БУХТУ́ЕЎ (Міхаіл Арцёмавіч) (23.11.1925, пас. Кара-Хаш Таджынскага р-на Рэспублікі Тува — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1944 на 1-м Бел. фронце. Сяржант Бухтуеў вызначыўся ў баі за ст. Чорныя Броды Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.: экіпаж танка, дзе ён быў механікам-вадзіцелем, сваёй падпаленай машынай тараніў і вывеў са строю браняпоезд праціўніка. Загінуў у час тарана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 8.8.1953, пас. Чарніцкі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па оптыцы звышцвёрдых паўправаднікоў, высокаэнергет. іоннай імплантацыі, нанаструктураванні алмаза дыфузійнымі метадамі. Устанавіў шэраг заканамернасцей дэфектаўтварэння ў іонна-апрамененых паўправадніках, у т. л. эфект каналіравання ўздоўж трэкаў.
Тв.:
Высокоэнергетичная ионная имплантация в полупроводники // Поверхность. 1991. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЧАНКА (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 16.6.1941, пас. Яленаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Марыупальскі металург. ін-т (1963). З 1970 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы металаў, гарачатрывалых і каразійнаўстойлівых матэрыялах, металазнаўстве каляровых і высакародных металаў і сплаваў.
Тв.:
Структура и свойства эвтектических композиционных материалов. Мн., 1986 (разам з Л.М.Несцяровічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧКА, у архітэктуры,
дах у форме паўцыліндра з прыўзнятым і завостраным верхам, які на фасадзе ўтварае кілепадобны франтон. Бочкі вядомыя ў рус. архітэктуры 17—18 ст., пераважна ў драўлянай (цэрквы рус. Поўначы, у т. л. Праабражэнская царква на в-ве Кіжы; палац у Каломенскім, не захаваўся), радзей у мураванай (царква ў пас. Тайнінскае Маскоўскай вобл.). Перакрыжаванне дзвюх бочак утварае крыжападобную бочку, ці кубаватае пакрыццё.
Бочкі Праабражэнскай царквы на востраве Кіжы. 1714.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРМАНО́ВІЧ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 5.11.1919, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). У Вял.Айч. вайну з мая 1942 на Бранскім, Цэнтр., 3-м і 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір знішчальнай процітанк. батарэі капітан К. вызначыўся 22.8.1944 у баі ў раёне пас. Букайшы (Латвія). Да 1975 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАВА (Лідзія Іванаўна) (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.