арганічнае рэчыва класаалкалоідаў. Бясколерны алей, які цямнее на паветры: tкіп 276 °C; добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках; дае шчолачную рэакцыю. Выяўлены сав. хімікам А.П.Арэхавым (1929) у сярэднеазіяцкім анабазісе бязлістым (Anabasis aphylla). У невял. колькасці ёсць у тытуні. Як і яго ізамер нікацін, анабазін моцны гангліянарны яд. Выкарыстоўваецца супраць шкоднікаў раслін; сродак ад стрыгучага лішая, вашывасці с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКЕРЫ́Т (ад прозвішча аўстр. мінералога М.Анкера),
мінерал класа карбанатаў групы даламітаў Ca(Mg, Fe)[CO3]2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, агрэгаты зярністыя і шчыльныя. Колер белы, жаўтаваты, буры, ружовы, шэры і блакітны. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3 г/см³. Тыповы мінерал у гідратэрмальных жылах поліметалічных радовішчаў, у жылах, звязаных з жал. рудамі, у асадкавых тоўшчах і інш. На Беларусі ёсць у адкладах валдайскай серыі дакембрыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЗУВІЯ́Н (ад месца знаходкі на г. Везувій),
ідакраз, мінерал класа астраўных сілікатаў, водны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза, Ca10(MgFe)2Al4[SiO4]5 [Si2O7]2(OH,F)4.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя або дыпірамідальныя, шчыльныя і зярністыя масы. Колер зялёны або карычневы, радзей жоўты, блакітны ці чырвоны. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 3,4 г/см³. Характэрны мінерал кантактна-метамарфічных парод і скарнаў. Празрыстыя разнавіднасці — вырабныя камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТЭРЫ́Т (ад прозвішча англ. мінералога У.Вітэрынга),
мінерал класа карбанатаў, карбанат барыю, BaCO3. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі рэдкія; часцей трапляецца ў выглядзе грубавалакністых мас, прамянёвых і шчыльных зярністых агрэгатаў. Колер белы да бясколернага, з жаўтаватым, бурым, зеленаватым адценнямі. Празрысты або прасвечвае. Бляск шкляны да смалістага. Цв. 3,5. Крохкі. Шчыльн. каля 4,3 г/см³. Трапляецца ў нізкатэмпературных гідратэрмальных жылах з барытам і галенітам. Руда барыю і яго солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́КСХАЛ»
(Vauxhall),
легкавы аўтамабіль канцэрна «Джэнерал мотарс». Уніфікаваны з аўтамабілем «Опель» (мадэль з правабакавым рулявым кіраваннем, разлічаная на англ. рынак, наз. «Воксхал», астатнія — «Опель», напр. «Воксхал-Кавалер» адпавядае «Опель-Вектра», «Воксхал-Карлтан» — «Опель-Амега»). З 1979 вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класа. Рабочы аб’ём рухавіка ад 1,25 да 2,8 л, магутнасць ад 42 да 110 кВт, скорасць да 220 км/гадз.
Да арт.«Воксхал». Легкавы аўтамабіль «Воксхал-Вектра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАКСІЛА́ЗЫ, монааксігеназы,
ферменты класа аксідарэдуктаз. Каталізуюць уключэнне ў малекулу арган. субстрату аднаго з двух атамаў кіслароду ў выглядзе гідраксільнай групы (адсюль назва), другі атам аднаўляецца да вады H2O. Гідраксілазы называюць таксама аксігеназамі са змешанай функцыяй (акісляюць адначасова 2 розныя субстраты). Вызначаюцца складаным механізмам уздзеяння. Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, біял. тканках; асабліва шмат гідраксілаз у мікрасомах наднырачнікаў млекакормячых, дзе яны ўдзельнічаюць у акісленні прамежкавых прадуктаў абмену стэроідных гармонаў (цытахром-P-450-гідраксілазы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦЫ́РАВАННЕ ЦЭН,
устанаўленне розных аптовых, закупачных і рыначных цэн на аднолькавую прадукцыю па незалежных ад прадпрыемства адрозненнях у выдатках на яе вытв-сць і рэалізацыю. Д.ц. можа быць: сезоннае (цэны ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад пары года, сезона); тэрытарыяльнае (устанаўленне цэн залежыць ад тэрыторыі, дзе прадукцыя выкарыстоўваецца з улікам пэўных фактараў, што ўплываюць на іх). Д.ц. адбываецца таксама ў залежнасці ад якасных адрозненняў прадукцыі (гатунку, класа, навізны і інш. прыкмет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШАКЕ́ВІЧ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 6.4.1959, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл. майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). З 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́Ў (Леанід Лявонавіч) (н. 7.4.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен (вольная барацьба). Майстар спорту СССРміжнар.класа (1969). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1975 трэнер спартклуба БВА. Чэмпіён Еўропы (1970, Берлін) у цяжкай вазе. Сярэбраны (1969, Мінск) і бронз. (1966, г. Новасібірск, Расія) прызёр чэмпіянатаў СССР. Чэмпіён Беларусі (1964—69) па вольнай барацьбе і ў 1969 — па самба. Шматразовы пераможца і прызёр на міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтвах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Peritricha),
падклас прасцейшых класа інфузорый. Жывуць у прэснай і марской вадзе. Найб. тыповыя прадстаўнікі — сувойкі, зоатамніі (Zootamnium).
Сядзячыя, прымацаваныя да субстрату формы. Большасць каланіяльныя (да некалькіх тысяч). Калоніі 2 тыпаў: са скарачальным і нескарачальным сцяблом. Асн. сцябло калоніі і яго першыя разгалінаванні агульныя для калоніі. Ротавы дыск акружаны радамі раснічак. Кормяцца бактэрыямі, некаторыя — паразіты рыб і земнаводных. Размнажэнне палавое (кан’югацыя) і бясполае (дзяленне).