ўнутр. справы; павага правоў чалавека і асн. свабод; раўнапраўе і права народаў самастойна вызначаць свой лёс; супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; добрасумленнае выкананне абавязкаў па міжнар.праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРАЛІЗА́ЦЫЯў праве,
прыняцце ў грамадзянства дзяржавы чужаземца паводле яго заявы. Можа адбывацца пасля працяглага знаходжання (пражывання) чужаземца на тэр. дадзенай дзяржавы. Часам у якасці ўмовы для Н. патрабуецца валоданне афіц. мовай дзяржавы (напр., у Латвіі, Эстоніі), наяўнасць сродкаў для існавання, бездакорная рэпутацыя і да т.п. У шэрагу дзяржаў існуе аблегчаны парадак Н. для асоб, якія маюць этн. або лінгвістычную сувязь з дзяржавай (напр., аблегчаная Н. для партугаламоўных чужаземцаў у Бразіліі). Нярэдка правы ў натуралізаваных грамадзян крыху вузейшыя, чым у прыроджаных. Напр., у Беларусі, ЗША, Эстоніі прэзідэнтам дзяржавы могуць стаць толькі грамадзяне па нараджэнні.