паняцці філасофіі, логікі, агульнай тэорыі знакавых сістэм (семіётыка). Значэнне выражае важнасць, значнасць, ролю прадмета або з’явы ў чалавечай дзейнасці. Яно выяўляецца ў аб’ектыўнай сутнасці рэчы і выконвае толькі тыя функцыі, якія адпавядаюць яе ўласнай прыродзе. Сэнс — канкрэтызацыя значэння ў адпаведнасці са зместам і сутнасцю рэальных рэчаў і з’яў. Суадносіны і ўзаемасувязь значэнняў, якія параджаюць іх сэнс, устанаўліваюцца аб’ектыўнымі фактарамі рэчаіснасці і аб’ектыўнай логікай разважання або суб’ектыўнымі фактарамі: жаданнямі, імкненнямі, грамадскімі і асабістымі мэтамі, намерам чалавека і інш. У мове практычнае значэнне рэчаў фіксуецца, замацоўваецца і захоўваецца ў значэнні слова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЯ́ЦЫЯў тэхніцы і будаўніцтве,
1) раздзяленне дыэлектрыкам токаправодных частак эл. машын і ўстановак (гл.Электраізаляцыя), а таксама сродкі, якія забяспечваюць такое раздзяленне (гл.Ізаляцыйныя матэрыялы).
2) Ахова будынкаў, трубаправодаў цеплавых сетак, халадзільных камер, цеплавых прамысл. установак і інш. ад непажаданага цеплаабмену з навакольным асяроддзем (гл.Цеплаізаляцыя). Робіцца з дапамогай цеплаізаляцыйных матэрыялаў.
3) Ахова абсталявання, канструкцый будынкаў і збудаванняў ад шкоднага ўздзеяння вады, атмасферных з’яў (гл.Гідраізаляцыя), а таксама сродкі, што выкарыстоўваюцца для гэтых мэт (гл.Гідраізаляцыйныя матэрыялы).
4) Сукупнасць мерапрыемстваў і сродкаў для зніжэння ўзроўню акустычных шумаў (гл.Гукаізаляцыя, Гукаізаляцыйныя матэрыялы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАГУ́К (ад лац. infra ніжэй, пад + гук),
пругкія ваганні нізкай частаты (менш за 20 Гц), нячутныя чалавечым вухам. Слаба паглынаецца рознымі асяроддзямі, распаўсюджваецца на значныя адлегласці. Генерыруецца атм. і акіянічнымі флуктуацыямі ціску, ветрам, марскімі хвалямі (у т. л. прыліўнымі), вадаспадамі, землетрасеннямі, абваламі, вывяржэннем вулканаў, выбухамі, работай і ваганнямі рухавікоў, машын, канструкцый, збудаванняў. Выкарыстоўваецца пры акіяналагічных і геафіз. даследаваннях, у гідраакустыцы і інш. Моцны І. выклікае пашкоджанне і разбурэнне канструкцый, а І. значнай інтэнсіўнасці (120 дБ і болей) шкодна ўплывае на арганізм чалавека (асабліва небяспечныя для асобных органаў інфрагукавыя вібрацыі з-за магчымых рэзанансных з’яў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НГМЮР, Лэнгмюр (Langmuir) Ірвінг (31.1.1881, Нью-Йорк — 16.8.1957), амерыканскі фізік і фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1918). Скончыў Калумбійскі ун-т (1903), Гётынгенскі ун-т (1906). З 1909 у лабараторыі кампаніі «Джэнерал электрык» (у 1932—50 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні тэрмічных эфектаў у газах, тэрмаіоннай эмісіі, хім. рэакцый пры высокіх т-рах і нізкім ціску, паверхневых з’яў (адсорбцыя, монамалекулярныя слаі і інш.). Атрымаў малекулярны вадарод і распрацаваў працэс зваркі металаў у яго полымі (1911). Прапанаваў ф-лу для шчыльнасці эмісійнага току (1913; гл.Ленгмюра формула), ураўненне ізатэрмы адсорбцыі (ізатэрма Л.). Нобелеўская прэмія 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ХВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 22.4.1936, в. Суцін Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-ртэхн.н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960). З 1963 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. і эл.з’яў. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы фарміравання магн. палёў зададзеных характарыстык, што з’явілася базай для стварэння ў СССР радыёспектрометраў ядзернага магнітнага рэзанансу (ЯМР) высокага раздзялення, прапанаваў тэхн. рашэнні для ЯМР-тамаграфіі, метады і сродкі неразбуральнага кантролю.
Тв.:
Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.С.Каролік, У.І.Шарандам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАКЛАСІ́ЧНАЯ ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ТЭО́РЫЯ,
кірунак у эканоміцы 19 ст., які замяніў дактрыны класічнай эканам. тэорыі (т. зв. «маржыналісцкая рэвалюцыя»), У адрозненне ад кейнсіянства характарызуецца мікраэканам. падыходам да эканам.з’яў. Прадстаўнікі Н.э.т. Л.Вальрас, К.Віксель, У.Джэванс, А.Маршал, В.Парэта, Ф.Эджуарт, эканамісты Дж.Кларк, І.Фішэр (ЗША), К.Менгер (Аўстрыя) і інш. развілі інструментарый гранічнага аналізу эканомікі, падкрэслівалі значэнне дэфіцытнасці даброт для вызначэння іх цаны, заклалі агульнае ўяўленне пра сутнасць аптымальнага размеркавання рэсурсаў і інш. Ідэі тэорыі выкладзены ў кн. Маршала «Прынцыпы эканамічнай навукі» (1890). Н.э.т. з’явілася асновай для тэорыі эканомікі дабрабыту, эканамічнага росту тэорыі; гал. дасягненне — мадэль канкурэнтнай раўнавагі Вальраса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕЙСТАЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА), плейстацэн (ад грэч. pleistos найбольшы + kainos новы),
ніжні аддзел антрапагенавай сістэмы (перыяду), апошні адрэзак ледавіковай гісторыі Зямлі, які адпавядае найб. працяглай эпосе антрапагенавага (чацвярцічнага) перыяду. Паводле розных ацэнак П.а.(э.) доўжыўся 0,7—3,5 млн.г. і завяршыўся 0,1 млн.г. назад. Ён падзелены на ніжні (ранні), сярэдні і верхні (позні) плейстацэн або эа-, меза- і неаплейстацэн. Характарызуецца глабальным пахаладаннем клімату Зямлі і чаргаваннем у сярэдніх шыротах халодных (ледавіковых) і адносна цёплых (міжледавіковых) інтэрвалаў. Тэр. Беларусі належыць да рэгіёнаў класічнага развіцця ледавіковых з’яў і падзей у плейстацэне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГ ((Poynting) Джон Генры) (9.9.1852, Монтан, Вялікабрытанія — 30.3.1914),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Лонданскі (1872) і Кембрыджскі (1876) ун-ты. З 1876 у Манчэстэрскім ун-це, з 1878 у Кавендышскай лабараторыі, з 1880 у Бірмінгемскім ун-це (з 1890 праф.). Навук. працы па даследаванні эл.з’яў, пераносу энергіі, тэорыі выпрамянення. Увёў паняцце пра шчыльнасць патоку эл.-магн. энергіі (гл.Пойнтынга вектар), вызначыў шчыльнасць Зямлі (1891) і гравітацыйную пастаянную (1893). У 1903 выказаў ідэю аб тармажэнні сонечным святлом геліяцэнтрычнага руху касм. цел (гл.Пойнтынга—Робертсана з’ява).
Літ.:
Спасский Б.И. История физики. Ч. 2. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭСТЫ́Ж САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
параўнальная ацэнка грамадствам і яе членамі сац. значнасці розных аб’ектаў, з’яў, іх становішча ў грамадстве, уласцівасцей і характарыстык; адзін з гал. рэгулятараў сац. паводзін, пераваг, рашэнняў, якія прымаюцца. У аснове П.с. ляжыць пэўная сістэма каштоўнасцей, П.с. выяўляецца ў ацэнках, з дапамогай якіх людзі ранжыруюць аб’екты, а таксама ў дзеяннях, дзе яны паказваюць свае перавагі. Існуе складаная сістэма прэстыжных ацэнак фактараў і бакоў жыццядзейнасці грамадства. Як рэгулятар паводзін П.с. ўплывае на важныя сац. працэсы, напр., прафес. занятак, сац. перамяшчэнні, структуру спажывання і ўлічваецца ў галінах сац. кіравання, пры распрацоўцы сац. палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОТ (Лазар Артуравіч) (н. 13.12.1920, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1977). Скончыў Ваенна-паветраную інж. акадэмію (1944). З 1953 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1964—92 заг. кафедры). Навук. працы па статыст. тэрмадынаміцы, механіцы суцэльных асяроддзяў, біяфізіцы, даследаванні крытычных з’яў і турбулентнасці, праблемах удасканалення падрыхтоўкі навук. кадраў. Стварыў метад умоўных размеркаванняў — новы метад статыст. механікі, які дазволіў адзіным чынам апісаць ўсе віды фазавых пераходаў I роду.
Тв.:
Статистическая теория молекулярных систем. М., 1979;