ДЭЛЬ МЕДЫ́ГА (Del Medigo) Іосіф Саламон (16.3.1591, г. Кандыя, цяпер г. Іракліян, Грэцыя — 1655),
яўрэйскі лекар, матэматык, астраном, філосаф. У 1606—13 вучыўся ў Падуанскім ун-це: вывучаў астраномію і матэматыку (пад кіраўніцтвам Г.Галілея), а таксама філасофію і медыцыну. Пазней жыў у Каіры, Канстанцінопалі. Маючы славу знакамітага вучонага і медыка, у 1620 прыехаў у Вільню, некалькі гадоў быў лейб-медыкам Крыштафа Радзівіла. У 1628 выехаў у Амстэрдам. Памёр у Празе. Аўтар прац па філасофіі, яўр. л-ры, прыродазнаўчых навуках. Пакінуў нататкі пра сваё знаходжанне ў ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРДА́Н (Jordan) Мары Энмон Каміль (5.1.1838, г. Ліён, Францыя — 21.1.1922),
французскі матэматык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1895). Скончыў Політэхн. (1859) і Горную школы (1861) у Парыжы. З 1861 працаваў інжынерам, з 1873 у Політэхн. школе (з 1876 праф.), адначасова з 1875 у Калежы дэ Франс. Навук. працы па алгебры, тэорыі функцый, тапалогіі, крышталяграфіі, механіцы. Аўтар першага сістэм. курса па тэорыі груп і тэорыі Галуа (1870) і 3-томнага курса матэм. аналізу (1882—87).
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
французскі матэматык і механік. Чл.Франц.АН (1738). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1754). Навук. працы па інтэгральным і дыферэнцыяльным злічэнні, аналіт. і дыферэнцыяльнай геаметрыі, нябеснай механіцы. Увёў паняцці крывалінейнага інтэграла і поўнага дыферэнцыяла функцыі некалькіх пераменных. Распрацаваў дынамічную тэорыю адноснага руху (1742), тэорыю руху Месяца (1751). Выканаў разлік траекторыі каметы Галея і прадказаў яе з’яўленне ў 1759 з памылкай каля 1 мес. У 1736—37 прымаў удзел у лапландскай экспедыцыі па вымярэнні даўжыні дугі зямнога мерыдыяна, прапанаваў матэм. тэорыю фігуры Зямлі (1743).
польскі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежны чл.АНСССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэктар Матэм. ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, гісторыі матэматыкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБІН Мікалай Венядзіктавіч (6.5.1899, г. С.-Пецярбург — 28.12.1986),
бел.матэматыкД-рфіз.-матэм.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1930 працаваў у БПІ, БДУ, у 1965—73 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і яе дастасаваннях да рашэння прыкладных задач гідрамеханікі, тэорыі раскладаў і графаў.
Тв.:
Метод симметрии и его применение к решению краевых задач. Мн., 1960;
О бесконтурной ориентации смешанных графов (разам з В.С. Танаевым) // Докл.АНБССР. 1970. Т. 14, № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДО́ Юрый Канстанцінавіч (н. 14.4.1918, г. Уфа, Башкортастан),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1940). У 1951—92 у Мінскім пед. ін-це імя М.Горкага. Навук. працы па даследаванні краявых задач для лінейных інтэградыферэнцыяльных ураўненняў з адвольным лікам краявых умоў. Устанавіў прынцып спалучанай адпаведнасці і паказаў яго дастасаванні да праблем кіравання рухам.
Тв.:
Элементы математической теории управления движением. М., 1984;
0 сужениях оператора условиями ортогональности к его графику // Дифференц. уравнения. 1991. Т. 27, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦІ́НСКІ Валерый Мікалаевіч (н. 27.8.1940, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1963). З 1967 у Магілёўскім машынабуд. ін-це, з 1974 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., аўтам. кіраванні, алгебры, геаметрыі, функцыянальным аналізе, механіцы, тэорыі адноснасці. Распрацаваў асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных сістэм дыферэнцыяльных ураўн. і эфектыўныя метады іх даследавання.
Тв.:
Об ограниченных на полуоси решениях нелинейных дифференциальных систем // Дифференц. уравнения. 1997. Т. 33, № 2;
Конструктивный анализ управляемых колебательных систем. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЗІН Мікалай Мікалаевіч (9.12.1883, г. Томск, Расія — 28.2.1950),
расійскі матэматык. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1927). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908), дзе і працаваў. У 1929—36 і 1941—50 у Матэм. ін-це, з 1936 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук. працы па метрычнай і дэскрыптыўнай тэорыі функцый сапраўднай пераменнай, матэм. аналізе, дыферэнцыяльнай геаметрыі і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1953—59.
Літ.:
Н.Н.Лузин. М.; Л., 1948;
Памяти Н.Н.Лузина // Успехи мат. наук. 1950. Т. 5, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Мікалай Антонавіч (н. 10.5.1934, в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне якаснай і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (праблемы цэнтра-фокуса, ізахроннасці, пытанні інтэграванасці), па праблемах адназначнасці рашэнняў нелінейных сістэм, даследаваннях нелінейных ураўненняў Пенлеве.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У В.Амелькіным, А.П.Садоўскім);
Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з В.І.Громакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСТЫ́РНЫ Пётр Ільіч (н. 14.4. 1937, с. Крэп Валгаградскай вобл., Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961), дзе і працуе (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў тэорыю і дастасаванні метадаў інварыянтнага паглыблення і рэдукцыі да задач Кашы для рашэння гранічных задач у выпадку дыферэнцыяльных і сеткавых ураўненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Начала теории вычислительных методов. [Т. 1—5]. Мн., 1982—86 (разам з У.І.Крыловым, У.В.Бабковым).