Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДСТО́ЙНІК,
1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.
2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́РЫ (сербскахарвацкае),
натуральныя адтуліны (шчыліна, калодзеж, канал) на паверхні закарставанага масіву (на дне карставай варонкі, западзіны і інш.). Паглынаюць і адводзяць на глыбіню дажджавую, талую снегавую і рачную ваду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЦЁК,
водны паток, які цячэ ў напрамку нахілу зямной паверхні па рэчышчы паміж выразнымі берагамі. Бывае натуральны (рака, ручай) і штучны (канал), пастаянны (цячэнне круглы год) і часовы (перасыхае, прамярзае).
рускі гравёр і жывапісец. Нар. мастак Расіі (1946), правадз.чл.АМСССР (1949). Вучылася ў Цэнтр. вучылішчы тэхн. малявання Штыгліца, у Пецярбургскай АМ (1892—1900) у І.Рэпіна і В.Матэ. Уваходзіла ў аб’яднанне «Свет мастацтва». Адрадзіла рус. арыгінальную чорна-белую і каляровую гравюру па дрэве, працавала ў галіне кніжнай ілюстрацыі, стварыла серыю паэтычных гравюр-пейзажаў: «Пецярбург» (1908), «Крукаў канал» (1910), «Марсава поле» (1922), «Паўлаўск» (1922—23), «Смольны» (1924), партрэты і інш.
Тв.:
Автобиографические записки. Т. 1—3. М., 1974.
Літ.:
Синицын Н. Гравюры Остроумовой-Лебедевой. М., 1964.
Паўднёвы канал, праліў паміж а-вамі Вялікабрытанія і Ірландыя. На Пд злучае Ірландскае м. з Атлантычным ак.Даўж. 185 км, найменшая шыр. 92 км, найменшая глыб. на фарватэры 55 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВІ́ШЧЫНА, Муравішчынскі канал,
ручай у Слуцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Вял. Сліва (бас.р. Прыпяць). Даўж. 21,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Амговічы. Прыток — ручай Сліўка (злева). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НА,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Маларыцкім і Кобрынскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 34 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Заор’е, упадае ў Мухавец на зах. ускраіне г. Кобрын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНА, канал Горна,
рака ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 109 км². Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Багданавічы. Ад вытоку на працягу 11,3 км рэчышча каналізаванае.